Рус Бел Eng 中文

Больш за 700 чалавек прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” у Касцюковіцкім раёне

Больш за 700 чалавек прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, якое адбылося на радзіме паэта ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна на жывапісным беразе Бесядзі.

У праграму свята ўваходзілі: конкурс аўтарскай песні (пераможца Міхаіл Судзін (г. Крычаў ) і Віталь Анжанкоў (г. Касцюковічы)), конкурс паэзіі сярод маладых паэтаў (пераможца Святлана Маісеенка (г. Касцюковічы)). Свае вершы на працягу дня чыталі паэты Касцюковіцкага края, а таксама Гомеля, Быхава, Чэрыкава, Горак, Клімавіч, Слаўгарада, іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Санкт-Пецярбургу.

Для ўдзельнікаў свята быў падрыхтаваны канцэрт майстроў мастацтваў Касцюкоўшчыны і вечарына паэзіі “Паэзіі адвечная рака”.

На беразе Бесядзі у час свята можна было наведаць выставы, дзе прапаноўваліся разнастайныя вырабы касцюковіцкіх майстроў з саломы, дрэва, гліны і іншых матэрыялаў. У гандлёвых кропках прадавалі шашлыкі, марожанае, цукеркі, гарачыя напоі. На думку арганізатараў свята ў будучым яно можа выйсці на абласны, ці нават рэспубліканскі узровень. Усе магчымасці для гэтага ёсць.

“Голас Касцюкоўшчыны”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна