Рус Бел Eng 中文

Без указанняў «зверху»

У Круглянскім раёне на месцы пустуючых дамоў будуюць шыкоўныя зоны адпачынку. Уразіцца сапраўды было чым. Дагледжаныя дарожкі, акуратненькія дамкі, выгнутыя масткі, статуі… На прычале дрэмле фрэгат… Нават не верыцца, што яшчэ два гады таму на гэтым месцы рос хмызняк і стаялі пустуючыя дамы. Вёска Лыскаўшчына, дзе жыў і знайшоў свой апошні прытулак вядомы мастак Мікалай Неўраў, набыла другое жыццё. На плошчы ў 10 гектараў з’явіліся ўсе неабходныя для адпачынку пабудовы і нават невялічкая царква. І старэнькі дом мастака таксама не пазнаць. Цяпер тут працуе музей, дзе можна пабачыць рэпрадукцыі лепшых яго карцін.

Менавіта на гэтым прыкладзе старшыні райсаветаў дэпутатаў Магілёўскай вобласці падчас выязной нарады мелі добрую магчымасць на свае вочы пабачыць, што можна зрабіць літаральна на пустым месцы.

— Ва ўсё гэта не ўкладзена ніводнай бюджэтнай капейкі, — звярнуў увагу старшыня Круглянскага райсавета дэпутатаў Валерый Ярковіч. — Усё зроблена за сродкі мясцовай ПМК-266, а вось добраўпарадкаваннем тэрыторыі займаўся ўвесь раён. Усе разам пасадзілі дрэвы, акультурылі навакольную тэрыторыю, адначасова добраўпарадкавалі яшчэ і вёску Грыбіна, якая побач.

Круглянскі раён узорны ў вобласці па добраўпарадкаванні. Прычым работа праводзіцца тут без «указанняў зверху».

— Сістэма выпрацоўвалася на працягу некалькіх гадоў, — расказвае старшыня Круглянскага райвыканкама Анатоль Шуплянкоў. — Гэта сумесная работа і райсавета, і райвыканкама, і адпаведных службаў. Мы імкнёмся не распыляцца. Калі ўзяліся за адну вёску, даводзім справу да канца. Выязджаем на месца, вызначаем мерапрыемствы, якія павінны зрабіць, і замацоўваем тэрміны выканання ў адпаведным дакуменце. Раней на ўсё адводзілі каля 2-3 тыдняў, але звярнулі ўвагу, што асноўныя работы выконваюцца ў апошнія дні. Таму сёння тыдзень — гэта максімальны тэрмін. А тэрміны выканання звяраем на сумесных пасяджэннях у райвыканкаме. Калі нейкія прадпрыемствы ці арганізацыі не зусім разумеюць, што ад іх чакаюць, збіраемся дадаткова. І гэта спрацоўвае.

Тэмпы зносу пустуючых дамоў у Круглянскім раёне і насамрэч уражваюць. Толькі летась іх прыбралі болей за 300. За першы квартал гэтага года колькасць «развалюх» паменшылася яшчэ на 45. Засталося каля 300 дамоў, прычым лёсы 256 ужо вырашаюцца ў судзе. Дзякуючы зносу будынкаў і аварыйных дрэў мясцовы Жылкамгас ужо паўтара года не купляе ў лясгасе дровы і сэканоміў на гэтым 2,5 мільярда бюджэтных грошай.

— Нарыхтоўка дроў праз лясгас абыходзіцца раёну вельмі дорага, — кажа Анатоль Шуплянкоў. — А тут мы атрымалі магчымасць перанакіраваць бюджэтныя сродкі на іншыя, не менш важныя мэты. Напрыклад, мяняем вокны ў школах і дзіцячых садках.

А яшчэ ў раёне знайшлі спосаб сэканоміць на дэкаратыўнай агароджы для афармлення вуліц. Жылкамгас разам яшчэ з адным мясцовым прадпрыемствам, якое спецыялізуецца на дрэваапрацоўцы, робіць яе за кошт уласных сродкаў. Райвыканкам выдаткаваў грошы толькі на 70 тон цэменту. Агароджы атрымліваюцца — проста заглядзенне: бетонны ніз, драўляны верх.

У раёна амбіцыйныя планы, ужо сёлета тут збіраюцца цалкам пакончыць са зносам пустуючых будынкаў. Яны, безумоўна, будуць з’яўляцца і далей, але, як той казаў, падтрымліваць парадак лягчэй, чым яго наводзіць. Пры гэтым галоўная мэта — атрымаць ад справы сапраўдную карысць.

— Знес­ці спа­рах­не­лы дом — за­да­валь­нен­не не тан­нае, — ка­жа Ва­ле­рый Яр­ко­віч. — Та­му лепш за­га­дзя пад­лі­чыць, як по­тым вяр­нуць гэ­тыя гро­шы. Ка­лі вёс­ка перс­пек­тыў­ная, мож­на но­вы дом па­бу­да­ваць, ка­лі па­мі­рае, мэ­та­згод­на бу­дзе ўклю­чыць зям­лю ў се­ва­зва­рот. Ну а ка­лі по­бач лес, мож­на дрэ­вы па­са­дзіць. Знос толь­кі дзе­ля зно­су — гэ­та ня­пра­віль­ны па­ды­ход. Па­трэб­на ней­кая ад­да­ча.

Скеп­ты­кі ка­жуць, што зям­ля, дзе га­да­мі ста­я­лі гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы, «мёрт­вая», на ёй, маў­ляў, ні­чо­га не вы­рас­це. Але ўдзель­ні­кі на­ра­ды на­ват з вок­наў аў­то­бу­са маг­лі пе­ра­ка­нац­ца, што гэ­та не так. Ка­лі пра­яз­джа­лі праз вёс­кі Ця­це­рын­ска­га і Ка­ме­ніц­ка­га сель­са­ве­таў, ба­чы­лі, як зе­ля­не­юць збож­жа­выя на мес­цах зне­се­ных «раз­ва­люх». У вёс­цы Шу­пе­ні бы­лы пус­ту­ю­чы ка­ва­лак зям­лі вы­зна­чы­лі як­раз па ўсхо­дах. Яны зда­лі­ся на­ват мац­ней­шы­мі за тыя, што рас­лі на звы­чай­ных кал­гас­ных зем­лях. А ў вёс­цы Пры­га­ні мож­на бы­ло па­ба­чыць, як пра­цуе тэх­ні­ка на раз­бор­цы чар­го­ва­га пус­ту­ю­ча­га до­ма.

— Спа­чат­ку за спра­ву бя­рэц­ца жыл­кам­гас, а по­тым пад­клю­ча­юц­ца ін­шыя ар­га­ні­за­цыі, — тлу­ма­чыць Ана­толь Шуп­лян­коў.— Лік­ві­да­цы­яй пад­мур­каў зай­ма­ец­ца рай­аг­ра­сэр­віс — у яго для гэ­та­га ёсць ад­па­вед­ная тэх­ні­ка. На вы­ка­нан­не гэ­тых ра­бот ні­вод­най ка­пей­кі з бюд­жэ­ту не ідзе. Вы­дат­кі на ся­бе бя­руць прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі, але мы за­га­дзя пра­ліч­ва­ем, каб ім гэ­та бы­ло на ка­рысць.

У са­мым га­рад­скім па­сёл­ку доб­ра­ўпа­рад­коў­ва­ец­ца цэнт­раль­ны парк. Акра­мя та­го, што тут пра­цу­юць прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі, свой уклад уно­сяць і жы­ха­ры. З іх удзе­лам ад­бы­ло­ся ўжо тры су­бот­ні­кі. Лю­дзі ба­чаць, як пры­га­жэе па­сё­лак, і пад­трым­лі­ва­юць гэ­тую спра­ву.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

08.06.2018 - 09:05 | На Могилевщине в самом разгаре - косовица трав и заготовка кормов

На Могилевщине в самом разгаре — косовица трав и заготовка кормов. Благоприятствует первому укосу трав и небесная канцелярия.

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.