Проста выдатна выступіў на фінішаваўшым днямі асабіста-камандным чэмпіянаце краіны сярод шахматыстаў з парушэннем зроку асіпаўчанін Віталь Кулакоў. На падобных спаборніцтвах ён раней ужо не аднойчы станавіўся срэбраным і бронзавым прызёрам, а вось узняцца на вышэйшую ступень п’едэстала гонару з шахматыстаў Магілёўшчыны дагэтуль нікому не ўдавалася.
Наш кандыдат у майстры спорту паказаў надзвычай высокі вынік - адна нічыя і 8 перамог, у тым ліку над двума майстрамі спорту, і гэта дазволіла земляку, які адзіны з 18 удзельнікаў турніру ні разу не прайграў, заслужана заваяваць званне чэмпіёна Рэспублікі Беларусь.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
14.01.2021 - 09:57
Ванесса Колодинская: я ставлю себе целью завоевание лицензии, это основное для меня
11.01.2021 - 11:27