Рус Бел Eng 中文

Чацвёра бабруйчан удастоены спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарвыканкама імя М. Лынькова

Чацвёра бабруйчан удастоены спецыяльнай прэміі Бабруйскага гарвыканкама імя М. Лынькова. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

Па словах суразмоўцаў, згодна з рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта за значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы ў 2015 годзе  спецыяльная прэмія прысуджана загадчыку гарадской бібліятэкі № 8 імя Е. Полацкай Наталлі Каўгарэня, настаўніку беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №28 Людміле Лопаравай, загадчыку бібліятэкі гімназіi №1 Бабруйска Наталлі Калеснікавай, бібліятэкару гімназіi №1 Бабруйска Святлане Кажэўнікавай.

Спецыяльная прэмія імя Міхася Лынькова заснавана Бабруйскім гарвыканкамам у 2011 годзе. Згодна з рашэннем яна прысуджаецца дзеячам культуры, мастацтва, адукацыі, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі горада за значныя дасягненні ў папулярызацыі беларускай мовы.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна