Рус Бел Eng 中文

Без права на памылку

Для Вольгі Лашанковай, старшыні Пралетарскага выбарчага участка №38 у Чавусах, гэта ўжо 8 выбары. Справу, як той казаў, ведае знутры. І за членаў выбарчай камісіі спакойная: усе яны людзі вопытныя, з 9 чалавек толькі 1 навічок, ды і той меў у мінулым дачыненне да выбараў, праўда, у якасці назіральніка. Кожны прадстаўнік карыстаецца аўтарытэтам сярод таварышаў, нехта вылучаўся працоўным калектывам, нехта грамадскай арганізацыяй (Саюзам жанчын, БРСМ, «Белай Руссю»). Сярод вылучэнцаў ёсць бухгалтар, метадыст, медработнік, спецыяліст аддзела, настаўнікі, нават два выкладчыкі нямецкай і англійскай мовы. Так што, калі спатрэбіцца, змогуць растлумачыць нюансы выбарчага заканадаўства тым жа міжнародным назіральнікам. Кожная кандыдатура была разгледжана на пасяджэнні райвыканкама і зацверджана аднагалосна.

Участак знаходзіцца ў будынку раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Чырвона-зялёную шыльду з яго нумарам відаць здалёк. Калі падыходзіш бліжэй, можна пачытаць графік работы ўчастка. Працуе ён пакуль у свабодным рэжыме, адну гадзіну ў дзень - з 17.00 да 18.00. «Гэты час самы зручны для жыхароў, - кажа Вольга Лашанкова. - Большасць людзей якраз вяртаецца з работы, і пытанні, якія хвалююць, можна вырашыць па дарозе дадому. Але гэта не значыць, што члены камісіі даступныя толькі ў гэты час. Горад у нас маленькі, усе адзін аднаго ведаюць. Акрамя гэтага, адзін з членаў камісіі працуе бухгалтарам спартыўнай школы, якая размяшчаецца ў тым самым будынку, дзе і ўчастак. Яна заўсёды зможа пракансультаваць».

Цяпер асноўныя клопаты звязаны з выверкай спісаў выбаршчыкаў і падрыхтоўкай неабходнага абсталявання. Устанаўліваюцца кабіна для галасавання, скрыні. Закупляюцца лупы для тых, хто слаба бачыць, ліхтарыкі. Трэба быць гатовымі да ўсяго.

Наведвальнікаў пакуль не шмат. У асноўным заходзяць або тэлефануюць людзі, якія пераехалі на новае месца жыхарства, але не паспелі там прапісацца. Гэтымі днямі завітала жанчына, якая прапісана па іншым адрасе, а жыве на тэрыторыі, замацаванай за ўчасткам.

- Усё праходзіць у звычайным рэжыме, - запэўнівае Вольга Пятроўна. - Нейкіх там пазаштатных сітуацый не ўзнікала. Не было іх і ў мінулыя выбарчыя кампаніі. Здараліся выпадкі, калі людзі прыходзілі з пашпартамі сваіх бацькоў або бабуляў ці дзядуляў. Мы тлумачым, што на выбарах кожны павінен галасаваць толькі за сябе. Высвятляем, наколькі неабходна чалавеку наша дапамога, ці трэба выехаць на дом. Нагадваем, што ў выязным рэжыме мы працуем непасрэдна толькі ў дзень выбараў.

Усяго ў Чавускім раёне працуе 25 участковых камісій складам па 9 чалавек, за выключэннем бальнічнага ўчастка, дзе 5 чалавек, а таксама Благавіцкага і Гагарынскага, дзе па 7 чалавек, паколькі колькасць выбаршчыкаў там крыху меншая.

- У склад камісій вылучана 217 прадстаўнікоў, 46 з якіх шляхам падачы заяў, 35  - працоўнымі калектывамі і 136 - грамадскімі аб'яднаннямі. Грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» прадстаўляе 12 чалавек, БРСМ - 11, Беларускі саюз жанчын - 8, Беларускае аб'яднанне ветэранаў - 17 і іншыя грамадскія аб'яднанні з ліку прафсаюзных пярвічак 88 чалавек. Амаль 80% членаў камісій жанчыны. З моладзі да 30 гадоў задзейнічаны 11 чалавек. Больш за 93% вылучэнцаў (209 чалавек) маюць вопыт работы ва ўчастковых камісіях, яшчэ 3,7% (8 чалавек) таксама вопытныя, але працуюць у камісіях на новых пасадах, - адзначыла член акруговай камісіі Магілёўскай сельскай выбарчай акругі №88, начальнік арганізацыйна-кадравай работы Чавускага райвыканкама Наталля Камарова.

Спрэчных пытанняў па вылучэнні ў склад камісій, запэўніла яна, не ўзнікала, колькі было пададзена заявак, столькі чалавек і зацверджана. Кожная кандыдатура абмяркоўвалася на пасяджэнні райвыканкама і ніякіх прычын адхіліць яе не было.

Непасрэдна ў Чавусах працуе 9 участкаў, адзін з якіх у бальніцы. Усе ўчасткі абазначаны, на ўваходзе кожнага размешчаны графік работы ўчастковай камісіі. Па заканадаўстве, на сустрэчу з выбаршчыкамі на гэтым этапе кампаніі адводзіцца адна гадзіна часу. Чалавек можа зайсці, каб упэўніцца, ці ёсць яго прозвішча ў спісах, або высветліць нейкія іншыя нюансы, якія датычацца выбараў. У астатні час члены камісій ходзяць па дамах, удакладняюць спісы выбаршчыкаў, рыхтуюць кабіны, стэнды.

- Да 26 жніўня спісы выбаршчыкаў будуць вывераны і зацверджаны старшынямі рай-, сельвыканкамаў, - кажа Наталля Камарова. - Да гэтага часу на ўчастках будуць усталяваны стэнды, і час работы камісій падоўжыцца да 2 гадзін у дзень, а з 6 па 10 верасня, падчас датэрміновага галасавання, да 4 гадзін у дзень. Непасрэдна ў дзень выбараў, 11 верасня, камісіі будуць працаваць з васьмі гадзін раніцы да васьмі вечара.

Старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў:

- На тэрыторыі Магілёўскай вобласці створана 767 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, у іх склад увайшлі 8397 чалавек. Органы, якія стварылі камісіі, строга вытрымалі патрабаванні Выбарчага кодэкса. У склад камісій увайшло менш за 4% дзяржслужачых і больш за 40% прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Тры чвэрці членаў камісій - жанчыны. Моладзі да 30 гадоў задзейнічана 8%. Шляхам падачы заяў у камісію прайшло 39%, ад працоўных калектываў 17,1% і ад грамадскіх аб'яднанняў - 43,3% прадстаўнікоў. Больш за ўсё ў камісіях членаў Федэрацыі прафсаюзаў, «Белай Русі», БРСМ, Саюза жанчын, ветэранскай арганізацыі. Ад палітычных партый большасць прадстаўлена Камуністычнай партыяй Беларусі, Аб'яднанай грамадзянскай партыяй, Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці. Выкананы патрабаванні Выбарчага кодэкса на прадмет забароны вылучэння ў камісіі суддзяў і пракурорскіх работнікаў. Няма там і кіраўнікоў выканаўчых і распарадчых органаў.

«Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.