Вверх

Вы здесь

Чалавек стальной волі, або Шлях ад дыверсанта да старшыні калгаса-мільянера

Кі­ры­ла Пра­ко­па­віч Ар­лоў­скі — ча­ла­век дзіў­най бія­гра­фіі. Кі­раў­нік пар­ты­зан­ска­га ды­вер­сій­на­га атра­да ў Поль­шчы, удзель­нік гра­ма­дзян­скай вай­ны ў Іс­па­ніі, пра­рэк­тар па гас­част­цы сель­ска­гас­па­дар­ча­га ін­сты­ту­та, са­вец­кі раз­вед­чык у Кі­таі, кі­раў­нік бе­ла­рус­ка­га пар­ты­зан­ска­га атра­да ў час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Па­зба­віў­шы­ся абедз­вюх рук, ён не ўпаў ду­хам і ўзна­ча­ліў у 1945 го­дзе кал­гас у Бе­ла­ру­сі, які пер­шым у СССР атры­маў чыс­ты пры­бы­так у міль­ён руб­лёў.

Ён на­ра­дзіў­ся 120 га­доў таму — 30 сту­дзе­ня 1895 го­да ў вёс­цы Мыш­ка­ві­чы (ця­пер гэ­та Кі­раў­скі ра­ён Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці) у сям’і се­ля­ні­на. У 1915–1918 га­дах слу­жыў у цар­скай ар­міі унтэр-афі­цэ­рам, ка­ман­дзі­рам са­пёр­на­га ўзво­да. Удзель­ні­чаў у Пер­шай су­свет­най вай­не.

У чэр­ве­ні 1918‑га па за­дан­ні пад­поль­на­га Баб­руй­ска­га па­вя­то­ва­га ка­мі­тэ­та пар­тыі ства­рыў пар­ты­зан­скі атрад, які дзей­ні­чаў су­праць аку­па­цый­ных ня­мец­кіх вой­скаў. Са снеж­ня 1918 го­да па кра­са­вік 1919‑га пра­ца­ваў у Баб­руй­скай ЧК, за­тым скон­чыў кур­сы кам­са­ста­ва.

У ліс­та­па­дзе 1918 го­да, пас­ля па­ра­жэн­ня Гер­ма­ніі ў Пер­шай су­свет­най вай­не, ня­мец­кія час­ці па­ча­лі вы­хо­дзіць з за­ня­тых імі тэ­ры­то­рый бы­лой Ра­сій­скай ім­пе­рыі. Са­вец­кая За­ход­няя ар­мія, у за­да­чу якой ува­хо­дзі­ла ар­га­ні­за­цыя кант­ро­лю ў тым лі­ку і над тэ­ры­то­ры­яй Бе­ла­ру­сі, 17 ліс­та­па­да 1918 го­да ру­шы­ла ўслед за нем­ца­мі і 10 снеж­ня ўсту­пі­ла ў Мінск.

Тым ча­сам па­ля­кі на тэ­ры­то­рыі Літ­вы і Бе­ла­ру­сі ства­ры­лі так зва­ны Ка­мі­тэт аба­ро­ны ўсход­ніх ус­кра­ін (КА­УУ) з ба­я­вы­мі пад­раз­дзя­лен­ня­мі, сфар­мі­ра­ва­ны­мі з бы­лых сал­дат поль­скіх кар­пу­соў, і звяр­ну­лі­ся па да­па­мо­гу да поль­ска­га ўра­да. Ука­зам поль­ска­га кі­раў­ні­ка («ча­со­ва­га на­чаль­ні­ка дзяр­жа­вы») Юзэ­фа Піл­суд­ска­га ад 7 снеж­ня 1918 го­да атра­ды КА­УУ аб’­яў­ля­лі­ся скла­до­вай част­кай Вой­ска Поль­ска­га пад агуль­ным ка­ман­да­ван­нем ге­не­ра­ла Ула­дзі­сла­ва Вей­ткі. 19 снеж­ня поль­скі ўрад даў за­гад сва­ім вой­скам за­няць Віль­ню. Так па­ча­ла­ся са­вец­ка-поль­ская вай­на 1919–1921 га­доў.

Яе вы­ні­кам ста­ла тое, што За­ход­няя Бе­ла­русь і За­ход­няя Укра­і­на ады­шлі да Поль­шчы, а тэ­ры­то­рыя Літ­вы бы­ла па­дзе­ле­на па­між Поль­шчай і ство­ра­най не­за­леж­най Лі­тоў­скай дзяр­жа­вай. Віль­ня так­са­ма ады­шла Поль­шчы.

Пас­ля вай­ны і за­клю­чэн­ня мір­на­га да­га­во­ра з Поль­шчай у са­ка­ві­ку 1921 го­да раз­ве­дуп­раў­лен­не шта­ба Чыр­во­най Ар­міі па­ча­ло ства­рэн­не і пе­ра­кід­ван­не на тэ­ры­то­рыю За­ход­няй Укра­і­ны і За­ход­няй Бе­ла­ру­сі атра­даў для ар­га­ні­за­цыі ма­са­ва­га ўзбро­е­на­га су­пра­ціў­лен­ня поль­скім ула­дам. Мер­ка­ва­ла­ся, што гэ­тыя ўзбро­е­ныя атра­ды ста­нуць яд­ром усе­на­род­на­га пар­ты­зан­ска­га ру­ху на за­хоп­ле­ных бе­ла­рус­кіх і ўкра­ін­скіх зем­лях, які ў перс­пек­ты­ве пры­вя­дзе да іх вы­зва­лен­ня і ўз’яд­нан­ня з СССР. Па­доб­ная дзей­насць атры­ма­ла наз­ву «ак­тыў­ная раз­вед­ка». Пры гэ­тым трэ­ба за­ўва­жыць, што дзей­насць Раз­ве­дуп­ра па ак­тыў­най раз­вед­цы бы­ла на­столь­кі ста­ран­на за­кан­спі­ра­ва­най, што пра яе не ве­да­лі на­ват ор­га­ны АД­ПУ.

Пар­ты­зан­скі, а па сут­нас­ці — ды­вер­сій­ны рух на тэ­ры­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі па­чаў­ся ўжо ўлет­ку 1921 го­да. Ад­ны­мі з ка­ман­дзі­раў та­кіх ды­вер­сій­ных атра­даў бы­лі Кі­рыл Ар­лоў­скі і Ста­ні­слаў Ваў­пша­саў. Вось якія звест­кі пра дзе­ян­ні гэ­тых двух атра­даў пры­вод­зяц­ца ў кні­зе А. І. Кал­па­кі­дзі і Д. П. Про­ха­ра­ва «Ім­пе­рыя ГРУ. На­ры­сы гіс­то­рыі ра­сій­скай ва­ен­най раз­вед­кі»:

«У маі 1922 г. у ра­ё­не Бе­ла­веж­скай пу­шчы быў раз­гром­ле­ны па­лі­цэй­скі ўчас­так;

11 чэр­ве­ня 1922 г. 10 пар­ты­за­наў за­ха­пі­лі і спа­лі­лі ма­ён­так «Доб­рае дрэ­ва» Груд­ніц­ка­га па­ве­та;

з 15 чэр­ве­ня па 6 жніў­ня 1922 г. на тэ­ры­то­рыі Гро­дзен­ска­га і Іліц­ка­га па­ве­таў бы­ло пра­ве­дзе­на 9 ба­я­вых апе­ра­цый, у хо­дзе якіх пар­ты­за­ны раз­гра­мі­лі тры па­ме­шчыц­кія ма­ёнт­кі, спа­лі­лі па­лац кня­зя Друц­ка­га-Лю­бяц­ка­га, уза­рва­лі два па­ра­во­зы на вуз­ка­ка­лей­най да­ро­зе, якая на­ле­жыць фран­цуз­скай фір­ме, і чы­гу­нач­ны мост, зні­шчы­лі на вя­лі­кім пра­ця­гу чы­гу­нач­нае па­лат­но на лі­ніі Лі­да — Віль­ня. Пры гэ­тым у ад­ным з ба­ёў бы­ло за­бі­та 10 поль­скіх ула­наў;

14 каст­рыч­ні­ка 1922 г. пар­ты­за­ны спа­лі­лі ма­ён­так Стру­га Сто­лін­ска­га па­ве­та.

У 1923 г. пар­ты­зан­скі рух уз­мац­ніў­ся:

у ноч з 19 на 20 мая 1923 г. 30 пар­ты­за­наў раз­гра­мі­лі па­лі­цэй­скі ўчас­так і гмін­ную ўпра­ву ў Чу­ча­ві­чах Лу­ні­нец­ка­га па­ве­та;

27 жніў­ня ана­ла­гіч­ную апе­ра­цыю пра­вя­лі ў мяс­тэч­ку Це­ля­ха­ны Ко­саў­ска­га па­ве­та. Пры гэ­тым бы­лі за­бі­ты два па­лі­цэй­скія і войт (ста­рас­та);

29 жніў­ня 10 пар­ты­за­наў на­па­лі на ма­ён­так Мо­ла­да­ва Дра­гі­чын­ска­га па­ве­та.

З кра­са­ві­ка па ліс­та­пад 1924 го­да пар­ты­за­ны пра­вя­лі 80 буй­ных ба­я­вых апе­ра­цый. Са­мая вя­до­мая з іх — у го­ра­дзе Стоўб­цы, дзе ў ноч з 3 на 4 жніў­ня 54 ба­е­ві­кі на ча­ле са Ста­ні­славам Ваў­пша­са­вым раз­гра­мі­лі гар­ні­зон і чы­гу­нач­ную стан­цыю, а за­ад­но ста­рост­ва, па­вя­то­вае ўпраў­лен­не па­лі­цыі, га­рад­скі па­лі­цэй­скі ўчас­так, за­ха­пі­лі тур­му і вы­зва­лі­лі кі­раў­ні­ка ва­ен­най ар­га­ні­за­цыі кам­пар­тыі Поль­шчы Ста­ні­сла­ва Скуль­ска­га (Мер­тэн­са) і кі­раў­ні­ка кам­пар­тыі За­ход­няй Бе­ла­ру­сі Паў­ла Кор­чы­ка, што, улас­на, і з’яў­ля­ла­ся мэ­тай гэ­тай дзёрз­кай апе­ра­цыі. Пры гэ­тым 8 па­лі­цэй­скіх бы­лі за­бі­ты і трое па­ра­не­ны.

24 ве­рас­ня 1924 г. 17 пар­ты­за­наў з атра­даў Ар­лоў­ска­га і Ваў­пша­са­ва, ар­га­ні­за­ваў­шы за­са­ду на ўчаст­ку Па­ра­хонск — Лоў­ча па чы­гу­нач­най лі­ніі Брэст — Лу­ні­нец, на­па­лі на цяг­нік. У вы­ні­ку яны сха­пі­лі ва­я­во­ду Па­лес­ся Даў­на­ро­ві­ча. Пра­явіў­шы гу­ма­нізм, яго не ста­лі рас­стрэль­ваць, а ад­луп­ца­ва­лі пу­гай, пас­ля ча­го ён вы­му­ша­ны быў па­даць у ад­стаў­ку. Пар­ты­за­ны так­са­ма за­ха­пі­лі пош­ту і раз­збро­і­лі сал­дат і афі­цэ­раў, якія еха­лі ў цяг­ні­ку…».

Дзе­ян­ні Ар­лоў­ска­га і Ваў­пша­са­ва на­столь­кі моц­на тры­во­жы­лі поль­скае кі­раў­ніц­тва, што яно аб’­яві­ла вя­лі­кую ўзна­га­ро­ду за іх вы­шук і арышт (у за­га­дзе фі­гу­руе Му­ха-Мі­халь­скі — адзін з псеў­да­ні­маў, які вы­ка­рыс­тоў­ва­лі Ар­лоў­скі і Ваў­пша­саў).

«Прэ­зі­ды­ум ва­я­вод­ства Поль­ска­га

А1131

9/V‑1924

Змест: пры­зна­чэн­не ўзна­га­ро­ды за по­шук Му­хі-Мі­халь­ска­га.

Па­ну ста­рас­ту (улас­на­руч­на) у Сто­лі­не.

На пад­ста­ве прад­стаў­лен­ня мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Стар­шы­ня Са­ве­та Мі­ніст­раў пры­зна­чыў за злоў бан­ды­та Му­хі-Мі­халь­ска­га 10 міль­яр­даў ма­рак і ра­зам з тым абя­цаў узна­га­ро­ду да 5 міль­яр­даў ма­рак та­му, хто дасць ад­па­вед­ную ін­фар­ма­цыю ор­га­нам па­лі­цыі і бу­дзе спры­яць арыш­ту зга­да­на­га бан­ды­та».

У 1925 го­дзе са­вец­кае кі­раў­ніц­тва ад­да­ло ўка­зан­не пар­ты­зан­скім атра­дам спы­ніць «пар­ты­зан­скія ме­та­ды ба­раць­бы і скан­цэнт­ра­ваць усе на­ма­ган­ні на ар­га­ні­за­цый­на- ма­са­вай ра­бо­це ся­род ся­лян». У чэр­ве­ні 1925‑га паў­станц­кія атра­ды бы­лі рас­фар­мі­ра­ва­ны, част­ка ба­е­ві­коў пе­ра­бра­ла­ся ў БССР, дру­гая ж за­ста­ла­ся ў Поль­шчы, пе­ра­ехаў­шы на жы­хар­ства ў ад­да­ле­ныя ад род­ных мяс­цін па­ве­ты.

У да­лей­шым, з 1925‑га па 1930 год, Ар­лоў­скі ву­чыў­ся ў Ка­му­ніс­тыч­ным уні­вер­сі­тэ­це на­цы­я­наль­ных мен­шас­цяў За­ха­ду імя Марх­леў­ска­га. Гэ­тая ўста­но­ва рых­та­ва­ла па­лі­тыч­ных ра­бот­ні­каў з прад­стаў­ні­коў на­цы­я­наль­нас­цяў За­ха­ду СССР на ба­зе Лі­тоў­ска-яў­рэй­ска-ла­тыш­скай, Ня­мец­кай, Поль­скай, Ру­мын­скай вы­шэй­шых пар­тый­ных школ.

Ве­лі­зар­ны во­пыт, атры­ма­ны за час пра­цы ды­вер­сан­там у Поль­шчы, Ар­лоў­скі вы­ка­рыс­таў у да­лей­шым — з 1930‑га па 1936‑ы пра­ца­ваў пры асо­бым ад­дзе­ле НКУС БССР па пад­бо­ры і пад­рых­тоў­цы чыр­во­на­пар­ты­зан­скіх кад­раў на ва­ен­ны час.

У 1936 го­дзе па аса­біс­тым жа­дан­ні Ар­лоў­скі пра­ца­ваў на бу­даў­ніц­тве ка­на­ла Маск­ва — Вол­га ў якас­ці на­чаль­ні­ка бу­даў­ні­ча­га ўчаст­ка.

А праз год, у 1937‑м, ён ад­пра­віў­ся да­па­ма­гаць рэс­пуб­лі­кан­цам у Іс­па­нію, дзе дзей­ні­чаў пад псеў­да­ні­мам Стрык (ад strіkеr — удар­нік у спус­ка­вым ме­ха­ніз­ме страл­ко­вай зброі).

Вось адзін з яго ра­пар­таў:

«Вель­мі сак­рэт­на.

Асоб­нік адзі­ны

Дак­лад­ваю, што 30 мая 1937 го­да я з гру­пай у 10 ча­ла­век іс­пан­цаў і ад­ным ча­ла­ве­кам рус­кім [Сця­пан Груш­ко] пе­рай­шоў лі­нію фрон­ту і на­кі­ра­ваў­ся ў глы­бо­кі тыл фа­шыс­таў для ды­вер­сій­най ра­бо­ты.

З 30 мая па 20 лі­пе­ня 1937 го­да з вы­шэй­зга­да­най гру­пай я прай­шоў у ты­ле пра­ціў­ні­ка 750 км і толь­кі адзін раз, 15 лі­пе­ня, гру­па бы­ла вы­яў­ле­на пра­ціў­ні­кам, пра што на­пі­шу ні­жэй.

За зга­да­ны час мною з гру­пай бы­ла пра­ве­дзе­на на­ступ­ная ра­бо­та:

Уна­чы з 2 на 3 чэр­ве­ня 1937 го­да ўза­рва­ны та­вар­ны цяг­нік пра­ціў­ні­ка ка­ля га­ры Ка­пі­та­на на чы­гу­нач­най лі­ніі Се­вілья-Ба­да­хас.

Ноч­чу, дак­лад­ней, у 10 га­дзін ве­ча­ра, 11 чэр­ве­ня 1937 г. мною па­да­рва­ны па­са­жыр­скі цяг­нік на чы­гу­нач­най лі­ніі Се­вілья — Ка­салья-дэ-ла-Сье­ра, не­да­лё­ка ад стан­цыі Эль-Пед­ро­са.

На пра­ця­гу 33 су­так я з гру­пай прай­шоў па трох пра­він­цы­ях 500 км, дзе су­стра­ка­лі­ся дзя­сят­кі да­во­лі ўраз­лі­вых мес­цаў для пра­ціў­ні­ка, якія бы­лі для мя­не з гру­пай цал­кам па сі­лах для на­ня­сен­ня ўда­раў пра­ціў­ні­ку з ты­лу. На­прык­лад, за 30 кі­ла­мет­раў на поў­дзень ад го­ра­да Се­вілья ёсць тры ма­шы­ны для па­да­чы ва­ды, якія каш­ту­юць 11 млн пе­сет; яны ара­ша­юць ты­ся­чы гек­та­раў ры­са­вых па­лёў, ахоў­ва­юц­ца тры­ма воль­на­на­ём­ны­мі фа­шыс­та­мі.

…Я на­стой­ваў на зні­шчэн­ні гэ­тых ма­шын, але боль­шасць аса­бо­ва­га скла­ду гру­пы як ад гэ­тай, так і ад ін­шых па­доб­ных апе­ра­цый ад­мо­ві­ла­ся, а та­му з 2 па 7 лі­пе­ня мною бы­ла пра­ве­дзе­на чыст­ка аса­бо­ва­га скла­ду гру­пы, дак­лад­ней, ад­хі­лен­не ад да­лей­шых па­хо­даў з ма­ёй гру­пай 7 ча­ла­век — шкур­ні­каў, сі­му­лян­таў і ба­яз­ліў­цаў — і за­ме­на іх больш дыс­цып­лі­на­ва­ны­мі і стой­кі­мі пар­ты­за­на­мі з атра­да, які зна­хо­дзіц­ца ў га­рах, што ў 50 км на паў­ноч­ны за­хад ад Се­вільі з мэ­тай ажы­віць і ак­ты­ві­за­ваць у ба­я­вых ад­но­сі­нах гру­пу. Гэ­та я зра­біў, і 7 лі­пе­ня з 8 іс­пан­ца­мі і 1 ча­ла­ве­кам рус­кім ру­шыў на ўсход.

10 лі­пе­ня на да­ро­зе, якая ідзе з Се­вільі ў Ба­да­хас… я вы­ра­шыў зра­біць за­са­ду на аў­та­транс­парт пра­ціў­ні­ка з мэ­тай зні­шчэн­ня яго жы­вой сі­лы і транс­пар­ту, але ка­лі я з людзь­мі сва­ёй гру­пы стаў аб­мяр­коў­ваць гэ­тую апе­ра­цыю за 3–4 га­дзі­ны да яе вы­ка­нан­ня, то тут жа тры ча­ла­ве­кі іс­пан­цаў ад­мо­ві­лі­ся ад удзе­лу ў гэ­тай спра­ве. У 8 га­дзін ве­ча­ра мы, 7 ча­ла­век, вый­шлі на зга­да­ную да­ро­гу: зні­шчы­лі 17 ча­ла­век фа­шыс­таў, 2 ча­ла­ве­кі па­ра­ні­лі і зні­шчы­лі 2 гру­за­ві­кі і адзін лег­ка­вік. Пас­ля ча­го са­мі ад­сту­пі­лі ў го­ры. Гэ­та бы­ла са­праў­ды ге­ра­іч­ная апе­ра­цыя. Не­да­лё­ка ад Се­вільі днём з не­вя­лі­кай гру­пай ма­іх бай­цоў быў на­не­се­ны ўдар фа­шыс­там. Па­ві­нен ска­заць, што ра­бо­та руч­но­га ку­ля­мё­та «Томп­сан» аша­лам­ляль­на па­дзей­ні­ча­ла на пра­ціў­ні­ка і што праз два дні ноч­чу, пе­ра­хо­дзя­чы гэ­тую ж да­ро­гу, нам дзве га­дзі­ны прый­шло­ся ча­каць ма­шы­ны, каб чар­го­вы раз даць во­ра­гу ад­чуць, што ў яго ты­ле да­лё­ка не ўсё доб­ра.

Так што ноч­чу рух аў­та­транс­пар­ту па гэ­тай да­ро­зе знач­на пры­пы­не­ны. Акра­мя гэ­та­га, мая апе­ра­цыя па­слу­жы­ла сіг­на­лам да дзе­ян­няў тым 3000 пар­ты­за­наў, якія не­да­лё­ка ад гэ­та­га мес­ца ся­дзяць вось ужо 10 ме­ся­цаў і ні­чо­га не ро­бяць.

Мною і ма­ім па­моч­ні­кам Груш­ко Сця­па­нам бы­ло на­ме­ча­на пра­вес­ці яшчэ тры апе­ра­цыі, а ме­на­ві­та:

1) па­да­рваць яшчэ адзін цяг­нік;

2) па­да­рваць элект­ра­лі­нію, якая па­дае элект­ра­энер­гію ўсім га­ра­дам пра­він­цыі Се­вілья, тым са­мым мы па­зба­ві­лі б дзя­ся­так га­ра­доў элект­ра­свят­ла на 2–3 су­так;

3) пры­браць па­ме­шчы­ка, які 4 чэр­ве­ня пе­ра­да­ваў фа­шыс­там звест­кі аб тым, што яго па­стух у ней­кім мес­цы за­ўва­жаў нас, пар­ты­за­наў.

Вы­сно­вы. Хто чы­тае гэ­ты ка­рот­кі дак­лад, мо­жа па­ду­маць, што мною з гру­пай здзейс­не­ны ге­ра­іч­ны па­ход, за­тра­ча­на вель­мі шмат энер­гіі з не­ве­ра­год­ным на­пру­жан­нем нер­ваў, што як толь­кі мог вы­тры­маць я (Стрык) з над­ла­ма­ным па­зва­ноч­ні­кам, рэў­ма­тыз­мам у су­ста­вах ног і ва ўзрос­це 43‑х га­доў ­пе­ра­а­до­лець гэ­ты шлях і ўсе яго цяж­кас­ці? Так, цяж­кас­ці, стра­та энер­гіі і на­пру­жан­не нер­ваў ней­ма­вер­на вя­лі­кія. Па га­рах, ска­лах, аб­ры­вах, усе­яных ка­мя­ня­мі з ка­лю­чы­мі хмыз­ня­ка­мі і ка­лю­чай тра­вой, вы­ключ­на ўна­чы, прой­дзе­на 750 км, час­та без пра­дук­таў і ва­ды. Асаб­лі­ва цяж­кія бы­лі тыя га­дзі­ны і дні для мя­не, як для кі­раў­ні­ка гру­пы, ка­лі боль­шасць іс­пан­цаў ад­маў­ля­ла­ся ад вы­ка­нан­ня на­ме­ча­ных і рас­пра­ца­ва­ных мною апе­ра­цый (бо ба­я­лі­ся), ка­лі яны за­над­та да­вер­лі­ва ста­ві­лі­ся да ўсіх іс­пан­цаў, якія су­стра­ка­юц­ца на да­ро­зе, рас­каз­ва­ю­чы ім наш шлях і на­шы мэ­ты, што ў лю­бы час маг­ло пры­вес­ці да раз­гро­му гру­пы, і ка­лі част­ка з іх час­ця­ком за­сы­на­ла на па­сту.

Пе­ра­адо­леў усё гэ­та я дзя­ку­ю­чы не­аб­ме­жа­ва­най ня­на­віс­ці да во­ра­гаў на­ро­да — фа­шыс­таў, і лю­бо­ві да сва­ёй спра­вы, да сва­ёй пра­фе­сіі. Але ка­лі б я здзяйс­няў гэ­ты па­ход з больш бая­здоль­ны­мі пар­ты­за­на­мі, то вы­нік на­шай пра­цы быў бы ў шмат ра­зоў леп­шым…

23 лі­пе­ня 1937 г. Стрык».

Кі­раў­ніц­тва ін­тэр­бры­га­ды на­зва­ла гэ­ты рэйд «бяс­пры­клад­ным», ад­нак сам Ар­лоў­скі быў не­за­да­во­ле­ны вы­ні­кам, лі­ча­чы, што эфект быў бы не­па­раў­наль­на боль­шым, ка­лі б не ба­яз­лі­васць і раз­гіль­дзяй­ства іс­пан­цаў. Пас­ля па­хо­ду быў вы­да­дзе­ны ка­тэ­га­рыч­ны за­гад ка­ман­да­ван­ня кор­пу­са больш не да­ваць Ар­лоў­ска­му, які «вы­зна­ча­ец­ца вы­ключ­най аса­біс­тай ад­ва­гай», па­доб­ных за­дан­няў, каб па­збег­нуць не­аб­грун­та­ва­най ры­зы­кі. Ар­лоў­ска­га пры­зна­чы­лі да­рад­цам Мад­рыд­ска­га ін­тэр­на­цы­я­наль­на­га раз­вед­валь­на- ды­вер­сій­на­га атра­да. Тым не менш ён яшчэ двой­чы вы­во­дзіў гру­пы ў рэй­ды. Пад­час ад­ной з апош­ніх су­ты­чак з фран­кіс­та­мі Кі­ры­ла Пра­ко­па­віч атры­маў цяж­кую кан­ту­зію па­зва­ноч­ні­ка ад бліз­ка­га раз­ры­ву гра­на­ты.

У ліс­та­па­дзе 1938‑га Ар­лоў­скі вяр­нуў­ся ў СССР. За муж­насць і ге­ра­ізм, пра­яў­ле­ныя ў ба­ях з іс­пан­скі­мі фа­шыс­та­мі, Кі­ры­лу Пра­ко­па­ві­ча ўга­на­ра­ва­лі най­вы­шэй­шай уз­на­га­ро­дай СССР — ор­дэ­нам Ле­ні­на, які ўру­ча­лі прос­та ў шпі­та­лі. Ура­чы тым ча­сам вы­нес­лі свой вер­дыкт. Ён быў су­ро­вы — ка­мі­са­ваць, да пра­цы ў спец­служ­бах не пры­дат­ны.

Да­рэ­чы, Ар­лоў­скі цэ­лы ты­дзень жыў у Мад­ры­дзе ў ад­ным га­тэ­лі «Гэй­лорд» з Хэ­мін­гу­э­ем і меў ста­сун­кі з ім. Ён жа стаў пра­та­ты­пам Ро­бер­та Джор­да­на ў апо­вес­ці Хэ­мін­гу­эя «Па кім зво­ніць звон».

Ра­бот­ні­кі ад­дзе­ла кад­раў НКУС да­па­маг­лі з пра­ца­ўлад­ка­ван­нем, і Ар­лоў­скі быў на­кі­ра­ва­ны на­мес­ні­кам рэк­та­ра па гас­па­дар­чай част­цы Арэн­бург­ска­га (та­ды Чка­лаў­ска­га) сель­ска­гас­па­дар­ча­га ін­сты­ту­та, дзе ён не толь­кі вы­кон­ваў сваю пра­цу, але і ўхіт­раў­ся ву­чыц­ца, на­вед­ва­ю­чы за­ня­ткі. Не­па­хіс­ная во­ля Ар­лоў­ска­га ўжо праз год вяр­ну­ла яго ў строй.

Звест­кі аб яго зна­хо­джан­ні ў Арэн­бур­гу ўры­вач­ныя. Пра­фе­сар Г. М. Удо­він, ус­па­мі­на­ю­чы пра яго, за­ўва­жыў: «Леп­ша­га пра­рэк­та­ра па гас­па­дар­чай част­цы я не су­стра­каў. Гэ­та быў ча­ла­век сло­ва, які заў­сё­ды вы­кон­вае свае аба­вяз­кі».

У са­ка­ві­ку 1941 го­да пад вы­гля­дам су­пра­цоў­ні­ка Нар­ка­ма­та ка­ля­ро­вай ме­та­лур­гіі Ар­лоў­скі вы­яз­джае ў Ал­ма-Ату для ар­га­ні­за­цыі ба­зы на­шай аген­ту­ры ў Кі­таі — ча­ка­ла­ся вя­лі­кая вай­на з Япо­ні­яй, і во­пыт Кі­ры­лы Пра­ко­па­ві­ча быў вель­мі да­рэ­чы. Ар­га­ні­за­ваў­шы пра­цу на ба­зе, Ар­лоў­скі са спе­цы­яль­ным за­дан­нем ад­бы­вае ў Сінь­цзян (Кі­тай); там ён вы­ра­тоў­вае са­вец­ка­га рэ­зі­дэн­та, вы­краў­шы яго лі­та­раль­на з‑пад но­су ў кі­тай­скай контр­раз­вед­кі. Рэ­зі­дэнт быў вы­ве­зе­ны ў СССР у цю­ку ва­ты.

Па­ча­так Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны «Кі­рыл» (так у да­лей­шым стаў пра­хо­дзіць Кі­ры­ла Пра­ко­па­віч у апе­ра­тыў­най пе­ра­піс­цы) су­стрэў у Сінь­цзя­не. Па­раў­наль­на ня­даў­на вяр­нуў­шы­ся з гар­ні­ла іс­пан­скай вай­ны і аку­нуў­шы­ся ў ці­хае, мер­нае жыц­цё, «Кі­рыл» ад­чу­ваў ся­бе ня­ўтуль­на і не­кам­форт­на ў Сінь­цзя­не. Яго ду­ша рва­ла­ся ў род­ную Бе­ла­русь, за­хоп­ле­ную во­ра­гам (ужо на шос­ты дзень вай­ны фа­шыс­ты за­ха­пі­лі Мінск). І та­му ня­дзіў­на, што па­між ім і рэ­зі­дэн­там «Мі­ра­бо» на гэ­тай гле­бе ста­лі ўзні­каць су­пя­рэч­нас­ці па пра­цы. У гу­тар­ках з «Мі­ра­бо» «Кі­рыл» не­ад­на­ра­зо­ва ка­заў: «Я пар­ты­зан-ба­я­вік, а не апе­ра­тыў­нік».

Ужо 31 жніў­ня 1941 го­да «Мі­ра­бо» па­ве­да­міў у Маск­ву «Вік­та­ру» (на­чаль­ні­ку 1‑га ўпраў­лен­ня НКДБ СССР П. М. Фі­ці­ну):

«Кі­рыл» про­сіць на­кі­ра­ваць яго ў тыл фа­шыс­таў для ба­раць­бы. Ве­дае доб­ра ра­ён Брэс­та, Ба­ра­на­ві­чаў, Пін­ска. Пе­рад ад’­ез­дам у Сінь­цзян «Кі­рыл» па­кі­нуў у Мар­сэ­лі (так у да­ку­мен­це на­зва­на Ал­ма-Ата) ра­парт аб сва­ёй пра­цы ў гэ­тых ра­ё­нах. Ка­лі прось­ба «Кі­ры­ла» бу­дзе за­да­во­ле­на, то пра­шу афор­міць за­мест яго ча­ла­ве­ка, які ва­ло­дае ка­зах­скай мо­вай».

7 ве­рас­ня 1941 го­да з Маск­вы быў атры­ма­ны на­ступ­ны ад­каз ад «Вік­та­ра»: «Ка­лі бу­дзе трэ­ба — вы­ка­рыс­та­ем «Кі­ры­ла» на ін­шай пра­цы. Цяпер ён па­ві­нен па-ва­ен­на­му пра­цаваць на да­ве­ра­ным яму ўчаст­ку».

Але «Кі­рыл» на гэ­тым не су­па­ко­іў­ся. 8 снеж­ня 1941‑га ён не­па­срэд­на звяр­та­ец­ца з ліс­том да нар­ка­ма ўнут­ра­ных спраў СССР Л. П. Бе­рыі:

«Паў­лу»

Ад за­гад­чы­ка гас­па­дар­кі Геа­ла­гіч­на­га ўпраў­лен­ня ў Сінь­цзя­не Ар­лоў­ска­га

ЗА­ЯВА

Пра­шу Ва­ша­га рас­па­ра­джэн­ня на­кі­ра­ваць мя­не ў тыл ня­мец­ка-фа­шысц­кіх вой­скаў для чыр­во­на­пар­ты­зан­скай і ды­вер­сій­най ра­бо­ты, дзе я зма­гу пры­нес­ці не­па­раў­наль­на больш ка­рыс­ці ў спра­ве аба­ро­ны са­цы­я­ліс­тыч­най Ай­чы­ны, чым зна­хо­дзя­чы­ся тут на гас­па­дар­чай ра­бо­це, па­коль­кі ў чыр­во­на­пар­ты­зан­скай і ды­вер­сій­най ра­бо­це я маю во­пыт не толь­кі ў ты­ле ня­мец­кіх аку­пан­таў у 1919 го­дзе і ў ты­ле бе­ла­па­ля­каў з 1920 па 1925 год, але і ў глы­бо­кім ты­ле фа­шысц­кіх вой­скаў у Іс­па­ніі ў 1937 го­дзе.

За ся­мі­га­до­вую пра­цу мне да­во­дзі­ла­ся не­ле­галь­на дзя­сят­кі ра­зоў пе­ра­хо­дзіць лі­ніі фран­тоў і дзяр­жаў­ных ме­жаў і пра­во­дзіць дзя­сят­кі ды­вер­сій­ных ба­я­вых апе­ра­цый, гра­міць пра­ціў­ні­ка, раз­бу­раць яго ка­му­ні­ка­цыі і ўся­ляць па­ні­ку. У ве­рас­ні 1941 г. я та­кую за­яву пі­саў на імя т. Фі­ці­на, але ад­каз атры­маў праз т. Шы­ба­е­ва та­кі: «За­яву ва­ша атры­ма­лі. Ма­ем на ўва­зе, пры не­аб­ход­нас­ці па­клі­чам».

Я ду­маю, што па­трэ­ба ў гэ­тай пра­цы ця­пер як ні­ко­лі ма­ец­ца, і што ка­лі Вы мя­не па­шля­це, то я ад­дам усе свае дум­кі, па­чуц­ці, сэр­ца і бу­ду так, як і ра­ней, гра­міць за­кля­та­га во­ра­га ча­ла­вец­тва ня­мец­кіх фа­шыс­таў і зні­шчаць у ты­ле фа­шысц­кую не­чысць, якая ўвар­ва­ла­ся на на­шу са­вец­кую зям­лю.

8.12.41 г. Ар­лоў­скі».

Фак­ты, вы­кла­дзе­ныя ў ар­хіў­най спра­ве, свед­чаць аб тым, што «Мі­ра­бо» і раз­ве­дад­дзел НКДБ Ка­зах­ста­на не спя­ша­лі­ся з ад­праў­кай за­явы «Кі­ры­ла» ад­ра­са­ту. Толь­кі ў лю­тым 1942 го­да раз­ве­дад­дзел НКДБ Ка­зах­ста­на на­кі­роў­вае ў Цэнтр ра­парт «Кі­ры­ла» на ад­рас Л. П. Бе­рыя з прось­бай аб на­кі­ра­ван­ні яго ў тыл ня­мец­кай ар­міі, лі­ча­чы мэ­та­згод­ным за­да­валь­нен­не гэ­тай прось­бы.

«Кі­рыл», не ве­да­ю­чы пра не­та­роп­кія дзе­ян­ні раз­ве­дад­дзе­ла і не да­ча­каў­шы­ся ад­ка­зу на свой ліст, 17 са­ка­ві­ка 1942‑га пі­ша за­яву на імя стар­шы­ні Дзяр­жаў­на­га Ка­мі­тэ­та Аба­ро­ны СССР Іо­сі­фа Ста­лі­на. На гэ­ты раз дзе­ян­ні «Мі­ра­бо» і раз­ве­дад­дзе­ла НКДБ Ка­зах­ста­на бы­лі ім­гнен­ны­мі.

На жаль, у ар­хіў­най спра­ве ня­ма гэ­та­га ліс­та. Па ўсім ві­даць, ра­бот­ні­кі спец­служ­баў не ад­ва­жы­лі­ся зра­біць ко­пію з да­ку­мен­та, ад­ра­са­ва­на­га аса­біс­та Ста­лі­ну. Пра змест дак­ла­да мож­на толь­кі мер­ка­ваць па шыф­роў­цы «Mірабо», ад­праў­ле­най з Куль­джы ў той жа дзень у Цэнтр на ад­рас «Вік­та­ра» і «Аляк­санд­ра­ва». «Мі­ра­бо» па­ве­дам­ляў, што 17 са­ка­ві­ка 1942 го­да «Кі­рыл» па­даў ліст на імя І. В. Ста­лі­на, у якім ад­зна­чаў свае маг­чы­мас­ці па пра­цы ў ты­ле нем­цаў у ра­ё­нах Бе­ла­ру­сі (ве­дан­не мо­вы, звы­ча­яў, на­яў­насць ста­рых су­вя­зяў ся­род на­сель­ніц­тва), пра­сіў на­кі­ра­ваць яго ў глы­бо­кі тыл для пар­ты­зан­скай і ды­вер­сій­най пра­цы, лі­ча­чы, што гэ­тая дзей­насць мо­жа пры­нес­ці больш ка­рыс­ці. На тэ­ле­гра­ме «Мі­ра­бо» ме­ла­ся рэ­за­лю­цыя: «Тав. Мі­ро­шын, тэр­мі­но­ва на­кі­руй­це за­яву па пры­зна­чэн­ні, ко­пію з пад­ра­бяз­най на­шай да­вед­кай па­шлі­це тав. Су­да­пла­та­ву».

29 са­ка­ві­ка 1942 го­да прый­шоў доў­га­ча­ка­ны ад­каз з Цэнт­ра. «Вік­тар» па­ве­дам­ляў, што «Кі­рыл» ад­клі­ка­ец­ца ў Маск­ву, і пра­сіў улад­ка­ваць яго сям’ю ў Ал­ма-Аце.

Ён стаў ка­ман­да­ваць пар­ты­зан­скім атра­дам спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня «Со­ка­лы», які дзей­ні­чаў у Ба­ра­на­віц­кай воб­лас­ці Бе­ла­рус­кай ССР. Атрад па­спя­хо­ва пра­вёў шэ­раг апе­ра­цый па зні­шчэн­ні пра­мыс­ло­вых аб’­ек­таў і во­ін­скіх эша­ло­наў во­ра­га. Дзе­ян­ні на­род­ных мсці­ўцаў су­стра­ка­лі га­ра­чую пад­трым­ку на­сель­ніц­тва ча­со­ва аку­па­ва­ных ра­ё­наў, та­му ра­ды пар­ты­за­наў па­ста­ян­на па­паў­ня­лі­ся, і ў 1943 го­дзе атрад К. П. Ар­лоў­ска­га на­ліч­ваў больш за 350 бай­цоў.

17 лю­та­га 1943 го­да, уме­ла ар­га­ні­за­ваў­шы за­са­ду, бай­цы атра­да «Со­ка­лы» зні­шчы­лі ге­не­раль­на­га ка­мі­са­ра го­ра­да Ба­ра­на­віч Фрыд­ры­ха Фрэн­ча, ге­біт­ска­мі­са­ра Ба­ра­на­віц­кай воб­лас­ці Фрыд­ры­ха Шцю­ра і оберг­ру­пэн­фю­ра­ра вой­скаў СС Фер­ды­нан­да За­сор­на­са, за­ха­піў­шы важ­ныя да­ку­мен­ты і зброю. У гэ­тым баі Ар­лоў­скі быў цяж­ка па­ра­не­ны, стра­ціў­шы пра­вую ру­ку па пля­чо, а на ле­вай — 4 паль­цы, але не пе­ра­ста­ваў кі­ра­ваць апе­ра­цы­яй, па­куль не вы­веў атрад у бяс­печ­нае мес­ца.

Вось як сам Кі­ры­ла Ар­лоў­скі апіс­вае тое, што бы­ло да­лей:

«Я быў моц­на па­ра­не­ны. Не ве­даю, ча­му я не сцёк кры­вёю. Ма­быць, снег, на­сы­ча­ны кры­вёй, стаў як бы па­вяз­кай. У на­шым атра­дзе ня­ма ўра­ча. Прый­шло­ся вез­ці мя­не ў су­сед­ні атрад. Урач ду­маў, што без нар­ко­зу я не вы­тры­маю апе­ра­цыі. Я ска­заў: «Да­вай­це без нар­ко­зу». Урач ад­ка­заў: «У мя­не ня­ма пі­лы». Пі­лу яму знай­шлі. Сля­сар­ную пі­лу- на­жоў­ку. Яе на­васт­ры­лі, вы­чыс­ці­лі на­жда­ком, вы­ва­ры­лі ў кі­пе­ні.

Апе­ра­цыю вы­ра­шы­лі ра­біць на ад­кры­тым па­вет­ры — у зям­лян­цы цём­на. Убі­лі ў снег ка­лы, на іх па­кла­лі лы­жы. Але ня­доў­га прый­шло­ся ля­жаць мне на гэ­тым хі­рур­гіч­ным ста­ле.

Фа­шыс­ты ар­га­ні­за­ва­лі аб­ла­ву. Мя­не ўзва­лі­лі ў са­ні, за­кі­да­лі ка­жуш­ка­мі і па­вез­лі кі­ла­мет­раў за трыц­цаць. Я ча­каў, па­куль скон­чыц­ца бой. Та­ды ўрач скон­чыў апе­ра­цыю, а да гэ­та­га яму не бы­ло ка­лі — ён быў за дру­гі ну­мар ля ку­ля­мё­та.

Ра­зу­ме­е­це, як шмат я вы­тры­ваў, але, каб жыць, вар­та бы­ло гэ­та тры­ваць.

Праз тры ме­ся­цы я пад­ня­ўся. Пар­ты­за­ны не да­лі мне стаць ка­ле­кам. Я зноў ка­ман­да­ваў сва­ім атра­дам. І, ма­быць, ня­дрэн­на мы бі­лі во­ра­га. Уво­сень мя­не вы­клі­ка­лі ў Маск­ву. Я прый­шоў да са­бе да­до­му і спы­ніў­ся пе­рад дзвя­ры­ма. За дзвя­ры­ма бы­лі жон­ка і дзе­ці. Я па­сту­каў у дзве­ры на­гой, та­му што па­зва­ніць мне не бы­ло чым…».

Ука­зам Прэ­зі­ды­у­ма Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР ад 20 ве­рас­ня 1943 го­да за муж­насць і ад­ва­гу, пра­яў­ле­ныя ў ба­раць­бе з ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі, Ар­лоў­ска­му Кі­ры­ле Пра­ко­па­ві­чу пры­свое­на зван­не Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за з уру­чэн­нем ор­дэ­на Ле­ні­на і ме­да­ля «За­ла­тая Зор­ка» (№ 1720).

Та­кім чы­нам, праз цяж­кія фі­зіч­ныя ка­лец­твы — ад абедз­вюх кіс­цей рук у яго за­стаў­ся толь­кі адзін па­лец — Кі­ры­ла Пра­ко­па­віч ужо не мог ва­я­ваць. Зда­ва­ла­ся б, за­ста­ва­ла­ся толь­кі ці­ха да­жы­ваць свой век; даб­ра­быт яго дзяр­жа­ва ма­тэ­ры­яль­на за­бяс­пе­чы­ла б. Але ён быў ча­ла­век ін­ша­га скла­ду ха­рак­та­ру. 6 лі­пе­ня 1944 го­да, ка­лі яшчэ іш­ла вай­на і Бе­ла­русь не бы­ла цал­кам вы­зва­ле­на, ён на­пі­саў ліст Ста­лі­ну з прось­бай пры­зна­чыць яго стар­шы­нёй кал­га­са «Чыр­во­ны пар­ты­зан» у яго род­най вёс­цы ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Вось гэ­ты ліст з не­вя­лі­кі­мі ска­ра­чэн­ня­мі:

«Маск­ва, Крэмль, та­ва­ры­шу Ста­лі­ну

Ад Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за

пад­пал­коў­ні­ка дзяр­жаў­най бяс­пе­кі

Ар­лоў­ска­га Кі­ры­лы Пра­ко­па­ві­ча

За­ява.

Да­ра­гі та­ва­рыш Ста­лін!

Да­зволь­це на не­каль­кі хві­лін за­тры­маць Ва­шу ўва­гу, вы­ка­заць Вам свае дум­кі, па­чуц­ці і імк­нен­ні.

З 1918‑га па 1943 год мне па­шчас­ці­ла 8 га­доў пра­ца­ваць у ты­ле во­ра­гаў СССР у якас­ці ка­ман­дзі­ра пар­ты­зан­скіх атра­даў і ды­вер­сій­ных груп, не­ле­галь­на пе­ра­хо­дзіць лі­нію фрон­ту і дзяр­жаў­ную мя­жу звыш 70 ра­зоў, вы­кон­ваць ура­да­выя за­дан­ні, зні­шчаць сот­ні заў­зя­тых во­ра­гаў Са­вец­ка­га Са­ю­за як у ва­ен­ны, так і ў мір­ны час, за што ўрад СССР уз­на­га­ро­дзіў мя­не дву­ма ор­дэ­на­мі Ле­ні­на, ме­да­лём «За­ла­тая Зор­ка» і ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га. Член ВКП (б) з 1918 го­да. Пар­тый­ных спаг­нан­няў не маю.

Ноч­чу 17 лю­та­га 1943 го­да аген­тур­ная раз­вед­ка мне пры­нес­ла звест­кі, што 17/ІІ-43 г. па ад­ной з да­рог Ба­ра­на­віц­кай воб­лас­ці на пад­во­дах бу­дуць пра­яз­джаць Віль­гельм Ку­бэ (Ге­не­раль­ны ка­мі­сар Бе­ла­ру­сі), Фрыд­рых Фёнс (ка­мі­сар трох аб­лас­цей Бе­ла­ру­сі), оберг­ру­пэн­фю­рар За­ха­ры­ус, 10 афі­цэ­раў і 40–50 іх ахоў­ні­каў.

У гэ­ты час пры мне бы­ло толь­кі 12 ча­ла­век ма­іх бай­цоў, уз­бро­е­ных ад­ным руч­ным ку­ля­мё­там, ся­мю аў­та­ма­та­мі і тры­ма він­тоў­ка­мі. Днём на ад­кры­тай мяс­цо­вас­ці, на да­ро­зе, на­па­сці на пра­ціў­ні­ка бы­ло да­во­лі ры­зы­коў­на, але і пра­пус­ціць буй­ную фа­шысц­кую га­дзі­ну бы­ло не ў ма­ёй на­ту­ры, а та­му яшчэ да сві­тан­ня да са­май да­ро­гі я пад­вёў сва­іх бай­цоў у бе­лых мас­кі­ро­вач­ных ха­ла­тах, па­клаў лан­цу­гом і за­мас­кі­ра­ваў іх у сне­га­вых ямах за 20 мет­раў ад той да­ро­гі, па якой па­ві­нен быў пра­яз­джаць пра­ціў­нік.

Два­нац­цаць га­дзін мне з та­ва­ры­ша­мі прый­шло­ся ля­жаць у сне­га­вых ямах і цярп­лі­ва ча­каць…

У шэсць га­дзін ве­ча­ра з‑за ўзгор­ка па­ка­заў­ся транс­парт пра­ціў­ні­ка, і ка­лі пад­во­ды па­раў­ня­лі­ся з на­шым лан­цу­гом, па ма­ім сіг­на­ле быў ад­кры­ты наш аў­та­мат­на-ку­ля­мёт­ны агонь, у вы­ні­ку яко­га бы­лі за­бі­тыя Фрыд­рых Фёнс, 8 афі­цэ­раў, За­ха­ры­ус і больш за 30 ахоў­ні­каў.

Мае та­ва­ры­шы спа­кой­на за­бра­лі ўсю фа­шысц­кую зброю, да­ку­мен­ты, зня­лі з іх леп­шую воп­рат­ку і ар­га­ні­за­ва­на ады­шлі ў лес, на сваю ба­зу.

З на­ша­га бо­ку ах­вяр не бы­ло. У гэ­тым баі я быў цяж­ка па­ра­не­ны і кан­ту­жа­ны, у вы­ні­ку ча­го ў мя­не бы­лі ам­пу­та­ва­ны пра­вая ру­ка па пля­чо, на ле­вай — 4 паль­цы і па­шко­джа­ны слы­ха­вы нерв на 50–60%. Там жа, у ля­сах Ба­ра­на­віц­кай воб­лас­ці, я фі­зіч­на ачу­няў і ў жніў­ні 1943 г. ра­дыё­гра­май быў вы­клі­ка­ны ў Маск­ву.

Дзя­ку­ю­чы На­род­на­му ка­мі­са­ру дзяр­жаў­най бяс­пе­кі та­ва­ры­шу Мяр­ку­ла­ву і на­чаль­ні­ку 4‑га ўпраў­лен­ня та­ва­ры­шу Су­да­пла­та­ву ма­тэ­ры­яль­на я жы­ву вель­мі доб­ра. Ма­раль­на — дрэн­на.

Пар­тыя Ле­ні­на-Ста­лі­на вы­ха­ва­ла мя­не ўпар­та пра­ца­ваць на ка­рысць лю­бі­май Ра­дзі­мы; мае фі­зіч­ныя не­да­хо­пы (стра­та рук і глу­ха­та) не да­зва­ля­юць мне пра­ца­ваць на ра­ней­шай пра­цы, але паў­стае пы­тан­не: ці ўсё я ад­даў для Ра­дзі­мы і пар­тыі Ле­ні­на-Ста­лі­на?

Да ма­раль­на­га за­да­валь­нен­ня я глы­бо­ка пе­ра­ка­на­ны ў тым, што ў мя­не ма­ец­ца до­сыць фі­зіч­ных сіл, во­пы­ту і ве­даў для та­го, каб яшчэ пры­нес­ці ка­рысць у мір­най пра­цы.

Ад­на­ча­со­ва з раз­вед­валь­на-ды­вер­сій­най і пар­ты­зан­скай ра­бо­тай я на­да­ваў маг­чы­мую ўва­гу пра­цы над сель­ска­гас­па­дар­чай лі­та­ра­ту­рай.

З 1930‑га па 1936 год па ро­дзе сва­ёй асноў­най пра­цы я кож­ны дзень бы­ваў у кал­га­сах Бе­ла­ру­сі, грун­тоў­на пры­гле­дзеў­ся да гэ­тай спра­вы і па­лю­біў яе.

Сваё зна­хо­джан­не ў Чка­лаў­скім сель­ска­гас­па­дар­чым ін­сты­ту­це, а так­са­ма Мас­коў­скую сель­ска­гас­па­дар­чую вы­ста­ву я вы­ка­рыс­таў да дна ў атры­ман­ні та­кой коль­кас­ці ве­даў, якая мо­жа за­бяс­пе­чыць ар­га­ні­за­цыю ўзор­на­га кал­га­са.

Ка­лі б урад СССР ад­пус­ціў крэ­дыт у па­ме­ры 2.175 ты­сяч руб­лёў у ата­ва­ра­ным вы­ра­жэн­ні і 125 ты­сяч руб­лёў у гра­шо­вым вы­ра­жэн­ні, то я на ма­ёй ра­дзі­ме, у вёс­цы Мыш­ка­ві­чы Кі­раў­ска­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, у кал­га­се «Чыр­во­ны пар­ты­зан», да 1950 го­да да­мог­ся б на­ступ­ных па­каз­чы­каў:

1. Ад ста фу­раж­ных ка­роў (у 1950 г.) зма­гу да­сяг­нуць на­дою ма­ла­ка не менш за во­сем ты­сяч кі­ла­гра­маў на кож­ную, ад­на­ча­со­ва зма­гу з кож­ным го­дам па­вы­шаць жы­вую ва­гу ма­лоч­на-пле­мян­ной фер­мы, па­ляп­шаць экс­тэр’­ер, а так­са­ма па­вы­шаць пра­цэнт тлус­тас­ці ма­ла­ка.

2. Се­яць не менш за сем­дзе­сят гек­та­раў лё­ну і ў 1950 г. атры­маць не менш за 20 цэнт­не­раў іль­но­ва­лак­на з кож­на­га гек­та­ра.

3. Се­яць 160 гек­та­раў збож­жа­вых куль­тур (жы­та, авёс, яч­мень) і ў 1950 го­дзе атры­маць не менш за 60 цэнт­не­раў з кож­на­га гек­та­ра пры ўмо­ве, ка­лі на­ват у чэр­ве­ні-лі­пе­ні ме­ся­цах го­да не бу­дзе ні­вод­на­га даж­джу. Ка­лі ж бу­дуць пра­хо­дзіць даж­джы, то ўра­джай бу­дзе не 60 цэнт­не­раў з ад­на­го га, а 70–80 цэнт­не­раў.

4. Сі­ла­мі кал­гас­ні­каў і за іх кошт бу­дзе па­бу­да­ва­ны па­сё­лак на 200 ква­тэр, кож­ная ква­тэ­ра бу­дзе скла­дац­ца з 2 па­ко­яў, кух­ні, пры­бі­раль­ні і не­вя­лі­ка­га хля­ва для жы­вё­лы і птуш­кі кал­гас­ні­ка. Па­сё­лак бу­дзе ўяў­ляць з ся­бе тып доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­на­га, куль­тур­на­га па­сёл­ка ся­род пла­до­вых і дэ­ка­ра­тыў­ных дрэў;

5. Ар­тэ­зі­ян­скіх ка­ло­дзе­жаў — 6 штук…

Па­ві­нен ска­заць, што ва­ла­вы да­ход кал­га­са «Чыр­во­ны пар­ты­зан» Кі­раў­ска­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці ў 1940 го­дзе скла­даў толь­кі 167 ты­сяч руб­лёў.

…Ка­лі па гэ­тай за­яве ўзнік­нуць пы­тан­ні, пра­шу вы­клі­каць мя­не для тлу­ма­чэн­ня.

Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за пад­пал­коў­нік дзяр­жаў­най бяс­пе­кі Ар­лоў­скі.

6 лі­пе­ня 1944 г.

г. Маск­ва, Фрун­зен­ская на­бя­рэж­ная, дом № 10 а, кв. 46, тэл. Г‑6-60-46».

Ста­лін за­да­во­ліў прось­бу Ар­лоў­ска­га. Ар­лоў­скі здаў дзяр­жа­ве мас­коў­скую ква­тэ­ру і з’е­хаў у сваю вёс­ку. У сту­дзе­ні 1945 го­да ён быў вы­бра­ны стар­шы­нёй кал­га­са «Рас­свет» (так стаў на­зы­вац­ца «Чыр­во­ны пар­ты­зан») Кі­раў­ска­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці.

Вось як сам Ар­лоў­скі ўспа­мі­нае па­ча­так сва­ёй дзей­нас­ці:

«Ка­ля аб­га­рэ­лых хат са­бра­лі­ся дзе­ці, ста­рыя, не­каль­кі ін­ва­лі­даў… На га­ры­зон­це ві­даць куд­ла­тыя хвас­ты ды­му — яшчэ не па­ту­ша­ны па­жа­ры ў вы­зва­ле­ным Баб­руй­ску. Бе­ла­рус­кая зям­ля ля­жыць у ру­і­нах і ў по­пе­ле, ні­чо­га не аца­ле­ла ў Мыш­ка­ві­чах ад ра­ней­шай кал­гас­най гас­па­дар­кі…

На пер­шым схо­дзе кал­гас­ні­каў шмат бы­ло раз­моў, як па­чы­наць, за што брац­ца, да якой спра­вы ра­ней за ўсё пры­ля­піц­ца. Са­мае моц­нае, што за­ста­ло­ся ў па­мя­ці, — ужо та­ды ў кал­гас­ні­каў яр­ка пра­яві­ла­ся па­чуц­цё ка­лек­ты­ві­за­цыі, па­чуц­цё адзі­най сям’і. Ра­зам з гэ­тым па­чуц­цём на­ра­дзі­ла­ся ве­ра, што хут­ка ўсё зноў на­ла­дзіц­ца».

Пад кі­раў­ніц­твам Ар­лоў­ска­га кал­гас «Рас­свет» стаў пер­шым у пас­ля­ва­ен­ным СССР кал­га­сам-міль­я­не­рам.

У 1958 г. Ар­лоў­ска­му бы­ло пры­свое­на зван­не Ге­роя Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы. За ба­я­выя і пра­цоў­ныя за­слу­гі ўзна­га­ро­джа­ны 5 ор­дэ­на­мі Ле­ні­на, ор­дэ­нам Чыр­во­на­га Сця­га, шмат­лі­кі­мі ме­да­ля­мі. Абі­раў­ся дэ­пу­та­там Вяр­хоў­на­га Са­ве­та СССР трэ­ця­га-сё­ма­га склі­кан­няў. У 1956–1961 га­дах быў кан­ды­да­там у чле­ны ЦК КПСС.

Па­мёр Кі­ры­ла Пра­ко­па­віч 13 сту­дзе­ня 1968 го­да. Пас­ля яго смер­ці кал­гас «Рас­свет» стаў на­зы­вац­ца яго імем.

Вось што на­пі­саў пра яго ча­со­піс «Кру­го­зор» у 1969 го­дзе.

З апо­вес­ці «Мя­цеж­нае сэр­ца»

«У пра­стор­ным па­коі, акра­мя пісь­мо­ва­га ста­ла, ра­ды крэс­лаў ча­ла­век на сто. Тут пра­хо­дзяць рас­све­та­ўскія пар­тый­ныя схо­ды і се­мі­на­ры. Тут пры­ма­юць гас­цей, і круг­лы год а шос­тай ра­ні­цы, а ў час сяў­бы ці ўбор­кі ўра­джаю і ра­ней, сю­ды збі­ра­ец­ца на на­ра­ду кал­гас­нае кі­раў­ніц­тва. У гэ­тым па­коі вы­ра­ша­юц­ца ўсе вя­лі­кія і ма­лыя пы­тан­ні. Учо­ра па­даў за­яву — сён­ня ад­каз. Вы­ра­ша­юц­ца ад­кры­та, пры са­май шы­ро­кай га­лос­нас­ці і з за­ха­ван­нем дэ­ма­кра­тыч­ных нор­маў.

— Сён­ня два­нац­цаць гра­ду­саў, ба­ро­метр ста­іць на «яс­на». Якія пла­ны, па­гля­дзім, — ка­жа стар­шы­ня Ар­лоў­скі. — Пер­шая бры­га­да?..

Ра­бо­та на дзень за­цвер­джа­на. Кі­ры­ла Пра­ко­па­віч схі­ля­ец­ца над ста­лом, чы­тае за­яву. Кал­гас­ні­ца Але­на Бя­ляў­ская пі­ша, што ў яе не­спра­вяд­лі­ва ад­ня­лі во­сем­дзе­сят шэсць руб­лёў за не­да­зда­дзе­нае на­сен­не агур­коў.

Пра­чы­таў­шы за­яву, Кі­ры­ла Пра­ко­па­віч зды­мае аку­ля­ры.

— Дзе­вяць га­доў та­му, — пас­ля паў­зы ка­жа ён, — пры­клад­на ў гэ­ты ж час па­мёр Ан­тон Май­се­е­віч Бя­ляў­скі. Звы­чай­ны ста­ры, нач­ны вар­таў­нік. Мы лі­чы­лі яго са­мым прос­тым і са­мым звы­чай­ным, па­куль жыў. А ка­лі па­мёр, уба­чы­лі, што ду­ша ў яго бы­ла вы­дат­ная — вы­дат­ная ду­ша па­тры­ё­та кал­га­са «Рас­свет». Кал­гас­нае ён лю­біў усім сэр­цам. Ча­ла­ве­кам звац­ца лёг­ка, а быць ча­ла­ве­кам — гэ­та не прос­та. Ан­тон Бя­ляў­скі быў та­кім. Ду­маю, вар­та па­ста­віць яму пом­нік.

У зад­ніх ра­дах па­чу­ла­ся хлі­пан­не.

— …А ў Ан­то­на Бя­ляў­ска­га за­ста­ла­ся ўда­ва Але­на. Да­вай­це раз­бя­ром­ся, ці спра­вяд­лі­вая яна жан­чы­на, аль­бо яна бы­ла Ан­то­ну не па­ра, гля­дзіць, як бы па­цяг­нуць з кал­га­са, што толь­кі мож­на. А ну, рас­ка­жы, Але­на, якія твае крыў­ды?

Ста­рая ўста­ла, змах­нуў­шы сля­зу, за­га­ва­ры­ла:

— Пры­вёз мне во­сен­ню Ся­мён жаў­ця­коў і ка­жа: «Тут то­на». То­на дык то­на, я не пра­вя­ра­ла. Усе вы­лу­шчы­ла, вы­су­шы­ла, як на­ле­жыць, і зда­ла. І рап­там пры кан­чат­ко­вым раз­лі­ку — во­сем­дзе­сят шэсць руб­лёў. Не­спра­вяд­лі­ва гэ­та. Я пра­ца­ва­ла і пра­цую доб­ра­сум­лен­на…

Сло­ва про­сіць кал­гас­ны бух­гал­тар Іван Фа­міч. Гуч­на, па­мя­та­ю­чы пра сла­бы слых Ар­лоў­ска­га, дае дак­лад­ную да­вед­ку:

— Але­на Бя­ляў­ская і яе су­сед­ка Лі­за­ве­та Цэд атры­ма­лі па да­ку­мен­тах агур­коў па­роў­ну, а зда­лі на­сен­ня… Але­на на во­сем­дзе­сят шэсць руб­лёў двац­цаць ка­пе­ек менш за нор­му, а Лі­за­ве­та — на во­сем­дзе­сят дзе­вяць руб­лёў больш за нор­му. Агур­кі ад­ноль­ка­выя, з ад­ной ма­шы­ны.

— Вы зра­зу­ме­лі, та­ва­ры­шы, у чым спра­ва? — тлу­ма­чыць Ар­лоў­скі. — Са­ста­рэ­лым кал­гас­ні­кам мы да­ём па­сіль­ную пра­цу — яны ў нас на­до­мні­кі. Вось да­ва­лі лу­заць на­сен­ныя агур­кі: на­сен­ня­вод­ства — вель­мі пры­быт­ко­вая спра­ва. Ну і сёй-той, ві­даць, хо­ча на гэ­тым на­грэць ру­кі. — Кі­ры­ла Пра­ко­па­віч па­вяр­нуў­ся да бры­га­дзі­ра ага­род­най бры­га­ды Ся­мё­на Кор­зу­на: — Па­дзя­лі­ся во­пы­там, як мож­на аб­кра­даць кал­гас­ні­каў?

— Ссы­па­лі на во­ка, ні­я­кіх шкур­ных ду­мак у мя­не не бы­ло, — за­дых­нуў­ся ад хва­ля­ван­ня бры­га­дзір.

— Ся­дай! — Ар­лоў­скі звяр­нуў­ся да пры­сут­ных: — Яс­на, у чым спра­ва, ці трэ­ба яшчэ рас­тлу­мач­ваць?

— Яс­на!

— А ка­лі яс­на, мая пра­па­но­ва та­кая… На бры­га­дзі­ра Ся­мё­на Кор­зу­на за спро­бу па­ру­шыць па­ра­дак улі­ку ма­тэ­ры­яль­ных срод­каў, што з’яў­ля­ец­ца пе­рад­умо­вай кра­дзя­жу, на­клас­ці штраф. Гро­шы з Але­ны Бя­ляў­скай не спа­га­няць.

Гул ад­аб­рэ­ння.

— А та­бе, Але­на, дзя­куй! Ма­лай­чы­на, не па­са­ро­мі­ла па­мяць му­жа!

Ва­лян­цін Па­на­ма­роў».

А вось як ус­па­мі­на­юць пра яго са­мі кал­гас­ні­кі:

«Цяж­ка за­стац­ца ў па­мя­ці кож­на­га. На до­лю бы­ло­га стар­шы­ні кал­га­са «Рас­свет» Кі­ры­лы Пра­ко­па­ві­ча Ар­лоў­ска­га пры­па­ла та­кая вя­до­масць. Ста­рая кал­гас­ні­ца Да­р’я Іва­наў­на, якую рас­пыт­ваў я пра ня­бож­чы­ка Ар­лоў­ска­га, ска­за­ла: «Усе мы яго па­мя­та­ем, як учо­ра. Бо ў жыц­ці кож­на­га — ён…».

Зрэш­ты, гіс­то­рыю кал­га­са, які вы­рас на бы­лым па­пя­лі­шчы, гіс­то­рыю рос­ту яго лю­дзей і даб­ра­бы­ту ве­да­юць у на­шай кра­і­не. Ве­да­юць, што звя­за­на гэ­та з імем Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за і Ге­роя Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы Кі­ры­лы Пра­ко­па­ві­ча Ар­лоў­ска­га.

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения