Рус Бел Eng 中文

Бясстрашны мінёр

У рады Чырвонай Арміі ўраджэнец Шклоўшчыны Павел Дарасевіч быў прызваны ў ліпені 1940 года. Яму давялося служыць у 98-м асобым пантонна- маставым батальёне, які дыслацыраваўся ў Заходняй Украіне. Напярэдадні вера-ломнага нападу фашыстаў на СССР чырвонаармейцы гэтага батальёна знаходзіліся на баявых вучэннях у палатачным лагеры каля ракі Днестр, што за 12 - 15 кіламетраў ад савецка-германскай граніцы.

- Раніцу 22 чэрвеня 1941 года я, напэўна, не забуду ніколі, - успамінае Павел Дарасевіч. - Прачнуўся ад выбухаў і гулу самалётаў. А калі выбег з палаткі, то ўбачыў, што наш лагер ператварыўся ў крывавую мешаніну. Навокал шугала полымя, валялася разбітая ваенная тэхніка, параненыя байцы клікалі санітараў. Бачачы, што немцы рашуча наступаюць на нашы пазіцыі, камандаванне батальёна загадала адыходзіць на ўсход.

Чырвонаармейцы адступалі некалькі месяцаў. За гэты час ім неаднаразова даводзілася ўступаць у кровапралітныя сутычкі з праціўнікам. Менавіта разам са сваімі аднапалчанамі радавы Павел Харытонавіч дайшоў да Саратаўскай вобласці, дзе яго залічылі байцом 734-га стралковага палка 233-й стралковай дывізіі. Праз пэўны час Дарасевіча перакінулі пад Сталінград і прызначылі камандзірам узвода мінёраў.

Байцы ўзвода займаліся ўстаноўкай мін. Яны дзейнічалі вельмі адважна і смела, рабілі ўсё магчымае для тага, каб заданне камандавання было выканана якасна і своечасова. Бывала, што за тыдзень ланцугом мін чырвонаармейцы ахоплівалі сотні кіламетраў палёў.

Назіраючы, як адказна і прафесійна мінёры робяць сваю працу, камандаванне дывізіі накіравала ўзвод Паўла Дарасевіча бліжэй да перадавой - у Варонежскую вобласць, а потым байцы апынуліся на адным з самых складаных на той час участках фронту - на Курскай дузе.

У верасні 1943 года нашы войскі пачалі вызваленне аднаго з сёл Варонежчыны. Аднак подступы да яго былі замініраваны. Ачысціць палі ад мін неабходна было да наступления ночы, каб фрыцы не паспелі падрыхтавацца да контратакі. На тэта задание быў накіраваны ўзвод Дарасевіча. Разбіўшыся на дзве группы, пад шквальным агнём байцы пачалі прабірацца да кустоў, побач з якімі размяшчалася міннае поле.

- Мы пачалі размініраванне, - успамінае Павел Харытонавіч, - як раптам заўважылі, што ў наш бок паўзе вясковы му-жык і штосьці крычыць. Я паспрабаваў жэстамі спыніць яго, але гэта было дарэмна. Мужчына наблізіўся да нас, і тут пачуўся страшэнны выбух, ён падарваўся на міне. Я таксама атрымаў цяжкае раненне: асколкі трапілі ў галаву, шыю і пазваночнік, імі мне перабіла абедзве нагі.

Амаль дзесяць месяцаў Павел Дарасевіч лячыўся ў Пензенскім шпіталі, а пасля выздараўлення яго камісавалі. Дарога на фронт для маладога чалавека была назаўсёды закрыта. Разам са сваім сябрам партызанам І.Брылём Павел паехаў на Гомельшчыну, якая на той час ужо была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, і ўладкаваўся там на працу старшынёй Васілевіцкага гарпа.

Затым Дарасевіч паехаў на Бялыніччыну, дзе на працягу адзінаццаці гадоў працаваў пракурорам раёна, пасля больш за 10 гадоў узначальваў саўгас «Калінаўскі» Бялыніцкага раёна. Цяпер Павел Харытонавіч на заслужаным адпачынку. Летам жыве ў аграгарадку Вялікая Машчаніца, а на зіму едзе да дзяцей, якія жывуць у розных гарадах рэспублікі.

”Могилевские ведомости”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна