Рус Бел Eng 中文

"Бабушкіна крынка" прэтэндуе на прэмію СНД ў галіне якасці прадукцыі 2012-2013 гадоў

Рэспубліканская конкурсная камісія вызначыла фіналістаў для ўдзелу ў другім этапе конкурса на атрыманне Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг 2012-2013 гадоў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Вытворчасць харчовых тавараў і сельскагаспадарчай прадукцыі" — ААТ "Бабушкіна крынка" — кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкіна крынка".

Усяго 6 беларускіх арганізацый паспрабуюць атрымаць прэмію СНД за якасць у розных намінацыях. Далейшая барацьба будзе праходзіць з прэтэндэнтамі з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Украіны. Вынікі конкурсу будуць аб'яўлены напрыканцы 2013 года.

Прэмія СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг прысуджаецца адзін раз на два гады на конкурснай аснове арганізацыям дзяржаў — удзельніц Садружнасці за значныя вынікі ў галіне якасці прадукцыі (паслуг), забеспячэнне яе бяспекі, а таксама ўкараненне сучасных метадаў менеджменту якасці. Прымаць удзел могуць юрыдычныя асобы любой арганізацыйна-прававой формы.

“Звязда”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна