Вверх

Вы здесь

Чым пагражае нашаму здароўю надыход спёкі?

Чым пагражае нашаму здароўю надыход спёкі? Галоўным чынам, дзвюма непрыемнасцямі: пераахалоджваннем (падчас купання, прыняцця халаднаватага душа, "злоўжывання" кандыцыянерам або вентылятарам) і абязводжваннем. Калі мы моцна пацеем і страчваем шмат вады, парушаецца электралітны баланс крыві, што прыводзіць да пагаршэння сілкавання мышачных клетак, павелічэння частаты сардэчна-сасудзістых прыступаў, зніжэння працаздольнасці, тлумачыць загадчыца аддзялення інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена АНІСАВЕЦ.

Арганізм чалавека на 70 працэнтаў складаецца з вады і не можа без яе нармальна функцыянаваць. Менавіта ў водным асяроддзі адбываецца большасць жыццёва важных працэсаў нашага арганізма.

Паступленне вады:

1-1,5 л — вада і вадкая ежа (напоі, першыя стравы);

1-1,5 л — з іншых харчовых прадуктаў;

0,3-0,4 л — утвараецца ў самім арганізме ў выніку біяхімічных рэакцый.

Выдзяленне вады:

0,4 л — праз лёгкія, падчас выдыху;

1,4-1,5 л — праз ныркі;

0,6 л — праз скуру;

0,1 л — праз кішэчнік.

У спёку арганізм выдзяляе ў 2-4 разы больш звычайнага. Ужо не 2-2,5 л, а 4 л. Вучоныя падлічылі, што пры страце 1 л вадкасці нас пачынае мучыць смага, 2 л — зніжаецца разумовая дзейнасць, 3 л — з'яўляецца галавакружэнне, 4 л — магчыма страта прытомнасці і сардэчны прыступ.

Пастаяннае, нават лёгкае, абязводжванне прыводзіць да галавакружэння, стомленасці і раздражнёнасці. Пастаянны недахоп вадкасці можа паўплываць на псіхічную і фізічную працаздольнасць. Такім чынам, піць лепей яшчэ да таго, як у роце перасохла. Выпрацаваць пітную звычку неабходна яшчэ да 5-гадовага ўзросту.

Смага — гэта змяненне водна-салявой раўнавагі ў арганізме. Звычайна гэтая раўнавага вытрымліваецца з вельмі высокай дакладнасцю. У 1 л крыві змяшчаецца 9,45 г паваранай солі. Калі канцэнтрацыя солі зменіцца ў большы бок, парушыцца нармальная дзейнасць клетак, якія забяспечваюцца крывёй. Калі мы моцна пацеем, канцэнтрацыя солі павялічваецца, і клеткі цэнтральнай нервовай сістэмы заяўляюць нам пра гэта смагай.

Разам з праблемай абязводжвання існуе і праблема лішняга прыёму вадкасці. Лішак вільгаці перагружае сэрца, паскарае працэс распаду бялку ў тканках, разбаўляе страўнікавы сок, які перастае быць бар'ерам для страўнікава-кішачных інфекцый. Калі колькасць вады ў крыві ўзрастае, то зніжаецца канцэнтрацыя мікраэлементаў, неабходных тканкам. І сімптомы перабору з вадой могуць быць тыя ж самыя — слабасць, ванітаванне, апатыя. Так што вучыцеся сачыць за тым, колькі вадкасці вы ўжываеце. І ў першую чаргу імкніцеся піць пакрысе, кожны глыток патрымайце ў роце.

Дарослым патрабуецца 2-2,5 л вадкасці штодня, дзецям да 2 гадоў — 1л, ад 3 да 5 гадоў — 1,5 л, ад 6 гадоў — 2 л. Падчас спёкі дарослым патрабуецца да 3 л вады на дзень.

Можна ўжываць пітную або мінеральную сталовую ваду (са ступенню мінералізацыі не больш за 1 г/л, звыш 10 г/л — гэта ўжо лячэбная мінеральная вада). Па здольнасці спатоліць смагу халаднаватая мінералка займае другое месца пасля гарбаты.

Калі ў вас няма гастрыту ці язвы страўніка, можаце ўжываць газіраваную ваду. Вуглекіслата ўзмацняе слінааддзяленне і хутчэй спаталяе смагу. Сам па сабе вуглякіслы газ бясшкодны, але яго прысутнасць у вадзе ўзмацняе страўнікавую сакрэцыю, павышае кіслотнасць страўнікавага соку і правакуе метэарызм.

Добра гасіць смагу і сухасць у роце кіслая вада — з лімонам або кіслымі ягадамі. Летам добра ўжываць таматны, вішнёвы, грэйпфрутавы, слівавы, алычовы і кізілавы сокі. Сокі з мякаццю, змешаныя сокі горш дапамагаюць пры смазе, хоць іх пажыўнасць вышэйшая. Аднак нельга забываць, што пры шэрагу захворванняў сокі наогул супрацьпаказаны.

Можна спатоліць смагу і квасам, атрыманым метадам браджэння. Квас рэгулюе дзейнасць страўнікава-кішачнага тракта, перашкаджае размнажэнню мікробаў, паляпшае абмен рэчываў, спрыяльна ўздзейнічае на сардэчна-сасудзістую сістэму, узмацняе імунітэт. Квас карысна ўжываць перад ядой тым, хто пакутуе ад гастрыту з паніжанай кіслотнасцю, сардэчнікам, гіпертонікам, людзям з аслабленай нервовай сістэмай і ўсім, хто жадае прыўзняць сабе настрой. Усё таму, што квас — гэта малочная кіслата, вітаміны групы В, кальцый, магній, фосфар, іншыя мікраэлементы і амінакіслоты. А кіслоты іграюць велізарную ролю па вывядзенні хворых і паталагічных клетак. Не рэкамендуецца піць газіраваны квас. Нельга наогул ужываць квас хворым з язвай страўніка, гастрытам з павышанай кіслотнасцю, калітам і энтэрытам, падаграй і хваробамі печані.

Вельмі падыдзе зялёная гарбата — цёплая або халодная, не важна. Галоўнае, яна багатая на антыаксіданты, флаваноіды, вітамін Р, які так добра ўздзейнічае на сасуды. Зялёная гарбата зніжае рызыку астэапарозу, раку, сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Кефір, ражанка, ёгурт, сыракваша, якія ўключаюць арганічныя кіслоты, таксама спаталяюць смагу. Да таго ж яны хутка засвойваюцца (за гадзіну — на 91%, а малако — толькі на 32%).

Не патрэбны ў спёку мачагонныя кава і энергетыкі, дый любы алкаголь у прынцыпе, уключаючы піва. Кава актывізуе работу нырак, а гэта прамы шлях да абязводжвання. Так што, калі ўжываеце каву, піце і паболей вады. Гэта датычыцца і чорнага чаю. Увесь алкаголь таксама прыводзіць да абязводжвання. Надта халодныя, з бурбалкамі, салодкія газіроўкі шкодзяць касцям і зубной эмалі, правакуюць дыябет, атлусценне, хваробы падстраўнікавай залозы і выклікаюць прывыканне.

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «здоровье»:

12.12.2017 - 10:38 | Информационно-образовательная акция «Цифры здоровья: артериальное давление» пройдет 13 декабря в Могилеве и Могилевском районе

Акция «Цифры здоровья: артериальное давление» пройдет 13 декабря в Могилеве и Могилевском районе.

11.12.2017 - 06:30 | Более 350 участников посетили республиканский конгресс «Мама Pro» в Могилеве

Более 350 участников посетили республиканский конгресс «Мама Pro» в Могилеве. Мероприятие собрало на площадке гостиницы «Турист» будущих и уже состоявшихся родителей для диалога с представителями родильных домов областного центра и специалистами, сопровождающими планирование и ведение беременности.

08.12.2017 - 09:27 | В Могилевском университете продовольствия стартовал второй сезон республиканского проекта «Мой стиль жизни сегодня - мое здоровье и успех завтра!»

В Могилевском государственном университете продовольствия стартовал второй сезон республиканского проекта «Мой стиль жизни сегодня - мое здоровье и успех завтра!». Об этом сообщила во время тематического круглого стола психолог отдела общественного здоровья Могилевского областного центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья Светлана Головацкая.

07.12.2017 - 10:46 | Методика могилевских врачей запатентована Национальным центром интеллектуальной собственности

Оценка степени синхронизации спонтанного дыхания пациента и аппарата искусственной вентиляции легких разработана заведующим отделением анестезиологии и реанимации кардиохирургического центра Могилевской областной больницы Владимиром Дудко в соавторстве с анестезиологом-реаниматологом Артуром Липницким под руководством доктора медицинских наук Алексея Марочкова. Методика запатентована в Минске Национальным центром интеллектуальной собственности.

06.12.2017 - 15:25 | Могилевская областная станция переливания крови проводит акцию по безвозмездной сдаче крови

Могилевская областная станция переливания крови приглашает жителей региона принять участие в акции, которая пройдет под девизом «У Беларусi добрае сэрца». Об этом сообщили в учреждении здравоохранения.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения