Вверх

Вы здесь

Больш за 50% школьнікаў Магілёўскай вобласці ахоплена пазашкольнай дзейнасцю

Больш за 50% школьнікаў Магілёўскай вобласці ахоплена пазашкольнай дзейнасцю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік дырэктара установы адукацыі “Цэнтр пазашкольнай работы” упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Вольга Марозава.

З 5 па 12 верасня у нашай краіне, у тым ліку і на Магілёўшчыне, праводзіцца рэспубліканскі Тыдзень устаноў пазашкольнага выхавання і навучання. Мерапрыемства павінна садзейнічаць знаёмству дзяцей і іх бацькоў з канкрэтнымі ўстановамі пазашкольнага выхавання і навучання, іх магчымасцямі па арганізацыі змястоўнага вольнага часу, развіццю творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі, прыцягненню навучэнцаў да заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах (гуртках, секцыях, творчых калектывах, навуковых таварыствах навучэнцаў і гэтак далей).

Па словах Вольгі Марозавай, у Магілёўскай вобласці дзейнічае 55 устаноў пазашкольнай работы. У іх па стане на 1 студзеня 2009 г. займалася больш за 63 тыс. школьнікаў, ці 50,4% ад іх агульнай колькасці.

Ва ўстановах пазашкольнай работы працуе не адна тысяча гурткоў, секцый і калектываў. Толькі у абласным Цэнтры пазашкольнай работы дзейнічае 566 груп. Як паведаміла Вольга Марозава, самымі запатрабаванымі сярод дзяцей з’яўляюцца гурткі мастацка-эстэтычнага кірунку. Гэта гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленчага мастацтва, музычна-харэаграфічныя.

Улічваючы інтарэсы падрастаючага пакалення, у апошні час з’явіліся гурткі інфарматыкі, камп’ютарнага дызайна. “На занятках у такіх гуртках галоўная мэта педагога – растлумачыць дзецям, што на камп’ютары можна не толькі гуляць, але і вучыцца”, - адзначыла суразмоўца.
Таксама запатрабаваная сярод навучэнцаў “Школа абітурыента”. Створаны групы навучання па прадметах, па якіх выпускнікі праходзяць цэнтралізаванае тэсціраванне. Прычым займацца у такіх групах могуць як магілёўскія вучні – на месцы, так і вучні з усёй вобласці – дыстанцыйна.

“Бацькоў нашых дзяцей мы лічым непасрэднымі ўдзельнікамі навучальна-выхаваўчага працэса”, - падкрэслівае Вольга Марозава. У большасці сваёй дзеці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту наведваюць тыя гурткі, якія выбіраюць ім бацькі. Запатрабаванымі сярод бацькоў з’яўляюцца такія гурткі, як “Школа ранняга развіцця”, гурткі розных напрамкаў, разлічаныя менавіта на маленькіх выхаванцаў. Таму ва ўстановах пазашкольнай работы імкнуцца наладзіць непасрэдны кантакт як з вучнямі, так і з бацькамі. Толькі ў гэтым выпадку працэс навучання будзе сапраўды эфектыўным.

“Задача ўстаноў пазашкольнай адукацыі – максімальна зацікавіць школьнікаў. Дзеці 10-16 гадоў ужо выбіраюць заняткі па інтарэсах самастойна. І трэба так арганізаваць нашу дзейнасць, каб вольны час юныя магіляўчане праводзілі цікава і з карысцю”, - заўважыла Вольга Марозава.






Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения