Рус Бел Eng 中文

Бялыніцкая моладзь чацвёрты ўборачны сезон запар выходзіць у лік пераможцаў раённага спаборніцтва

Сын старшыні СВК “Кудзін” (Бялыніцкі раён) Аляксей Сачыловіч, нягледзячы на свой зусім яшчэ малады ўзрост – яму споўніўся ўсяго 21 год, ужо чацвёрты ўборачны сезон запар выходзіць у лік пераможцаў раённага спаборніцтва.

Спачатку ён вызначыўся на адвозцы збожжа ад камбайнаў, калі працаваў на аўтасамазвале МАЗ-555, а потым, атрымаўшы новенькі камбайн КЗС-1218 “Палессе”, гэтак жа прадукцыйна выкарыстоўвае і гэты складаны сучасны збожжаўборачны агрэгат.

І вось чарговая перамога – на рахунку экіпажа Аляксея Сачыловіча, а разам з ім працуе 25-гадовы Дзмітрый Алёхін, першая тысяча тон намалочанага збожжа ураджаю-2011. Гэта тым больш адметна, што першы тысячны рубеж у раёне і трэці ў вобласці перааадолены менавіта на камбайне айчыннай вытворчасці.

Павіншаваць маладзёжны экіпаж з выдатным дасягненнем прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Леанід Засемчук, старшыня Галоўчынскага сельсавета Пётр Міхалькоў і, вядома ж, бацька пераможцы, старшыня СВК “Кудзін” Адам Сачыловіч. Экіпажу ўручаны дыплом райвыканкама, грашовае ўзнагароджанне, павязана чырвоная стужка “Жніво-2011”.

zara.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна