Рус Бел Eng 中文

Больш за 80 даследчыкаў з 4 краін свету прымуць удзел у навуковай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні»

Больш за 80 даследчыкаў з 4 краін свету прымуць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні». Аб гэтам паведамілі ў Магілеўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.

Па словах суразмоўцаў, традыцыйнае для ВНУ мерапрыемства пройдзе ва ўстанове адукацыі 21 красавіка. Апроч гасцей з Украіны і Польшчы, упершыню ў канферэнцыі прыме ўдзел навуковец з Турцыі. Таксама на форуме будуць прадстаўлены ўсе рэгіёны нашай краіны. У праблемным полі «Куляшоўскіх чытанняў» - абмеркаванне актуальных мовазнаўчых, літаратуразнаўчых і гістарычных пытанняў. Асобна плануецца разгледзіць праблемы гісторыі і тэорыі журналістыкі, паэтыкі. Таксама акцэнт будзе зроблены на творчай спадчыне Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Традыцыйна па выніках канферэнцыі плануецца выдаць зборнік навуковых прац.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна