Рус Бел Eng 中文

Асіпаўчанка Анастасія Лук’яненка прывезла дадому тры залатыя медалі з міжнароднага турніра па плаванні імя Вольгі Соламавай

Не так даўно адбыўся міжнародны турнір па плаванні імя Вольгі Соламавай. Гродна прыняў спартсменаў з 17 каманд, сярод якіх былі літоўцы, палякі і, натуральна, асіпаўчане.

У выніку наша Анастасія Лук’яненка прывезла дадому тры залатыя медалі — за вынікі на дыстанцыях 50, 100 і 200 метраў на спіне. Максім Крэпскі пастараўся на “срэбра” на дыстанцыі 100 метраў комплексным плаваннем. Раман Юрэня на 200 метрах “комплексам” быў трэцім, а Таццяна Сямашка стала срэбраным і бронзавым прызёрам на 200 і 100 метрах на спіне.

”Асіповіцкі край”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна