Вверх

Вы здесь

Андрэй Кунцэвіч: Музей Алеся Адамовіча - справа агульная

Сёлета пры Бабруйскім райвыканкаме быў адкрыты разліковы рахунак на збор сродкаў для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў пасёлку Глуша пад музей Алеся Адамовіча. І першым, хто пералічыў на яго грошы, было галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама. Пра тое, што рабіцца ў вобласці для таго, каб музей пісьменніка з'явіўся, - у нашай размове з начальнікам гэтага ўпраўлення Андрэем Кунцэвічам.

- Ідэя стварэння музея нашага славутага земляка абмяркоўваецца даўно. Таму сімвалічна, што менавіта ў Год культуры прынята канчатковае рашэнне зрабіць у Глушы музей, прысвечаны гэтаму геніяльнаму пісьменніку. Рахунак створаны, мы выкарыстоўваем любую нагоду, каб давесці да людзей інфармацыю на гэты конт. На сайтах Магілёўскага аблвыканкама і Бабруйскага райвыканкама размешчаны банеры з заклікам падтрымаць агульную справу.

- Наколькі актыўна адгукаюцца на прапанову папоўніць рахунак? Хто яго асноўныя ўкладчыкі?

- Адразу ж пасля адкрыцця разліковага рахунку работнікі культуры Магілёўскай вобласці рэалізавалі некалькі ініцыятыў з мэтай папоўніць агульную скарбонку. Пэўную суму пералічыла на яго Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Бабруйскага раёна. Сюды ж накіраваны ўсе сродкі ад рэалізацыі білетаў на канцэрт творчых калектываў Бабруйскага раёна, які адбыўся ў рамках фестывалю «Народныя таленты Магілёўшчыны». Такія ініцыятывы, я ўпэўнены, будуць рэалізоўвацца і далей. У вобласці шмат чаго робіцца для прапаганды спадчыны славутых ураджэнцаў. Неўзабаве ўбачыць свет альбом «Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку». Нядаўна ў Магілёве ўспаміналі творчасць вядомага нашага земляка кінарэжысёра Віктара Турава, у кінатэатрах ішлі паказы яго фільмаў, адбываліся творчыя сустрэчы. Дарэчы, менавіта Віктар Тураў экранізаваў знакамітую дылогію Алеся Адамовіча «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой». Разам з Магілёўскім кінавідэапракатам мы абгаворым магчымасць правядзення тыдня фільмаў па творах Алеся Адамовіча. Актыўна прапагандуе творчасць пісьменніка абласная бібліятэка імя Леніна. У наступным годзе мы будзем адзначаць 90-гадовы юбілей пісьменніка, і там рыхтуецца шэраг звязаных з гэтай датай мерапрыемстваў.

- На сённяшні дзень на стварэнне музея сабрана ўсяго каля 900 рублёў новымі грашыма. Калі справа і далей так пойдзе, то яго адкрыццё можа зацягнуцца на гады.

- З самага пачатку гэты праект быў заяўлены, як прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Грамадства таксама павінна паказаць, што зацікаўлена ў стварэнні гэтага музея. У свой час было шмат размоў вакол адкрыцця разліковага рахунку. Маўляў, вы толькі адкрыйце - і спонсары знойдуцца. Аднак, калі з'явіўся шанц на справе здзейсніць свае абяцанні, некаторыя «ініцыятары» паспяшаліся сысці ў цень. У гэтай справе не мае значэння, хто колькі пералічыў грошай. Галоўнае, не застацца ўбаку. Зараз ёсць рэальная магчымасць даказаць, што гэты музей усім нам патрэбны.

- Магчыма, справе перашкаджае тое, што няма так званага назіральнага савета? Ці магчыма стварэнне яго пры галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама?

- Тое, што такі грамадскі орган патрэбны, лічу добрай ідэяй, але наўрад ці ён павінен быць пры нашым упраўленні. Мы гатовы дэлегаваць у гэты савет свайго супрацоўніка. Я таксама буду дапамагаць савету, удзельнічаць у яго рабоце.

- На думку спецыялістаў, на праектна-каштарысную дакументацыю спатрэбіцца каля 12 000 сучасных рублёў. Што будзе зроблена, калі гэта сума акумулюецца на рахунку?

- Як толькі гэтыя сродкі паступяць на разліковы рахунак, Бабруйскі райвыканкам будзе мець усе падставы, каб аб'явіць конкурс на правядзенне гэтых работ. Напэўна, распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі і будзе той самай першай канкрэтнай справай, вакол якой згуртуюцца ўсе тыя, хто зацікаўлены ў стварэнні музея.

А мы нагадваем: дабрачынны рахунак для збору сродкаў на рэканструкцыю будынка пад музей Алеся Адамовіча адкрыты пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама, р/р 3642129272326 у філіяле 703 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 760 г. Бабруйск, УНП 701226324. Прызначэнне плацяжу «Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў пасёлку Глуша пад музей А. Адамовіча».

«Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

23.03.2017 - 16:52 | «М.@rt.контакт-2017». Обсуждение спектакля «Король умирает». Замечательный актерский ансамбль и распределение ролей

Второй день «М.@rt.контакта» был отмечен тремя постановками. В их числе фарс «Король умирает», представленный режиссерской лабораторией «Ученики Туминаса» при Государственном академическом театре им. Е.Вахтангова и Театральном институте им. Б.В.Щукина (г.Москва).

22.03.2017 - 16:32 | «М.@rt.контакт-2017». Обсуждение спектакля «Одноклассники. Уроки жизни». От ужасов войны не застрахован ни один народ - Барзу Абдураззаков

От ужасов войны не застрахован ни один народ. Такое мнение высказал сегодня режиссер, сценограф, художник по костюмам и хореограф спектакля «Одноклассники. Уроки жизни» Барзу Абдураззаков во время обсуждения постановки Алматинского театра имени Байтена Омарова «Жас Сахна» критиками, журналистами и представителями молодежного пресс-центра.

22.03.2017 - 15:34 | «М.@rt.контакт-2017». Обсуждение. Спектакль «Месяц в деревне» - театральное удовольствие для зрителя

Спектакль «Месяц в деревне» Российского государственного академического театра драмы имени Федора Волкова из Ярославля - театральное удовольствие для зрителей.

22.03.2017 - 06:32 | Пенсіянерка з Магілёва лічыць, што з яе не павінны браць грошы за вываз камунальных адходаў

Жанчына жыве ў прыватным сектары і ўтылізацыяй свайго смецця займаецца самастойна.

21.03.2017 - 09:21 | Какие коррективы предлагается внести в Декрет №3

В этом году в стране планируется создать 70 тысяч новых рабочих мест - современных, эффективных, с достойной оплатой. Эта задача полностью коррелирует с выполнением Декрета №3 о предупреждении социального иждивенчества. Работа по его корректировке сейчас в самом разгаре. В частности, пакет предложений по совершенствованию нормативного акта подготовили Министерство труда и социальной защиты и депутаты Парламента.

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения