Вверх

Вы здесь

Цэнтры турыстычнага прыцягнення

Летам многія мараць пра тое, каб з'ездзіць куды-небудзь за межы Бацькаўшчыны, убачыць, чым жывуць іншыя краіны, дакрануцца да незнаёмых культур. Але ў той жа час і Беларусь здольная здзівіць арыгінальнымі турыстычнымі маршрутамі. Сакавітае, маляўнічае Палессе, багатая на архітэктурную спадчыну Гарадзеншчына, край мастакоў і іх музаў - Віцебшчына... Куды ж лепш паехаць і як не разгубіцца ў гэтай разнастайнасці?

Сваімі парадамі дзеліцца гісторык, выпускнік «Нясвіжскай акадэміі», сябра магілёўскага аддзялення «Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Леанід Платоненка:

- Паколькі сам я магіляўчанін, то і іншым хачу параіць наведаць некалькі аб'ектаў, што знаходзяцца ў Магілёўскай вобласці.

Мсціслаў - гэта фактычна беларускі Суздаль, дзе адметныя помнікі даўніны спалучаюцца з велічнасцю прыроды. Праз горад так і не была пракладзена чыгунка (усім вядома, што, калі дзесьці праходзілі рэйкі, месца адразу пачынала актыўна развівацца, расці як прамысловы цэнтр). Таму горад змог захаваць сваю першапачатковую самабытнасць.

Ён знаходзіцца на пэўным рубяжы рускай і заходнееўрапейскай культур - увабраў у сябе архітэктурныя асаблівасці абедзвюх. Варта прыехаць сюды, каб убачыць гэты адметны сінтэз.

Быхаў - гэта адзіны горад у Беларусі, дзе маецца фартыфікацыя XVІІ стагоддзя. Яна земляная, не ў самым добрым стане, аднак усё-такі захавалася. Вядомы многім Быхаўскі замак - толькі частка гэтых магутных умацаванняў.

Быхаў будаваўся па прынцыпах ідэальнага горада эпохі Адраджэння: усе вуліцы, бы промні, радыяльна разыходзіліся ад цэнтра. Акрамя яго, у Беларусі ёсць яшчэ пару «ідэальных гарадоў» - гэта Слуцк, а таксама Нясвіж, пабудаваны па прынцыпах Нябеснага Іерусаліма.

Адзін з вельмі цікавых аб'ектаў, не ўключаных у масавыя турыстычныя маршруты, гэта дварцова-паркавы ансамбль у Жылічах Кіраўскага раёна. Яго ў свой час узвялі буйныя землеўладальнікі Булгакі. У цэнтры вялізнага парку знаходзіцца палац, вытрыманы ў класічных традыцыях пачатку XІX стагоддзя. Ён вылучаецца дакладнасцю планіроўкі, некаторыя пакоі багата аздобленыя.

У адноўленай частцы палаца знаходзіцца музей, у другой вядзецца рэстаўрацыя, якую плануецца завяршыць у 2018 годзе. Сам палац - унікальная пабудова, бо яго амаль не закранула ні рэвалюцыя, ні вайна. Калі б якасна завяршыць у ім усе аднаўленчыя работы, ён не саступаў бы па сваёй прыгажосці палацу Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения