Рус Бел Eng 中文

Апошні герой з вёскі Завалочыцы

У сярэдзіне 1990-х пошукі крэатыва з эксклюзівам прывялі мяне, уласнага карэспандэнта «Магілёўскіх ведамасцей», у вёску Завалочыцы на Глушчыне. Вядомая яна была тым, што тут добра захаваўся памешчыцкі дом і іншыя, як тады казалі, «панскія» пабудовы. Галоўнай жа славутасцю сярод іх быў, безумоўна, спіртзавод, які дзейнічаў тут з канца XIX стагоддзя. І ён быў запасным варыянтам, калі нічога цікавейшага адшукаць не давялося б.

У той жа дзень я мэтанакіравана ішоў да Ульяна Аляксандравіча Рыбака — Героя Савецкага Саюза, амаль ці не апошняга жыўшага на Магілёўшчыне, каб паспець напісаць аб яго ўспрыманні сучаснага свету, які мяняўся на вачах. Зграбная Рыбакова хата з чырвонай зорачкай на тарцы вянковага бервяна стаяла акурат ля шашы Бабруйск — Слуцк, па якой я і прыехаў. Сустрэў мяне на здзіўленне спартыўнага выгляду, як пішуць, калі бачаць высокага, без жывата і рухавага чалавека, мужык. Цэпкім позіркам агледзеў і запрасіў у дом, прапусціўшы ў сенцах наперад.

Пакуль я перамінаўся з нагі на нагу ў прасторнай зале, ён абышоў стол, сеў на стул і запрасіў сядаць госця. Я расчахліў дыктафон, прывёў у баявую гатоўнасць ручку з блакнотам. І пацякла гаворка. Напэўна, прывучаны і навучаны шматлікімі маімі калегамі, былы разведчык літаральна дакладваў сваю баявую біяграфію: «З ліпеня сорак першага года ваяваў на Ленінградскім, Варонежскім, Цэнтральным, Першым і Другім Украінскіх франтах…».

Быццам палажэнні статуту гарнізоннай службы пералічваў былы старшына месцы дыслакацыі, нумары вайсковых часцей, прозвішчы камандзіраў. Прызнацца, анкетная інфармацыя не вельмі вабіла.Час тады быў такі, што ў газетах патрабавалася нейкая «бомба», сенсацыя, якая магла б разварушыць чытацкую цікаўнасць. Ульян Аляксандравіч жа працягваў завучаны, як для піянерскіх збораў, аповед: «Перамогу сустрэў у Чэхаславакіі. Вярнуўся на радзіму. Працаваў у калгасе, на заводзе …».

«Ну вось, і Герой не абмінуў мясцовую славутасць, — падумаў я. — Зараз гамонка пра заробкі, аб”ёмы вытворчасці і якасць прадукцыі пойдзе», — не спадзеючыся на нейкую разынку, сумна разважаў. А праз імгненне наважыўся на правакацыю супраць удзельніка вайны. Тым больш, што за вокнамі хаты не давала аб сабе забыць шаша.

— Ульян Аляксандравіч, жывяце вы пры дарозе, на доме зорачка прымацавана, ды і ўвогуле хто не ведае пра вашы высокія ўзнагароды! Не баіцёся, што ліхаімцы, не давядзі гасподзь, завітаюць?

Адразу нічога не адказаў ветэран. Мне нават няёмка стала. Я адключыў дыктафон, пачаў быццам перастаўляць касету, не падымаючы галавы. Як раптам паміж сваім носам і рукамі ўбачыў рулю паляўнічага ружжа. І быццам за кадрам «баевіка», што гэтак неспадзявана атрымаўся, пачуў спакойны, як дыктарскі, голас:

— Не баюся, сынок. Нічога я ўжо не баюся…

Я быў у захапленні! Вось гэта клас: амаль васьмідзесяцігадовы дзядуля паказвае трукі, дастойныя пяра таго ж Багамолава, што апісаныя ў яго кнізе «У жніўні сорак чацвёртага». Вось гэта спрыт: адкуль і як ён выхапіў зброю? Толькі прыгледзеўшыся, ацаніў узровень аператыўна-тактычнага мыслення субяседніка. Па-першае, за тумбачкай з тэлевізарам злева магло быць схавана не адно ружжо. Па-другое, у вакно справа гаспадар бачыў веснічкі ў двор, а за маёй спінай — дзверы ў залу. Акрамя таго, пад правай яго рукой як бы выпадкова ляжалі шавецкія нажніцы.

- Разумееш, я за вайну пад шэсць дзясяткаў «языкоў» узяў і даставіў жывымі — казалі, што гэта быў другі паказчык ва ўсёй Чырвонай арміі. А колькі не ўдалося жывымі… Дык калі я яшчэ некалькі ворагаў абясшкоджу, напэўна, давяду лік да лепшага выніку. Але ж гэта — зноў вайна. А мы жывём у мірнай Беларусі. Таму няхай лепш людзі ў краму едуць і бібікаюць, як гэта ў святы здараецца, маёй звёздачцы, — як запавет пакінуў нам Ульян Аляксандравіч Рыбак.

Аляксандр Казак, "Вечерний Бобруйск"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

23.05.2018 - 10:24 | В Кричеве во дворце Потемкина открыли «Зал афганской славы»

Во дворце Потемкина в Кричеве открыли «Зал афганской славы». В торжестве приняли участие представители райисполкома, Совета депутатов, общественных организаций, ветераны пограничных войск, и, конечно, те, кто прошел Афганистан.

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.