Рус Бел Eng

Баявы шлях танкіста

Да берагоў ціхай рачулкі Вабіч прытулілася вёска Нежкаў. Тут прайшло дзяцінства і юнацтва Міхаіла Савіцкага. Адсюль ён у верасні 1938 быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Тэрміновую службу праходзіў у адным з гарнізонаў Пскоўшчыны. Салдат праяўляў вялікую цягу да тэхнікі.

Міхаіл любіў завіхацца каля грузавых машын, гармат, кулямётаў. Гэта заўважыла камандаванне вайсковай часці і накіравала дапытлівага байца на кароткатэрміновыя курсы танкістаў, дзе ён атрымаў спецыяльнасць вадзіцеля-механіка.

У жніўні 1941 года радавы Міхаіл Савіцкі прыбыў у танкавую часць, якая дыслакавалася непадалёку ад знакамітага сяла Міхайлаўскае, што некалі належыла роду Пушкіных.

Хлопцу з Нежкава даручылі вадзіць танк Т-26, і ў яго сэрцы ўзнікла такое адчуванне, быццам на ім ляжыць адказнасць за лёс усёй роднай зямлі.

Якраз у цяжкія ліпеньскія дні 1941 года фашысты сканцэнтравалі тут вялікую мабільную групоўку сваіх сіл, і тут чырвонаармеец Міхаіл Савіцкі атрымаў сваё баявое хрышчэнне.

Міхаіл без страху ўводзіў у баі свой танкавы экіпаж. Здавалася, што машыну не маглі стрымаць ні суцэльная сцяна артылерыйскіх выбухаў, ні міны. Вадзіцель-механік толькі бачыў, як дзясяткі гітлераўцаў гінулі пад гусеніцамі, ад трапных стрэлаў кулямётчыкаў.

У адным з баёў ён імкнуўся хутчэй дабрацца да маста праз раку Ловаць, каб сарваць варожую пераправу. І раптам, быццам маланка ўдарыла па танку. Баявую машыну імгненна ахапіла полымя. Кантужанага вадзіцеля-механіка адправілі ў палявы шпіталь. Пасля лячэння Міхаіл Трафімавіч зноў стаў у строй абаронцаў Айчыны і бязлітасна граміў нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

За час вайны Міхаіл Савіцкі быў яшчэ тройчы паранены і яшчэ чатыры разы яму даводзілася пакідаць свой пылаючы танк.

У кастрычніку 1941 года Міхаіл перасеў за рычагі славутага Т-34 і не адзін дзясятак разоў зведаў радасць перамогі.

Вось прыклад аднаго з баёў каля возера Селігер, якое шырокай стужкай выцягнулася ў накірунку з поўдня на поўнач. На заходнім беразе яго акапаліся фашысты. На ўсходнім, паблізу горада Асташкаў, занялі пазіцыі чырвонаармейцы.

На той час у жорсткіх баях за Маскву быў ужо развенчаны міф аб непераможнасці гітлераўскай арміі. Нашы танкісты і пехацінцы нястрымана рваліся ў бой. Сапёры непрыкметна нарошчвалі лёд на Селігеры з такім разлікам, каб ён мог вытрымаць цяжар танкаў.

31 снежня камандаванне фронту вырашыла прыпаднесці нямецкім ваякам навагодні “сюрпрыз”. У вызначаны час у зорнае неба ўзвіліся чырвоныя і зялёныя ракеты, а замерзлая зямля скаланулася ад артылерыйскіх выбухаў. На высокай хуткасці праз возера на заходні бераг яго памчаліся нашы танкі. Атака была не толькі добра арганізавана, але яна стала зусім нечаканай для фашыстаў.

Улетку 1942 года Міхаіл Савіцкі ваяваў у Данскім стэпе.

Там вялася актыўная падрыхтоўка да вялікай бітвы за вызваленне Сталінграда. Звычайна ў схватку з ворагам уступала наша група ў складзе пяці і больш танкавых экіпажаў і знішчала, як правіла, да дзесяці варожых машын. Аднойчы Міхаілу Савіцкаму давялося праявіць кемлівасць, каб выратаваць танк КВ (“Клім Варашылаў”), якому на нейтральнай паласе пашкодзілі гусеніцу.

Фашысты разлічвалі, што танк стане іхнім трафеем, але Міхаіл запэўніў камандзіра, што гусеніцу можна хутка адрамантаваць. Дзеля выканання гэтай складанай задачы спатрэбіцца падтрымка артылерыі і кулямётны агонь чырвонаармейцаў. Наш зямляк разам з яшчэ адным смельчаком падпаўзлі да танка. Разваднымі ключамі яны паспрабавалі павярнуць вядучую шасцярню. Але, на жаль, у іх не атрымалася гэта зрабіць. Тады Міхаіл Трафімавіч імгненна скокнуў у люк і завёў рухавік, што дазволіла павярнуць на некалькі градусаў закліненае кола і злучыць гусенічны ланцуг.

У далейшым выратаваны танк паспяхова ўдзельнічаў у абарончых баях за Сталінград.

Неўзабаве Міхаіл Трафімавіч стаў курсантам Арэнбургскага танкавага вучылішча. Лейтэнант Савіцкі у якасці камандзіра самаходнай устаноўкі вызваляў ад фашысцкіх акупантаў Польшчу, Усходнюю Прусію, Германію.

Кавалер ордэнаў Чырвоная Зорка, Айчыннай вайны ІІ ступені М. Т. Савіцкі вярнуўся ў родную вёску толькі ў 1948 годзе.

Па першым часе ён апынуўся нібыта на жыццёвым раздарожжы: дзе было прымяніць былому франтавіку, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну ад званка да званка, свае веды, уменне, вопыт? Спачатку папрацаваў выкладчыкам фізкультуры СШ № 2, а неўзабаве знайшоў-такі занятак па душы, узначаліўшы калектыў хлебапякарні, а потым шчыраваў майстрам цэха новага хлебазавода.

...Сёння ўнукі і праўнукі Міхаіла Трафімавіча жывуць у Бялынічах і Магілёве. Калі яны сваёй вялікай сям’ёй збіраюцца за святочным сталом, абавязкова добрым словам успамінаюць і салдата Перамогі Савіцкага, які гераічна змагаўся з фашысцкімі захопнікамі за мірнае і шчаслівае жыццё нашчадкаў.

“Зара над Друццю”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.

11.04.2018 - 12:44 | 11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей.