Рус Бел Eng 中文

Бабруйскія ратавальнікі прадухілілі выбух на газаразмеркавальнай станцыі

Бабруйскія ратавальнікі Васіль Сямашка і Станіслаў Длускі прадухілілі выбух на газаразмеркавальнай станцыі.

Трывожны сігнал пра тое, што гарыць газаправод, паступіў бабруйскім ратавальнікам з вёскі Вялікія Бортнікі. Відовішча было не для слабанервовых. Ціск газу ў трубаправодзе дыяметрам 160 міліметраў на момант прыбыцця першага падраздзялення складаў 6 атмасфер. З-пад фланцавага злучэння газаправода біў вогнены факел вышынёй прыкладна 8 метраў. Усё гэта суправаджалася такім гулам, быццам бы недзе побач на пасадку заходзіў верталёт.

Пры гарэнні газу тэмпература ў ачагу можа дасягаць плюс 950 градусаў. Металічныя канструкцыі пры такіх умовах могуць пратрымацца ад 15 да 30 хвілін, потым пачынаюць разбурацца. Таму ратавальнікі адразу ж сталі ахалоджваць газаразмеркавальную трубу вадой. Але трэба было найперш за ўсё перакрыць засаўку.

Яна ж знаходзілася ў калодзежы ў 5 метрах ад эпіцэнтра пажару, тэмпература там вымяралася сотнямі градусаў. І трэба было мець вялікую мужнасць, каб рызыкнуць спусціцца на глыбіню 3 метраў і перакрыць выхад газу.

Камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Ленінскага раёна горада Бабруйска, старшына ўнутранай службы Васіль Сямашка ўзяў на сябе адказнасць здзейсніць гэты рызыкоўны манеўр. Як-ніяк майстар спорту па гімнастыцы. Падстрахоўваў яго сябар Станіслаў Длускі, пажарны гэтай жа часці. «Ён майстар спорту па гірах, — усміхаецца Васіль. — Калі б нешта здарылася са мной, ён бы мяне, як кацяня, адной рукой выцягнуў». Увесь час, пакуль сябры выконвалі сваё заданне, калегі палівалі іх вадой. На шчасце, усё абышлося. Старшына перакрыў засаўку, і небяспека адступіла. Нехта скажа: «Што ў гэтым гераічнага? Гэта ж іх работа». Але ці шмат сярод нас такіх, якія ў хвіліну небяспекі, гатовы зрабіць усё, што ад іх залежыць?

— Я не першы год на гэтай службе, і тое, што здзейснілі мае калегі, заслугоўвае павагі, —прызнаўся спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір БУТКО. — Калі б не іх самасвядомасць, памеры бяды маглі б быць куды большыя. Дарэчы, другая засаўка знаходзілася на адлегласці 6 кіламетраў ад месца здарэння. Але хлопцы рызыкнулі і выйшлі пераможцамі.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «общество»:

25.05.2018 - 20:14 | Акция «Единый день скидок пройдет в Могилевской области 26-27 мая

Акция «Единый день скидок» пройдет в Могилевской области 26-27 мая. Об этом сообщили в главном управлении торговли и услуг облисполкома.               

25.05.2018 - 09:55 | Прямую телефонную линию проведет 26 мая управляющий делами Могилевского облисполкома Григорий Воронин

Прямую телефонную линию проведет 26 мая управляющий делами Могилевского облисполкома Григорий Александрович Воронин.  С 9.00 до 12.00 по номеру (8 0222) 50-18-69 он ответит на вопросы жителей Приднепровского края.

25.05.2018 - 09:54 | Большой городской пикник устроят в Могилеве 26 мая

Большой городской пикник устроят в Могилеве 26 мая. Об этом сообщили в Центре городских инициатив.

24.05.2018 - 11:05 | Региональная межведомственная профилактическая акция «Азбука безопасного лета» стартует 26 мая в Могилевской области

Региональная межведомственная профилактическая акция «Азбука безопасного лета» стартует 26 мая в Могилевской области. Об этом сообщили в управлении образования облисполкома.

24.05.2018 - 10:03 | Главный правовой инспектор труда Федерации профсоюзов Беларуси Илона Парафенюк проведет прием граждан в Могилеве и Могилевском районе

Главный правовой инспектор труда Федерации профсоюзов Беларуси Илона Васильевна Парафенюк 31 мая проведет прием граждан в Могилеве и Могилевском районе.