Рус Бел Eng 中文

Асіповіцкія райаддзел адукацыі і прафесійна-тэхнічны каледж - пераможцы конкурсу на лепшую арганізацыю адукацыйнай дзейнасці

У Магілёве прайшла калегія ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, на якой былі агучаны імёны пераможцаў конкурсу на лепшую арганізацыю адукацыйнай дзейнасці ў 2010 годзе. У лідарах апынуліся асіповіцкія райаддзел адукацыі і прафесійна-тэхнічны каледж.

“Мы спадзяваліся на такі поспех, — прызналася начальнік аддзела адукацыі Наталля Шаўчэнка. — У 2008-м і 2009-м мы ўжо былі лепшымі. У мінулым з-за росту крымінальнасці сярод непаўналетніх саступілі Магілёўскаму раёну, але сёлета “вярнулі” першае месца”.

Дзейнасць ацэньвалася па 30 розных крытэрыях: кадравае забеспячэнне, выніковыя выступленні вучняў у абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, конкурсы навукова-даследчых прац, колькасць набраных балаў у акцыі “Жыву ў Беларусі — і тым ганаруся!”, увядзенне новых формаў дзейнасці і г.д. Яшчэ ўлічвалася і выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця — прыбыткі ад пазабюджэтнай дзейнасці і эканомія паліўных рэсурсаў.

Заслуга ў перамозе належыць усяму калектыву, які складаецца з добрых спецыялістаў. У нас няма “цякучкі” кадраў, людзі працуюць на сваіх месцах шмат гадоў. Да таго ж, аддзел ганарыцца моцным дырэктарскім корпусам, здольным вырашаць прафесійна любыя праблемы.

Наталля Іванаўна таксама расказала пра адну цікавую сёлетнюю задуму: прыняць удзел у інавацыйным эксперыменце Міністэрства адукацыі. Такая прапанова паступіла ад намесніка міністра адукацыі Аляксандра Жука пад час наведвання Асіповіччыны. Сутнасць праекта — увесці ў беларускія школы электронныя кнігі. Таму не выключана, што напрыканцы бягучага года дзеці адной з гарадскіх устаноў адукацыі будуць забяспечаны партатыўнымі камп’ютарамі, якія будуць змяшчаць у сабе камплект падручнікаў з 1 па 11 клас.

А як успрынялі прыемную навіну працаўнікі каледжа, які другі раз запар стаў лепшым у вобласці сярод устаноў прафесійна-тэхнічнага профілю? “Утрымаць перамогу ўдвая цяжэй, чым дасягнуць яе, — адказвае дырэктар Ганна Тур. — Думаю, такім чынам была падведзена рыса пад 8-гадовым існаваннем нашай установы. Сёлета мы пераходзім у новую падгрупу — “каледжы”. Выступаць у ёй і прэстыжней, і складаней. Прыйдзецца канкурыраваць з вядомымі на ўсю краіну магілёўскімі каледжамі: эканамічным, агратэхнічным, электратэхнічным і іншымі. Таму будзем усімі сіламі старацца прыстойна выглядаць на іх фоне. Наш каледж будзе працягваць даваць прафесійна-тэхнічную адукацыю, а таксама далей пашыраць свой про-філь. Гэта ў першую чаргу важна для землякоў: іх дзеці могуць цяпер набываць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў родным горадзе".

«Асіповіцкі край»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

20.07.2018 - 09:24 | Уровень воды в Чигиринском водохранилище понизят на полметра из-за ремонта дамбы ГЭС

Уровень воды в Чигиринском водохранилище в августе понизят на полметра из-за ремонта дамбы возле местной гидроэлектростанции в д.Чигиринка Кировского района.

19.07.2018 - 11:33 | Подсобное хозяйство Климовичского ЛВЗ получило в подарок трактор «Беларус МТЗ-3522»

Трактор «Беларус МТЗ-3522» получило в подарок подсобное хозяйство Климовичского ЛВЗ от ОАО «Минск кристалл» - управляющая компания холдинга «МИНСК КРИСТАЛЛ ГРУПП».

19.07.2018 - 11:25 | Кабинет по основам безопасности открылся на базе Центра дополнительного образования детей и молодежи в Климовичах

Кабинет по основам безопасности открылся на базе Центра дополнительного образования детей и молодежи в Климовичах. Об этом сообщили в  Могилевском областном управлении МЧС.

19.07.2018 - 11:06 | В Дрибине 23 июля проведет прием граждан первый заместитель председателя Могилевского облисполкома Олег Чикида

Личный прием граждан приведет 23 июля в Дрибинском районном исполнительном комитете (г.п. Дрибин, ул. Ленина, д.35, 3-й этаж, каб.

17.07.2018 - 10:39 | В Хотимском районе объявлен ежегодный смотр-конкурс на лучшее благоустройство территорий

В Хотимском районе объявлен ежегодный смотр-конкурс на лучшее благоустройство территорий. Об этом сообщили в райисполкоме.