Вверх

Вы здесь

Бедныя, таму што… багатыя?

У гэтым парадоксе цяжка разабрацца нават спецыялістам. Але хвароба «спачатку набыць, а потым падумаць — навошта» — даволі распаўсюджаная з’ява сярод прадпрыемстваў. На 4 заводах таварыства «Клімавіцкі ЛГЗ» правершчыкі Крычаўскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю (далей КДК) знайшлі незапатрабаванае абсталяванне на суму 9,6 мільярда рублёў, частка якога набывалася яшчэ 20-25 гадоў таму. Засталіся без прымянення катлы, хімічная помпа, халадзільныя агрэгаты, кампрэсарная ўстаноўка, іншыя прадметы. Некаторыя з іх нават яшчэ і не распакаваныя, як, напрыклад, этыкеравальная машына, якая каштуе больш за мільярд рублёў.

— У савецкі час гэта было звычайнае абсталяванне, якое знаходзілася на ўзбраенні ўсіх адпаведных заводаў, — кажа старшыня Крычаўскага міжраённага КДК Сяргей Уласенка. — Тады дызайн віна-гарэлачнай прадукцыі быў прасцейшым і хапала франтальнай этыкеткі. Цяпер такімі машынамі ўжо амаль ніхто не карыстаецца, абсталяванне састарэла. Нікому не патрэбны і тыя старыя катлы, якія мы знайшлі на складзе. Яны вельмі энергаёмістыя.

На заводзе патлумачылі, што ў 90-я гады былі цяжкасці з узаемаразлікамі, даводзілася браць на бартар тое, што даюць. Чаму гэта не выкарысталі? Цяжка сказаць. Ды і няма каму. Кіраўнікі, якія рабілі гэтыя запасы, даўно ўжо на прадпрыемстве не працуюць. Але існаванне ва ўмовах рыначных адносін мала чаму навучыла іх паслядоўнікаў. У 2008 годзе пачынаецца рэканструкцыя аб’ектаў Клімавіцкага ЛГЗ і на складах зноў назапашваецца далёка не танны «баласт». Спачатку набываюцца 3 ёмістасці з нержавейнай сталі агульным коштам больш за 1,6 мільярда рублёў, але раптоўна планы мяняюцца, і абсталяванне становіцца нікому не патрэбным. Тэарэтычна ім можна скарыстацца, але каб яго ўстанавіць, спатрэбіцца каля 9 (!) мільярдаў рублёў. Не адразу атрымалася вызначыцца і з пяццю ёмістасцямі, якія таварыства купіла ў 2011 годзе. Спачатку катлы набываліся для пашырэння магутнасцей Чырванабудскага завода, потым іх перадалі на рэканструкцыю Міхалінскага завода. У выніку іх вярнулі ў Чырвоную Буду, а Міхалінскі завод закансервавалі. «Такое адчуванне, што кіраўніцтва спачатку нешта набывала, а потым думала, куды гэта ўсё прыстасаваць», — губляецца ў здагадках Сяргей Уласенка.

За выяўленыя парушэнні шэраг кіраўнікоў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. З незапатрабаванага абсталявання нешта пайшло на металалом, нешта пераведзена ў тэхналагічны запас. Зразумела, што тыя грошы, якія калісьці ўсё гэта каштавала, вярнуць не атрымалася.

На жаль, звычка рабіць непатрэбныя запасы ўласціва не толькі Клімавіцкаму ЛГЗ. Са 113 арганізацый, што паспелі наведаць да сярэдзіны лютага супрацоўнікі КДК Магілёўскай вобласці і пракуратуры, 108 мелі абсталяванне, якое доўгі час не выкарыстоўвалася. Агульны кошт яго склаў больш за 236 мільярдаў рублёў. А яшчэ кажуць, што мы бедныя.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения