Рус Бел Eng

Асіповіцкія медыкі мяняюць «прапіску»

Да нядаўняга часу ў Асіповічах усе медыцынскія ўстановы, нібы ў Ноевым каўчэгу, паралельна існавалі ў парнай колькасці: дзве паліклінікі (са стаматалагічнай — нават тры), дзве бальніцы, па столькі ж устаноў гігіены і эпідэміялогіі і аптэчных сетак.

І вось насталі часы, калі ўсё паступова канцэнтруецца ў адных руках. Бадай, апошняй дайшла чарга да Асіповіцкага аддзялення чыгункі, якое спачатку перадало на баланс горада дашкольныя ўстановы, а затым — бальніцу.

З снежня работнікі санітарнага ўчастка цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі прыступілі да работы ў складзе райЦГЭ. Перададзены справы, афармляюцца дакументы на перадачу маёмасці. Будынак жа пойдзе на знос, як непрыдатны для далейшай эксплуатацыі.

Зараз настаў час паліклінікі. УАЗ "Асіповіцкая ЦРБ", як паведаміў яе галоўны ўрач Яўген Цхаўрэбаў, прыняла на баланс маёмасны комплекс будынка паліклінікі і медпункта, што размешчаны на чыгуначным пероне. Дзве аналагічныя кропкі знаходзяцца ў вагонным і лакаматыўным дэпо і застаюцца маёмасцю чыгункі. Таксама ЦРБ "атрымала" ўсе гаспадарчыя пабудовы, размешчаныя на вуліцы Ленінскай, што належалі корпусу бальніцы, а таксама будынак бухгалтэрыі. Зараз афармляецца перадача маёмасці ў кадастравым рэжыме.

Медыкі і тэхнічныя работнікі без работы не застануцца. Райбальніца рада прытоку новых кадраў, асабліва гэта датычыць 15 урачоў і 48 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу, якія валодаюць пэўным вопытам, кваліфікацыяй і, што не менш важна, замацаваліся ў горадзе: маюць сем’і, жыллё, а значыць — нікуды не з’едуць.

Папоўнілася і матэрыяльная база цяпер ужо агульнай бальніцы. Апараты для ўльтрагукавой дыягностыкі, рэнтгену, электракардыёграф, фізіяабсталяванне, 2 аўтамабілі і іншыя патрэбныя рэчы цяпер будуць служыць усім жыхарам раёна.

Што датычыць пацыентаў-чыгуначнікаў, яны ад падобнага пераўтварэння не губляюць нічога і будуць прыходзіць на прыём да "сваіх" дактароў у звыклы для іх будынак. А вось участкі саміх урачоў пашырацца. Тут цяпер будзе знаходзіцца аддзяленне раённай бальніцы, а таму на абслугоўванні акажуцца не толькі працаўнікі чыгуначных арганізацый і іх сем’і, але і жыхары навакольных вуліц і вёсак, што даволі зручна для сялян: будынак размешчаны побач з аўтастанцыяй і чыгуначным вакзалам. Тым самым будзе знята "перанаселенасць" райпаліклінікі.

З лістапада ўсе аптэкі сталі працаваць "пад адным дахам" — цэнтральнай раённай аптэкі № 109 Магілёўскага прадпрыемства "Фармацыя", якое папоўнілася трыма кропкамі, што размешчаны ў будынках вакзала, магазінаў "Пахомаўскі" і "Сюрпрыз".

Такім чынам, ніякіх скарачэнняў ва ўстановах медыцыны не адбудзецца, а само пераўтварэнне калі і паўплывае на абслугоўванне асіпаўчан, то толькі станоўча.

”Асіповіцкі край”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «здоровье»:

16.05.2018 - 09:14 | Более 42 тыс. детей оздоровят летом в Могилевской области

В Могилевской области в летний период с использованием средств республиканского бюджета планируется оздоровить 42,1 тыс. детей.

07.05.2018 - 13:20 | Акция по профилактике сердечно-сосудистых заболеваний стартовала в Могилеве и Могилевском районе

В Могилеве и Могилевском районе с 7 по 16 мая пройдет информационно - образовательная акция «Цифры здоровья: артериальное давление». Об этом корреспонденту сайта сообщили в зональном центре гигиены и эпидемиологии.

11.04.2018 - 09:26 | Утвержден график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в апреле и мае

В связи с переносом рабочих дней изменен график работы учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в апреле и мае. Об этом сообщили в пресс-службе Министерства здравоохранения.

10.04.2018 - 13:43 | Подстанцию скорой помощи планируют создать в микрорайоне Казимировка Могилева

Возможности организации работы новой подстанции скорой медицинской помощи в микрорайоне Казимировка Могилева сегодня обсудили на расширенном совещании у председателя Могилевского горисполкома Владимира Цумарева.

09.04.2018 - 11:46 | Провериться на ВИЧ-инфекцию жители Могилевской области теперь могут в домашних условиях

Тест-системы для определения ВИЧ-инфекции, которые можно применять в домашних условиях, появились в аптеках Могилевской области. Достоверность результатов самотестирования высокая, констатируют специалисты.