Вверх

Вы здесь

Асіповіцкая чыгунка: праз прызму часу

Ідэя стварэння макета Астовіцкага чыгуначнага вузла ўзнікла даўно, але да яе рэалізацьп прыступілі толькі летась. Творчая каманда іфармацыйна-вылічальнага цэнтра вузла ў складзе вядучага іжынера-электроніка Алега Савіна, іжынера-праграміста Наталлі Доўнар, спецыяліста Віталія Савіна i электрамеханіка Уладзіміра Гідуляна, працуючы ў свабодны ад асноўнай работы час, да Дня чыгуначніка стварыла ўнікальны твор. Пасля вялікай папярэдняй работы (вывучэнне спадарожжкавай здымкі, дакладных вымярэнняў, падбору адпаведнага маштабу) быў падрыхтаваны макет, які здзіўляе ўcix наведвальнікаў пакоя гісторыі чыгуначнага вузла.

На стэндавым стале размешчаны не толью дакладныя копіі ўcix пабудоў вузла, але i перададзена правільнае размяшчэнне чыгуначных пуцей са стрэлачнымі переводамі, апор ліній электраперадачы, газонаў, перона, дрэў, агароджы i г.д. Як належыць інжынерам, канкрэтна размеркавалі абавязкі. Напрыклад, Наталля на час ператварылася ў «ландшафтнага дызайнера» - яна стварала макеты дрэў i іншай расліннасці, імкнучыся перадаць асаблівасці пароды, канфігурацыю кроны, - усё, як у рэчаіснасці.

Мужчынская частка творчай трупы, выкарыстоўваючы інтэрактыўныя тэхналогіі, выконвала макеты будынкаў, якія таксама ад сапраўдных не адрозніш: той жа колер, колькасць акон i дзвярэй, адпаведнае месца знаходжання.

Стэндавы стол для макета выраблены па індывідуальным заказе ў прыватным унітарным прадпрыемстве «Тандэм», друкам камплектуючых займаўся індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Каляда. «Прадукт цалкам асіповіцкі, адзначае кіраўнік праекта Алег Савін, - прычым аналагінага ў краіне няма».

Мадэлісты вырашылі «ўдыхнуць жыццё» ў сваё тварэнне. Яны пусцілі па пуцях амаль што сапраўдны чыгуначны састаў, толькі ўсё з тым жа маштабам 1: 120-ТТ. Улічылі i тое, што Асіповіцкі вузел не мае ніводнага кальца, а цягнічок неабходна вярнуць на станцыю. Таму кальцо давялося зымітаваць: унутры стала абсталявалі тунэль, які дазваляе саставу пасля кожнага «рэйса» прыбываць назад.

Трэба адзначыць, што ў пакоі гісторыі нямала i іншых цікавых экспанатаў. Мадэль паравоза Чарапанавых, прылады працы i форменнае адзенне чыгуначнікаў розных гадоў, ліхтары, сродкі сігналізацыі i сувязі. Сабраны багаты дакументальны матэрыял, захоўваюцца рапарты, дакладныя запіскі, працоўныя кніжкі, першы зборнік правіл тэхнічнай эксплуатацыі, калекцыя медалёў i чыгуначных знакаў...

Кожнаму чыгуначнаму прадпрыемству прысвечана тут асобная экспазіцыя. Экспанаты, фотаматэрыялы, інфармацыю збіралі па крупінках, каб затым прадставіць наведвальнікам - вось яна, чыгунка, праз прызму часу.

Адсочваюцца ў музейных залах усе этапы гісторыі: дарэвалюцыйны час, першыя гады новай дзяржавы, удзел чыгуначнікаў у Вялікай Айчыннай вайне - iм прысвечана Зорка памяці, - i ўзнаўлення народнай гаспадаркі, расказваецца пра жыццё вузла пасля набыцця краінай незалежнасці.

Удасканальвалася канструкцыя вагонаў i лакаматываў, змяняўся ix вонкавы выгляд. Mногіх ужо няма i ў паміне, а вось шыльдачкі з назвамі заводаў-вытворцаў захаваліся. Вялікія Лукі, Крукаў, Ленінград, Днепра- дзяржынск, вытворцы з Венгрыі, Польшчы, Германіі...

Побач з экспанатамі мінулага арганічна ўпісалася i сучасная прылада: шматфункцыянальны мультымедыйны інфармацыйна-даведачны тэрмінал, з дапамогай якога можна атрымаць любую інфармацыю аб дзейнасці чыгуначных прадпрыемстваў на працягу ўсёй гісторыі, пачынаючы з 1872 года i па сённяшні дзень.

Пакой гісторыі карыстаецца попытам не толью сярод мясцовых чыгуначнкаў i ветэранаў працы, часта наведваюцца сюды школьнікі i моладзь, якая толькі выбірае будучую прафесію. Можа хтосьці захоча стаць прадаўжальнікам слаўнай справы?

Газеты “Асіповіцкі край”, Іна Заскевіч

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

20.03.2017 - 10:03 | 2017 год - год 500-летия белорусского книгопечатания: Петр Мстиславец

История белорусского книгопечатания началась в 1517 году, когда Франциск Скорина издал в Праге свою первую книгу «Псалтырь». Очень приятно осознавать тот факт, что последователем в этом нелегком деле книгопечатания стал наш знаменитый земляк Петр Мстиславец. Он вместе с диаконом Иваном Федоровым, предположительно уроженцем города Москвы (точных данных о его происхождении нет), стали достойными преемниками искусства книгопечатания выдающегося деятеля белорусской культуры XVI века Франциска (в крещении — Георгия) Скорины — уроженца города Полоцка, основателя белорусского и восточнославянского книгопечатания, разносторонняя деятельность которого имела общеславянское значение.

13.03.2017 - 14:01 | Более 500 участников проявили свою эрудицию в первом этапе областного конкурса «Могилев: от древности до современности»

Более 500 коллективов, отдельных педагогов и учащихся проявили свою эрудицию в первом этапе областного конкурса «Могилев: от древности до современности», посвященного 750-летию города. Об этом корреспонденту сайта сообщили в отделе краеведения и поисковой работы ГУДО  «Областной центр творчества».

09.03.2017 - 12:07 | Февраль 1917 года в губернском Могилеве

Месяц, давший название революции и современной отмечаемой 100-летней юбилейной дате, стал началом хаоса, в который погрузилось наше отечество на долгие годы.

07.03.2017 - 10:11 | В Беларуси 8 марта отмечается День женщин и Международный женский день

В Беларуси 8 марта отмечается День женщин и Международный женский день. Истоки Международного женского дня связаны с борьбой женщин за построение лучшего мира. 8 марта 1857 года текстильщицы Нью-Йорка прошли маршем по улицам города, протестуя против низких заработков и плохих условий труда.

03.03.2017 - 12:21 | 25 лет исполнится Могилевской областной агропромышленной газете «Зямля і людзі» 5 марта

5 марта исполнится 25 лет со дня выхода первого номера газеты «Зямля і людзі». Издание уникально тем, что является единственным областным аграрным в республике и за четверть века доказало свою жизнеспособность.

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения