Вверх

Вы здесь

Чым сёння ганарыцца Глускі раён

Глускі край славуты сваімі лясамі - яны тут займаюць больш за палову тэрыторыі. А тутэйшыя землі багатыя выкапнямі ў выглядзе нафты, сапрапеляў, торфу, гліны. Ды і людзі тут жывуць руплівыя і адказныя, могуць працаваць якасна і творча. Як выкарыстоўваецца ўвесь гэты патэнцыял і чым сёння ганарыцца раён, «Звязда» пацікавілася ў старшыні Глускага райвыканкама Уладзіміра Царыкава.

- Сёння аднымі з прыярытэтных кірункаў нашай эканомікі з'яўляюцца мадэрнізацыя вытворчасці і стварэнне новых працоўных месцаў. Наколькі гэтым задачам адпавядаюць мясцовыя прадпрыемствы?

- Адно з прадпрыемстваў, якія стабільна працуюць, - Глускі лясгас, дзе працуе 424 чалавекі. За першае паўгоддзе лясгас выканаў усе даведзеныя вытворчыя паказчыкі і спрацаваў з прыбыткам, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 10,4%. Болей за 40% ад агульнага аб'ёму прадукцыі было адпраўлена на экспарт. Мадэрнізуецца лесапільная вытворчасць. Ужо гатова памяшканне пад лесапільны цэх, пабудаваны навес для складавання піламатэрыялаў, вядзецца мантаж лініі лесапілавання. На новай вытворчасці будзе створана 10 новых працоўных месцаў. Яе запуск плануецца ўжо сёлета ў кастрычніку. З увядзеннем у дзеянне новай лініі лесапілавання прадпрыемства дадаткова зможа атрымліваць больш за Br230 тыс. экспартнай выручкі ў месяц.

Гэта ж прадпрыемства развівае экатурызм і распрацоўвае экамаршруты. Сёлета на тэрыторыі Глускага лясгаса іх было створана 3 - веласіпедна-пешаходны «Дакольскія краявіды» і 2 аўтамабільна-пешаходныя па паляўнічых угоддзях з магчымасцю пражывання ў паляўнічым доміку ў вёсцы Даколь. Плюс маршрут «Старажытная гісторыя і сучаснасць Глускага раёна».

Лясгас надае вялікую ўвагу не толькі абнаўленню матэрыяльнай базы, а яшчэ вучобе і абнаўленню кадраў. Сёлета ён выдаў тры мэтавыя накіраванні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і два - на вучобу ў тэхнікумы ляснога профілю.

- Напэўна, ёсць і прыклады паспяховай інвестыцыйнай дзейнасці? Як бізнес супрацоўнічае ў такіх выпадках з уладай?

- Тры гады таму таварыству з абмежаванай адказнасцю «Свінакомплекс «Поблінскі» былі бязвыплатна перададзены напаўразбураныя будынкі былога свінарніка ў вёсцы Поблін для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці мяса. На працягу года будынкі былі адноўлены, з Даніі завезены 60 свінаматак. У цяперашні час тут размешчаныя 2 тыс. галоў свіней.

Для пашырэння вытворчасці летась таварыству быў перададзены яшчэ адзін паўразбураны будынак. У ліпені завершаны работы па яго аднаўленні і мантажы аўтаматызаванай лініі для кармлення жывёлы. У жніўні там ужо размясцілі 600 галоў свіней. Завяршаецца мантаж другой камбікормавай устаноўкі для падрыхтоўкі корму.

Штомесяц на мясакамбінаты Беларусі таварыства адгружае да 30 т свіней у жывой вазе.

Мэта таварыства - зрабіць поўны цыкл вытворчасці свініны, ад вырошчвання да перапрацоўкі.

- А ёсць прыклады супрацоўніцтва з іншымі краінамі? Як бы вы ахарактарызавалі экспартную дзейнасць?

- Наша сялянска-фермерская гаспадарка «Даколь-Агра» адгружае сваю агароднінную прадукцыю і на расійскі рынак. Яе ахвотна бяруць крамы «Еўраопта», Глускай і Бабруйскай райспажыўкааперацыі. Гаспадарка створана пяць гадоў таму і за час свайго існавання павялічыла пасяўныя плошчы з 10 гектараў да 215, а аб'ёмы вытворчасці агародніннай прадукцыі - з 300 т да 3 тыс. т. У 2013 і 2014 гадах фермер пабудаваў два сховішчы для агародніны на 2,1 тыс. т і 1 тыс. т. А ў сувязі з планамі па росце аб'ёмаў вытворчасці агародніны да 5200 тон плануе пабудаваць і трэцяе сховішча для агародніны з устаноўкай холадазабеспячэння. У перспектывах таксама будаўніцтва цэха перапрацоўкі, закупка перапрацоўчага і пакавальнага абсталявання. Бізнесмен бярэ на ўзбраенне вопыт вядучых еўрапейскіх вытворцаў. Калі купляў камбайн «Аса Ліфт» для ўборкі, спецыяльна з'ездзіў у Данію, дзе вырабляюць тэхніку, і папрасіў унесці карэктывы ў канструкцыю некаторых вузлоў для таго, каб можна было прыстасаваць тэхніку пад глускія землі. Фірма ўсё ўлічыла, і вось ужо пяты сезон гэта тэхніка працуе на палях фермера.

Нэлі Зігуля, «Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

17.10.2017 - 15:42 | В Беларуси активно развивается сотрудничество по вопросам трудоустройства беженцев - Жан-Ив Бушарди

В Беларуси активно развивается сотрудничество по вопросам трудоустройства беженцев.

27.09.2017 - 19:31 | Андрей Кунцевич: Работу на периферии молодые педагоги должны рассматривать как время широких возможностей

Работу на периферии молодые педагоги должны рассматривать как время широких возможностей. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Андрей Кунцевич на встрече с преподавателя региона, получившими распределение в учебные заведения региона в 2016-2017 годах.

18.09.2017 - 21:08 | Беларусь обеспечила открытый доступ для СМИ на учении «Запад-2017» - канадский журналист

Беларусь обеспечила открытый доступ для СМИ на стратегическом учении вооруженных сил Беларуси и России «Запад-2017», отметил шеф бюро Канадского телевидения Реймонд Сент-Пьер, который принял участие в освещении второго этапа учения на полигоне Ос

12.09.2017 - 08:56 | РЕПОРТАЖ: Учение «Запад-2017» - последние штрихи подготовки

Через два дня на полигоне ракетных войск и артиллерии под Осиповичами станет по-настоящему жарко - будут взрываться снаряды, вестись поражение целей и условного противника. Здесь развернется стратегическое учение вооруженных сил Беларуси и России «Запад-2017».

04.09.2017 - 14:38 | К 90-летию Алеся Адамовича: история его словами

Сегодня часто рассуждают, а как бы освоился тот либо другой деятель прошлого в интернете? Стал бы популярным блогером или троллем?

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения