Споўнілася 80 гадоў з дня выхаду першага нумара раённай газеты “Зара над Друццю”. З гэтай нагоды адбыўся ўрачысты сход, на які былі запрошаны ветэраны калектыву, няштатныя карэспандэнты, кіраўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна, якія актыўна супрацоўнічаюць з выданнем.
Словы падзякі і віншавання ў гэты дзень выказалі супрацоўнікам раёнкі намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ірына Фурсава, дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя Круглікава, былы рэдактар раёнкі, а зараз намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Андрэй Кунцэвіч і іншыя.
80-годзе раёнкі засталося ў мінулым. Але, як адзначыў намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Котаў, гэтая дата з’яўляецца толькі пачаткам доўгага і паспяховага шляху бялыніцкай газеты. Наперадзе яе чакае яшчэ шмат значных падзей, верных падпісчыкаў і таленавітых аўтараў.
Бялыніцкая раённая газета заснавана ў студзені 1931 года. Першая назва газеты – “Чырвоны калектывіст”. Пад сённяшняй назвай “Зара над Друццю” газета выходзіць з 1992 года.
Бялыніцкая раёнка неаднаразова станавілася пераможцай абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў.
У 2005 годзе калектыў газеты адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую работу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Па выніках работы за 2005 год “Зара над Друццю” выйшла пераможцай спаборніцтва сярод дзяржаўных перыядычных выданняў Магілёўскай вобласці.
У 2008 годзе "Зара над Друццю" стала лаурэятам IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара" ў намінацыі "Лепшая раённая газета".
Сёння газета ўваходзіць у лік самых тыражных раённых выданняў Магілёўшчыны.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
22.01.2021 - 09:44
22.01.2021 - 09:40
21.01.2021 - 14:27
Делегат ВНС: поддержка института семьи и детей - один из важных аспектов развития страны
21.01.2021 - 10:31
21.01.2021 - 09:44
20.01.2021 - 10:58