Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі. У спісу – некалькі прадстаўнікоў Магілеўскай вобласці.
Адпаведна дакументу трэнер-выкладчык аддзялення цяжкай атлетыкі ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву» Анатоль Лабачоў узнагароджанны ордэнам Пашаны. Медаль «За працоўныя заслугі» атрымалі адразу некалькі жыхароў Магілеўшчыны: мантажнік сувязі – спайшчык філіяла № 4 ААТ «Белсувязьбуд» г.Магілёва Васіль Бацанкоў, загадчык отарыналарынгалагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» Петр Гутараў, загадчык 1-га анкалагічнага хірургічнага таракальнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер» Вадзім Марчанка, электразваршчык ручной зваркі філіяла ААТ«Магілёўтэхмантаж» Бабруйскага мантажнага ўпраўлення Уладзімір Назараў, дырэктар дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўская гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 4» Валянціна Рогаўцэва.
Акрамя таго, дырэктар Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» Мікалай Алданаў атрымаў званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь», а дырэктар дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага будаўнічага прадпрыемства «Бялыніцкая перасоўная механізаваная калона № 241» Уладзімір Раманенка – «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».
Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь прысуджаюцца за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, значны асабісты ўклад у развіццё навуковай дзейнасці, грамадзянскай авіяцыі, сродкаў сувязі, сферы аховы здароўя, адукацыі, мастацтва, культуры і спорту.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 10:26
Информация о движении транспорта на регулярных маршрутах в День белорусской письменности
20.08.2020 - 15:25
Могилевский «Технолит» занялся производством древесного угля
19.08.2020 - 15:21
18.08.2020 - 13:58
COVID-19 и вторая волна: когда ждать? Отвечает эпидемиолог Ирина Бас