Рус Бел Eng 中文

Бялынічане ўрачыста адзначылі дзень Ільі-Прарока

Сёння бялынічане ўрачыста адзначылі дзень Ільі-Прарока. Асаблівую ўзнёсласць гэтаму святу надало тое, што, ў адпаведнасці з вядомым паданнем, 740 гадоў таму манахі з Кіева заснавалі тут сваю царкву і манастыр. Месца пасялення ім падказала цудоўным чынам ікона Маці Божай, пазней названая Бялыніцкай.

А 9 гадзіне дня ў мясцовай царкве прайшла служба ў гонар іконы Бялыніцкай Божай Маці, удзел у якой прыняў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, уладыка Сафроній. Пасля вернікі прайшлі хрэсным ходам да Ільінскай гары, дзе таксама прайшло богаслужэнне.

zara.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна