Рус Бел Eng 中文

Аперацыя «Стол»

Ішоў люты 1943 г. У адзін з гэтых дзён невялікая група партызан, якую ўзначальваў I.Я.Пархоўчанка, атрымала заданне ўзарваць каля Дашкаўкі варожы эшалон. Аперацыю выканалі ўдала. Вяртаючыся дамоў, зайшлі да сувязных. I тут пачулі навіну, якая вельмі ўсхвалявала кожнага з партызан. Аказваецца, у в. Нядашава мясцовы сталяр-чырванадрэўшчык Якаў Арлоў сабраў унікальны інкруставаны двухтумбавы стол, які быў зроблены з тысяч кавалачкаў дрэў розных парод. Паверхня крышкі стала была аздоблена арыгінальным беларускім арнаментам.

Імя майстра было вядома на Магілёўшчыне яшчэ да вайны. Яго работы экспанаваліся на выставах прыкладнога мастацтва ў Магілёве, Мінску, Маскве. Ён быў удастоены прыза міжнароднай выстаўкі работ мастацкай творчасці, якая праходзіла ў Парыжы. Гэты славуты мазаічны стол Якаў Арлоў майстраваў у падарунак савецкаму ўраду, аднак закончыць работу і адправіць стол у Маскву не паспеў: перашкодзіла вайна.

У Нядашава прыйшлі фашысты. У першы ж дзень яны сабралі жыхароў. Немалады нямецкі афіцэр патрабаваў як мага хутчэй даставіць да яго славутага Якава Арлова. Майстра знайшлі дома.

— Ты гэты стол будзеш рабіць, як скажам, — загадалі «госці» з Берліна. — Хутка сюды прыедуць нашы спецыялісты, мы даставім табе ўвесь неабходны для работы матэрыял.

Праз некалькі дзён Арлоў атрымаў вестку, што стол трэба заканчваць, як ён яго і задумаў. Але надпіс неабходна змяніць… Падарунак планавалася адправіць у Берлін у красавіку.

Арлоў даведаўся, што шэфства над яго работай узяў вярхоўны правіцель Беларусі гаўляйтар Вільгельм Кубэ. За домам майстра быў устаноўлены нагляд.

Не спяшаўся закончыць сваю работу Якаў. Рызыкуючы жыццём, у сваё апраўданне прыдумваў розныя прычыны.

Менавіта аб гэтым і паведамілі сувязныя партызанам групы Пархоўчанкі. Рашэнне народных мсціўцаў было адзіным — нельга дапусціць, каб стол вывезлі ў Германію. Трэба выкрасці і захаваць работу майстра. Калі гэта не ўдасца — знішчыць.

Стаяла ноч з 13 на 14 лютага. Была адліга. Дарогі развязло. Прабірацца на санях партызанскім разведчыкам да месца стаянкі было вельмі цяжка. Тым болыш, што намечаную аперацыю неабходна было правесці да раніцы. Акрамя таго, на зваротным шляху пад покрывам ночы трэба было адарвацца як мага на большую адлегласць ад пагоні.

Не даязджаючы да вёскі, спыніліся. Праваднік паказаў дом Арлова. Коней прывязалі і замаскіравалі. Далей васьмёра адважных прабіраліся паўзком. Высланыя ўперад разведчыкі хутка паведамілі, што ў вёсцы ідзе гульба: немцы i паліцаі арганізавалі п’янку. Каля дома майстра адзін вартавы.

Усё складалася добра. Узяўшы з сабою кулямётчыка Івана Кавалеўскага, Пархоўчанка адправіўся ў вёску. Паставога ўдалося зняць лёгка, без адзінага стрэлу.

Дзверы адчыніў сам Якаў. 3 яго дапамогай разведчыкі хутка разабралі стол, вынеслі з дому, асцярожна падагналі сані. Разам са сваім сталом ад’язджаў да партызан і Арлоў.

Калі немцы спахапіліся, было ўжо позна. А «выкрадальнікі» працягвалі шлях толькі наступнай ноччу: увесь светлы час прасядзелі, замаскіраваўшыся, у лесе.

Вельмі стомленыя, але шчаслівыя, вярнуліся ў лагер толькі 16 лютага. Арлова і яго работу самалётам адправілі ў Маскву.

Немцы лютавалі. Камендант Магілёва загадаў расстраляць сваіх салдат, якія павінны былі ахоўваць дом майстра. Арыштавалі сям’ю Арлова — жонку, трох дзяцей. Не знайшоўшы Арлова, фашысты расстралялі іх. Цудам выратавалася толькі дачка Ліля, якой не было дома, калі фашысты забіралі астатніх… На сённяшні дзень стол захоўваецца ў запасніку музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

“Прыдняпроўская ніва”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

23.05.2018 - 10:24 | В Кричеве во дворце Потемкина открыли «Зал афганской славы»

Во дворце Потемкина в Кричеве открыли «Зал афганской славы». В торжестве приняли участие представители райисполкома, Совета депутатов, общественных организаций, ветераны пограничных войск, и, конечно, те, кто прошел Афганистан.

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.