Вверх

Вы здесь

«Чатыры колы возяць цела, два — душу»

Вадзім Лапшоў з Клімавіцкага раёна ведае, чаго не хапае мясцовай моладзі.

Зразумець байкера можа толькі той, хто сам не ўяўляе сабе жыцця без равучага жалезнага звера. Мой суразмоўца з такіх. Калі ён кажа пра матацыклы, вочы яго пачынаюць блішчаць. Гэта ж мора адрэналіну, воля да перамогі, ваяўнічы дух, выклік шкодным звычкам, нарэшце! Бо калі ты курыш цыгарэты ці п’еш горкую, ні пра якія спаборніцтвы не можа быць нават і гаворкі, як лічыць Вадзім Лапшоў. Ён не толькі вялікі фанат розных байк-злётаў, але і таленавіты арганізатар. Дзякуючы яму Клімавічы ўсё больш становяцца вядомымі як яшчэ адзін перспектыўны цэнтр па драг-рэйсінгу. Дастаткова ўзгадаць, што апошні фестываль сабраў некалькі тысяч прыхільнікаў хуткай язды. Для мерапрыемства раённага маштабу гэта болей чым крута. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі нават з Расіі. Ну, а гледачы прыехалі з усёй Беларусі.

Пазамазваў усе 800 метраў трасы

Сёлетні драг-рэйсінг стаў для Вадзіма выпрабаваннем на трываласць. І справіўся ён з ім на выдатна. Людзі потым падыходзілі, паціскалі руку і казалі, што гэта было не проста спартыўнае мерапрыемства, а сапраўднае свята.

Ведалі б яны, чаго гэта каштавала арганізатару. Калі Лапшоў прыехаў на пляцоўку, якую выдзелілі пад спаборніцтвы, то за галаву схапіўся. Узлётная паласа былой вайсковай часці ўяўляла з сябе вельмі сумнае відовішча. Пліты раскалоліся, паміж імі расла высачэзная трава. І было не так шмат часу, каб прывесці ўсё ў парадак. Лапшоў амаль два дні не падымаючы галавы замазваў растворам тыя расколіны на дзвюх трасах агульнай працягласцю 800 метраў. Не менш уклаліся яго добраахвотныя памочнікі, якія да мазалёў на руках прыводзілі ў парадак пляцоўкі для гоншчыкаў і гледачоў.

— Асабліва ўдзячны Алегу Мехраліеву, яго сыну Руслану і Аляксею Каленьку, — добрым словам узгадвае сваіх аднадумцаў Вадзім. — Гэтыя тры чалавекі зрабілі немагчымае. Яны кінулі ў сацыяльных сетках кліч, каб сабраць як мага больш народу. Потым і іншыя падключыліся. Самааддана дапамагаў вучань 8 класа клімавіцкай школы №1 Сцяпан Сігееў. Матацыкла ў яго няма, але яму вельмі падабаецца ўсё, што з імі звязана. Разам расстаўлялі турнікеты. А гэта 240 штук металічных агароджаў, якія спачатку трэба было пагрузіць, прывезці, расставіць, а пасля мерапрыемства зноў сабраць і прывезці назад. Колькі гэта здароўя каштавала, лепш не ўспамінаць. Але летась, калі толькі ўсё пачыналі, было яшчэ цяжэй. Я рады ўжо толькі таму, што ў нас атрымалася зрушыць справу з мёртвага пункта.

Клімавіцкага байкера падтрымаў Алег Стукачоў, кіраўнік аўтаклуба «Шосты рэгіён» з Быхава, які дапамог з рацыямі. Вяла мерапрыемства студэнтка з Магілёва Кацярына Нікалайкова. Дарэчы, летась гэтую ролю выконвала галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Меньшыкава. І ніхто з іх рахунак за свае паслугі не прад’яўляў. На падобных мерапрыемствах звычайна існуе ўваходная плата, але клімавіцкае стала падарункам для прыхільнікаў гэтага відовішчнага віду спаборніцтваў. Але калі б кожны скінуўся хаця б па тысячы рублёў, Вадзіму Лапшову не давялося б хадзіць з працягнутай рукой і збіраць грошы па арганізацыях горада на падарункі для пераможцаў. Яму было сорамна не аддзячыць тым, хто гнаў свае матацыклы з Дзяснагорска, Рослаўля, Бранска, іншых расійскіх гарадоў і паказаў найлепшы вынік. Прызы атрымаліся сімвалічнымі, але ўдзельнікам і гэта было прыемна. Як ніяк, увага.

— Пасля першага драг-рэйсінгу ў Клімавічах матацыклы купілі пяць чалавек, а цяпер аматараў яшчэ прыбавілася, — кажа Вадзім. — Вось толькі, дзе ім стасавацца? Неяк сядзелі з сябрамі і разважалі на тэму, што ў Клімавічах ёсць для моладзі. Міжнародны фестываль «Залатая пчолка» разлічаны больш на дзятву. А што рабіць маладым людзям, якія захапляюцца тэхнікай? Чаму б іх не сабраць разам? Драг-рэйсінг якраз тое, што можа і захапіць, і заахвоціць. А лепш адкрыць гурток для заняткаў на багі.

Каб было дзе круціць гайкі

Вадзім не толькі заўзяты байкер, ён яшчэ і кіроўца раённай арганізацыі ДТСААФ. У савецкія часы гэта была добрая кузня для выхавання моладзі. І грошы на гэта выдзяляліся вялізныя. Хлопцы маглі навучыцца тут і руль у руках трымаць, і са зброяй абыходзіцца, і нават скакаць з парашутам. Зараз мэты засталіся тыя ж, а вось са сродкамі стала, мякка кажучы, цяжкавата. На момант нашай сустрэчы Вадзім Лапшоў ламаў галаву, дзе ж узяць грошы, каб пагасіць запазычанасць за ацяпленне. І нават пры гэтым зусім неаптымістычным становішчы ён працягвае спадзявацца, што ў яго атрымаецца адкрыць пры арганізацыі гурток для аматараў хуткай язды на багі. Ён так красамоўна тлумачыў кіраўніку рэспубліканскай арганізацыі ДТСААФ, што гэты занятак па-сапраўднаму можа захапіць моладзь, што той паабяцаў дапамагчы нават з набыццём машын. На жаль, пакуль справа не зрушылася. Але адкрыцця гуртка чакае не толькі Вадзім. Гэтага чакаюць ужо і тыя падлеткі, якіх ён паспеў захапіць сваёй любоўю да тэхнікі.

— У нашай арганізацыі ёсць аўтадром за горадам, вакол яго можна зрабіць трасу, — марыць ён. — Ніякіх асаблівых сродкаў на гэта не спатрэбіцца. Летась запытаўся ў дзяцей з аздараўленчага лагера, ці гатовы яны займацца на багі. Папярэдзіў, што трэба будзе крыху плаціць за паліва, і яны яшчэ тады гатовы былі запісвацца.

Вадзім іх добра разумее, бо сам вырас сярод такіх жа захопленых тэхнікай людзей. З удзячнасцю ўзгадвае былога настаўніка па авіямадэльным гуртку Міхаіла Кузняцова. Той са сваёй машыны зліваў бензін, каб даць дзецям магчымасць пакатацца. Дагэтуль свежыя ўспаміны ад язды на старым мапедзе, на якім сусед дазваляў праехацца ў абмен на катафоты. Падлетак тады зняў са свайго веласіпеда ўсё, што блішчала, і ў той вечар накатаўся ўволю. Калі пасталеў, замест паменшаных копій мадэляў стаў збіраць натуральныя. Першы матацыкл зрабіў на базе «Чэзэта». Цяпер удасканальвае «Днепр МТ», сваю трэцюю мадэль. Прызнаецца, што не прывык сядзець без справы. У яго руках заўсёды нешта ёсць — «балгарка», дрыль, фарбы. Нават свайго сына-першакласніка заразіў. Смяецца: «Няма чаго яму каля камп’ютара сядзець, хай вучыцца гайкі круціць». Дарэчы, малы — ужо член ДТСААФ і адзін з першых у спісе ахвотных паруліць багі.

1300 міль за 23 гадзіны

На матацыклах Вадзім правёў амаль палову свайго жыцця. Каб зразумець філасофію яго захаплення, дастаткова ўзгадаць прымаўку: чатыры колы возяць цела, два — душу. Ён з захапленнем расказвае пра байкерскія злёты, пра тую неперадавальную атмасферу, якая там пануе. На памяць адтуль прывозіць значкі. Дарэчы, усе гэтыя мерапрыемствы не такія ўжо і танныя. Асобна каштуе ўезд, у 10-20 долараў ацэньваецца спецыяльны значок (яго можна не набываць, але мець — прэстыжна), дадаткова можна набыць шаўрон ці налепку. Найбольш Вадзіму падабаюцца ўкраінскія злёты. Ён лічыць, што там усё вельмі добра арганізавана. Узгадвае, як аднойчы ў дарозе зламаўся матацыкл і яму дапамаглі зусім незнаёмыя ўкраінскія хлопцы. Пад уражаннем застаўся ад злёту ў расійскім Малаяраслаўцы. Гэта адзін з легендарных фэстаў, дзе збіраецца безліч людзей.

А два гады таму Вадзім Лапшоў атрымаў… амерыканскі тытул «жалезная задніца» (менавіта такі!). Прэзідэнт гэтай асацыяцыі (Іrоn Butt Аssосіаtіоn) Майкл Нібоўн даслаў яму з Амерыкі грамату, значок, налепку і падрамнік. Трэба было праехаць 1000 амерыканскіх міль за 24 гадзіны, каб атрымаць статус крутога мотадальнабойшчыка. Вадзім нават перавыканаў план, пераадолеўшы 1300 міль за 23 гадзіны.

— Я доўга чакаў грамату, нават турбаваўся, што наогул не прайшоў выпрабаванне, але перад Новым годам усё ж такі атрымаў прыемны сюрпрыз, — як дзіця, радуецца байкер.

Марафон атрымаўся сур’ёзны. Па правілах, трэба было весці падарожны ліст, дзе адзначаліся ўсе месцы прыпынкаў і іх прычыны. На кожнай аўтазапраўцы нешта даводзілася набываць, каб атрымаць чэк. Усё, што магло пацвердзіць знаходжанне ў канкрэтным месцы, прыкладалася да справаздачы. Праз GРS-навігатар пільныя амерыканцы ўсё прасачылі, вымералі і нарэшце пагадзіліся: варты.

— У мяне просты матацыкл — Suzukі GSF 600 Bаndіt, — расказвае Вадзім. — І я на сваёй «шасцісотцы» заняў першае месца, пакінуўшы амерыканцаў на іх круізёрах ззаду. На сваіх канапах на калёсах яны цот у цот прыязджалі. Атрымліваецца, што я круцейшы за іх.

Пра хуткасць, з якой ён пераадолеў гэтыя амерыканскія мілі, Вадзім сціпла маўчыць. Пасля такога марш-кідка, прызнаецца, тры дні да матацыкла наогул не падыходзіў…

Нэлі Зігуля, “Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения