Творчая прэзентацыя Асіповіцкага раёна ў рамках творчага праекта «Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны» адбудзецца 27 кастрычніка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Як паведамілі ва ўстанове культуры, у 17.00 у фае першага паверху ансамбль народнай песні «Вязанка» Вязьеўскага сельскага Дома культуры запросіць гасцей свята дакрануцца да традыцый і прыняць удзел у развучванні беларускіх бытавых танцаў. На працягу ўсяго мерапрыемства будзе арганізавана выстава вырабаў майстроў Асіповіцкага раёна па ручным ткацтве і гафту, лозапляценню, кераміцы і інш. Таксама пройдуць майстар-класы па ткацтве паясоў і тэхніцы сухога валяння. Наведвальнікам будзе прапанавана фотавыстава «Зямля пад белымі крыламі», на якой прадставяць работы ўдзельнікаў народнага фотаклуба «Раніца» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Творчая прэзентацыя пачнецца у 17.30 з відэапаказу фільма аб горадзе Асіповічы. Потым у 18.00 адбудзецца канцэртная праграма «Цуды зямлі Асіповіцкай», у якой прымуць удзел лепшыя калектывы і салісты раёна. Гасцей свята чакае сустрэча з яркімі, таленавітымі выканаўцамі, выступленні каларытных вакальна-харавых, эстрадных і танцавальных калектываў. У іх ліку - народныя ансамблі эстраднага танца «Капрыз», народнай песні і музыкі «Дзівакі», а таксама узорныя ансамблі - харэаграфічны «Крынічка», танца «Асарці» і іншыя.
У фінале мерапрыемства адбудзецца традыцыйная перадача эстафеты фестывалю Слаўгарадскаму раёну.
Абласны творчы праект «Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны» праходзіць з сакавіка па снежань 2016 года. Яго арганізатарамі выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы і аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 10:26
Информация о движении транспорта на регулярных маршрутах в День белорусской письменности
20.08.2020 - 15:25
Могилевский «Технолит» занялся производством древесного угля
19.08.2020 - 15:21
18.08.2020 - 13:58
COVID-19 и вторая волна: когда ждать? Отвечает эпидемиолог Ирина Бас