Вверх

Вы здесь

Да 70-годдзя гераічнай абароны Магілёва абласная бібліятэка падрыхтавала спецыяльныя метадычныя парады

У ліпені жыхары абласнога цэнтра будуць адзначаць 70-годдзе гераічнай абароны Магілёва. Гэтай знамянальнай даце ў гісторыі горада прысвечаны метадычныя парады "Абарона Магілёва – першы веснік Перамогі", складзеныя аддзелам маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы абласной бібліятэкі ім. У.І.Леніна.

Выданне змяшчае метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі нагляднай, масавай работы бібліятэк: план кніжнай выставы "Магілёўская бітва 1941", агляд літаратуры "Абарона Магілёва: старонкі гісторыі", матэрыялы да правядзення ваенна-гістарычнай віктарыны "Дняпроўскі бастыён", тэкставыя матэрыялы ў дапамогу правядзення мерапрыемстваў (звесткі пра ўдзельнікаў абароны, кіраўнікоў народнага апалчэння, выказванні).

Да метадычных парад маецца дадатак на DVD-дыску, які ўключае сцэнарыі масавых мерапрыемстваў з мультымедыйнымі прэзентацыямі да іх: гістарычны хранограф "Магілёў: дні абароны – гады памяці", віртуальная экскурсія "Дняпроўскі рубеж: па месцах гераічнай абароны", інфармацыйная гадзіна "Абарона Магілёва ў святле новых дакументальных крыніц", электронны альбом "Магілёў: дні абароны – гады памяці", падборку вершаў аб гераічнай абароне Магілёва.

“Час засыпае не толькі рвы і акопы мінулай вайны, на жаль, ён сцірае многае ў людской памяці, падвяргаючы забыццю здзейсненае старэйшымі пакаленнямі, - адзначылі супрацоўнікі бібліятэкі. - З кожным годам усё далей у мінулае сыходзяць падзеі таго трагічнага лета, забываюцца імёны арганізатараў і герояў абароны Магілёва. Метадычныя рэкамендацыі з электронным дадаткам дапамогуць дакладна і праўдзіва расказаць пра гераічную абарону ў ліпені 1941 года, будуць карысныя бібліятэчным работнікам, настаўнікам, педагогам-арганізатарам, выхавальнікам, работнікам устаноў культуры, усім зацікаўленым у правядзенні мерапрыемстваў па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення”.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

15.12.2017 - 15:17 | Статус культурной столицы перейдет от Бобруйска к Новополоцку

Во Дворце искусств Бобруйска сегодня пройдет торжественная церемония закрытия республиканской акции «Культурная столица Беларуси 2017». Об этом сообщили в горисполкоме.

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения