Вверх

Вы здесь

Ці па сілах аднавіць культавы будынак ХІХ стагоддзя жыхарам аграгарадка Сідаравічы Магілёўскага раёна?

Гэты храм, нібы змардаваны пакутнік, глядзіць на свет пустымі вачніцамі. Ран на ім безліч, са сцен абсыпалася тынкоўка, пагніло скляпенне, няма падлогі. Ён, як і тысячы яго сабратаў па ўсёй постсавецкай прасторы, стаў ахвярай той сістэмы. У адных захоўвалі збожжа, з іншых рабілі клубы, а ў сідаравіцкім усталявалі млын. Ад вібрацыі, кажуць, трэсліся сцены. Але ж яны вытрымалі. Вось і стаіць храм пасярод аграгарадка нямым дакорам, быццам чакае прысуду: пакараюць?

А можа, памілуюць?

Апошні святар

Старшыня Сідаравіцкага сельскага Савета Алена Пшанічная неяк купіла абраз Уседзяржыцеля і павесіла на ўваходзе ў паўразбураны храм. Не спадзявалася, што доўга пратрымаецца, але… ніхто не спакусіўся. Тады заказала драўляны крыж, каб было відаць, што да святога месца тут ставяцца з павагай. Ён стаіць за некалькі метраў ад уваходу ў царкву, быццам запрашае не праходзіць міма. Вецер гуляе па будынку, трывожна гудзе скляпенне. У вочы кідаюцца ржавыя жалязякі — рэшткі таго самага млына. Яны тырчаць з таго, што калісьці было падлогай, як цвікі, на якіх распялі цела храма. Кажуць, што знаходзіцца тут небяспечна, будынак у аварыйным стане, можа абрынуцца. Але нешта ўтрымлівае на месцы. Адчуваю на сабе чыйсьці позірк і міжволі падымаю галаву ўгору. Нада мной — выява святога. Неверагодна, але гады забыцця не сцерлі з паўсферычнай столі старадаўні роспіс. Ён патрэскаўся, абсыпаўся, але не знік.

Невядома, колькі часу вісіць на сцяне абшарпаны абразок Божай Маці. Ён крыху выцвіў, але таксама не здаецца. У алтары — невялічкая ніша, нехта паставіў там яшчэ адзін абразок і паклаў кветкі. Кажуць, што ў аграгарадку ёсць жанчына, якая наведваецца сюды пастаянна.

З гісторыі храма мала што вядома. У архівах Георгія Сакалова, настаяцеля храма ў гонар святых Пятра і Паўла з аграгарадка Лясная, знайшліся звесткі пра тое, што ён быў пабудаваны ў 1865 годзе і асвечаны ў гонар Архістратыга Міхаіла. Да рэвалюцыі адносіўся да Быхаўскага павета і дзейнічаў да 1929 года. Трагічным аказаўся лёс яго апошняга святара Мікалая Наўроцкага. Прадстаўнікі новай улады спачатку пацяснілі яго ў доме, зрабіўшы з другой паловы нешта накшталт клуба. А пасля адабралі самае дарагое — любую жонку. Прыгажосць Вольгі не давала спакою новым гаспадарам жыцця. Аднойчы, калі яна была адна, у хату ўварвалася вясёлая кампанія, яе схапілі і кудысьці павезлі на коннай падводзе.

Крыкі Вольгі пачулі людзі і паспелі прыбегчы на дапамогу. Але жанчына пасля гэтага цяжка захварэла і хутка памерла. Смерць любай, некалькі гадоў сталінскіх лагераў каштавалі жыцця і самому айцу Мікалаю. Паміраў ён дома і горкімі, як палын, былі яго апошнія словы: «Жыў, як на востраве, акружаны пустэчай…» Здаецца, што і храм, у якім ён служыў, напаткаў такі ж лёс. Спачатку абрабавалі, затым млын зрабілі, а потым і зусім закінулі…

Каму гэта трэба?

Жыхар вёскі Сідаравічы Уладзімір Прахарэнка ўжо больш за 10 гадоў змагаецца за тое, каб аднавіць храм. Вельмі перажывае за моладзь, кажа, што зусім бездухоўная стала. Перасталі паважаць старэйшых, мацюкаюцца, працаваць не хочуць. Лічыць, што павінна быць у аграгарадку месца, дзе яны маглі б да духоўнага далучыцца. Куды ён толькі ні звяртаўся, пісаў у розныя міністэрствы, нават патрыярху Алексію ў Маскву, а потым і Кірылу… Кажа, што вельмі ўважліва да яго паставіўся мітрапаліт Павел. Дарэчы, толькі ў адрас Беларускай Праваслаўнай Царквы Уладзімір Мікітавіч накіраваў некалькі пісьмовых зваротаў. — Экзарх даў даручэнне заняцца гэтай праблемай епіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Сафронію, — расказвае пенсіянер. — Але мне прыйшоў ад яго пісьмовы адказ, што, на думку экспертаў, аднаўляць храм немэтазгодна. Маўляў, вельмі вялікі працэнт яго зносу.

Але Уладзімір Мікітавіч супакойвацца не жадае, будзе зноў звяртацца да адказных асоб. Калі ён быў старшынёй тутэйшага калгаса «Расія», мог вярнуць гэты храм да жыцця. Грошай у гаспадарцы тады на ўсё хапала. Вось толькі часы былі неспрыяльныя. Прызнаецца, што ў сямідзясятыя гады, калі працоўныя выказаліся за тое, каб зрабіць з храма млын, не змог ім запярэчыць.

Год таму настаяцель Свята-Пакроўскага храма з суседняга аграгарадка Вейна айцец Мікалай разам з памочнікамі скінулі з сідаравіцкай царквы рэшткі паўразбуранага даху і нацягнулі брызент, каб хоць неяк закансерваваць сцены будынка. На гэтым пакуль усё і скончылася. Каб працягваць працу далей, патрэбны грошы, а іх няма. І нават са стварэннем абшчыны праблема.

— Я асабіста двойчы размяшчала аб’явы, каб сабраць народ і пагутарыць на гэты конт, — кажа старшыня Сідаравіцкага сельскага Савета Алена Пшанічная. — На першы сход прыйшлі два чалавекі, на другі таксама два. І гэта пры тым, што толькі ў Сідаравічах жыве 450 чалавек. Кожны раз клапачуся, каб на царкоўныя святы прыехаў бацюшка, але за людзей сорамна. Ахвотных булкі асвяціць ці запіскі падаць яшчэ хапае, а вось ахвотных ахвяраваць няма. Як тут храм пабудуеш?

«Другое жыццё» адкладваецца…

— Пакуль шанцаў на адраджэнне мала, — сумна ўздыхае вейнянскі бацюшка. — Калі людзям няма справы да храма, яго не падняць. Трэба, каб людзі самі былі зацікаўленыя. Тады і грошы знойдуцца.

За апошні час на Магілёўшчыне з’явілася шмат новых храмаў, другое жыццё атрымалі і некаторыя старыя. Толькі амаль усе яны падымаліся дзякуючы альбо няўрымслівым святарам, альбо неабыякавым прыхаджанам. Яскравы прыклад — хоцімскі Свята-Троіцкі сабор. Яго настаяцель айцец Кірыл збіраць ахвяраванні ездзіў ажно ў Маскву, нават да Анатоля Чубайса звяртаўся, каб дапамог. За 20 гадоў з паўразбуранага храма зрабіў сапраўдную жамчужыну.

— Адновіцца храм у Сідаравічах ці не, цалкам залежыць толькі ад тых людзей, якія там жывуць, — лічыць і айцец Георгій з Лясной. — Калі яны пажадаюць гэта зрабіць, усё атрымаецца. І нават зусім дрэнны стан не перашкода. Вунь ад храма ў вёсцы Вішоў Бялыніцкага раёна наогул заставаліся адны руіны. Я нават сумняваўся, што яго можна вярнуць да жыцця. Але мясцовыя жыхары зрабілі немагчымае, і ён цяпер дзейнічае.

Нэлі ЗІГУЛЯ, “Звязда”

Фота аўтара.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения