Вверх

Вы здесь

Да канца года ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” павінен перайсці на рэжым трохзменнай работы

Да канца года ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” павінен перайсці на рэжым трохзменнай работы. Такую задачу паставіў перад дырэкцыяй таварыства і працоўным калектывам губернатар Магілёўшчыны Пётр Руднік, які сёння ў рамках свайго рабочага візіту на Бялыніччыну наведаў гэта прадпрыемства.

Кіраўнік вобласці пазнаёміўся з умовамі працы работнікаў таварыства, тэхналогіяй атрымання бялкова-вітаміннай мукі, а таксама пабываў на ўнікальнай кацельні, якая спажывае атрыманы на прадпрыемстве тэхнічны тлушч. Да слова сказаць, гэты праект стаў не толькі значным прарывам у справе эканоміі і беражлівасці (за суткі эканоміцца амаль 2 тысячы метраў кубічных газавага паліва, больш як у два разы скарацілася спажыванне электраэнергіі), але і палепшыў экалагічную сітуацыю Бялынічаў.

Падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” Пётр Руднік не толькі падрабязна спыніўся на характарыстыцы сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў вобласці і рэспубліцы, але і паставіў шэраг канкрэтных задач перад дырэкцыяй і работнікамі прадпрыемства. Ім неабходна, напрыклад, да канца бягучага года перавесці вытворчасць у неперарыўны трохзменны рэжым, асвоіць выпуск запатрабаванага корму для жывёлы, які, да слова, Беларусь цяпер імпартуе, павялічыць месячны аб’ём выпуску бялкова-вітаміннай мукі да 2,5 тысячы тон.

Зразумела, для таго, каб паспяхова вырашыць пастаўленыя задачы, неабходна стварыць да 10 новых рабочых месцаў, значна пашырыць геаграфію сыравіннай зоны, набыць новыя спецаўтамабілі. Сваю дапамогу ў гэтым Пётр Міхайлавіч завадчанам гарантаваў. Губернатар Магілёўшчыны таксама наведаў ААТ “Новая Друць”, дзе ўпершыню ў рэспубліцы асвоены выпуск катыённага крухмалу, арганізавана вытворчасць пітной і мінеральнай вады, дзейнічае прадпрыемства па вырабе шнуркоў і вырошчваецца жэнь-шэнь. Пабываў Пётр Руднік і на Запольскім малочна-таварным комплексе ААТ “Падзевічы”.

У рамках свайго рабочага візіту на Бялыніччыну кіраўнік вобласці правёў асабісты прыём грамадзян, у час якога па розных жыццёвых пытаннях да губернатара звярнуліся пяць чалавек.

zara.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

07.12.2017 - 11:55 | На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 проводятся плановые подрывные работы

На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 до 29 декабря в рабочие дни с 10.00 до 18.00 проводятся плановые подрывные работы.

06.12.2017 - 16:12 | В Глуске после капремонта открылся бассейн

В Глуске после капремонта открылся плавательный бассейн. В торжественной церемонии приняли участие руководство облисполкома, райисполкома, представители трудовых коллективов, общественности и молодежь, сообщил начальник управления образования облисполкома Владимир Рыжков.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения