Вверх

Вы здесь

Дэлегацыя прафсаюза аграрыяў Расіі пазнаёмілася з умовамі працы работнікаў ААТ “Новая Друць”

Дэлегацыя прафсаюза аграрыяў Расіі на чале з яго кіраўніком Наталляй Агапавай пазнаёмілася з умовамі працы, побыту і жыцця работнікаў ААТ “Новая Друць”, бялыніцкага цэху па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”.

Аб прадстаўнічасці дэлегацыі, у тым ліку і геаграфічнай, сведчыць тое, што ў складзе яе знаходзіліся кіраўнікі такіх рэгіянальных арганізацый прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Расіі, як Сахаліна, Стаўрапальскага краю, Урала, Белгародчыны, Ленінградскай, Новасібірскай і шэрагу іншых абласцей.

Старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі заўважыў, што “расійскіх калег цікавіла арганізацыя вытворчасці сельгаспрадукцыі, умовы працы, побыту і адпачынку работнікаў аграпрамысловага комплексу Беларусі. Дэлегацыя пабыла ў Мінску, наведала Бялыніцкі раён, Магілёў, Шклоўскі раён, а затым пазнаёмілася з шэрагам сельгаспрадпрыемстваў Міншчыны”. У якасці аднаго з магчымых накірункаў далейшага развіцця партнёрства кіраўнік прафсаюза аграрнікаў Магілёўшчыны назваў “завязванне сяброўскіх сувязяў на перспектыўнае супрацоўніцтва”.

Расійскую дэлегацыю, якую ў паездцы па Магілёўшчыне суправаджаў старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Наумчык, на мяжы Бялыніцкага і Бярэзінскага раёнаў традыцыйным хлебам-соллю сустракалі Генадзь Шпакоўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Рыгор Барысёнак.

Звычайная рабочая абстаноўка панавала на Машчаніцкім малочна-таварным комплексе ААТ “Новая Друць”, куды наведаліся лідары расійскіх прафсаюзных арганізацый аграпрамысловага комплексу. Дырэктар таварыства Уладзімір Канавалаў патлумачыў гасцям, што агульная колькасць буйной рагатай жывёлы за пяць апошніх гадоў павялічылася амаль у тры разы, ці на 5092 галавы, у тым ліку кароў – у 3,3 раза, або на 1546 галоў. Гадавы надой малака ад адной каровы за гэты перыяд узрос з 3529 кілаграмаў да 5614, а сёлета ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам – на 123 кілаграмы.

«У гэтым годзе, - заўважыла намеснік дырэктара ААТ “Новая Друць” па жывёлагадоўлі Любоў Сілкова, - 95% атрыманага малака мы адпраўляем на перапрацоўку толькі гатункам “экстра”.

Цікавіліся госці вытворча-эканамічнымі паказчыкамі таварыства, дасягнутымі за мінулы год. Было відавочна, што пачутыя лічбы іх прыемна ўразілі. Напрыклад, агульная выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала 9405 млн. руб., у тым ліку ад жывёлагадоўлі - 6230 млн руб., атрымана 2073 млн руб. прыбытку, рэнтабельнасць забяспечана на ўзроўні 32,1%.

Сёлета рост вытворчасці сельгаспрадукцыі ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам дасягнуў 135%. Валавы надой малака за прайшоўшыя 4 месяцы павялічыўся на 37% . Штомесячна таварыства рэалізуе больш за тысячы тон малака і 80 тон мяса. “У рэйтынгу 50 лепшых сельгаспрадпрыемстваў Беларусі, - адзначыў Уладзімір Канавалаў, - ААТ “Новая Друць” займае 27 месца. Мы выдатна разумеем, што вытворчасць павінна быць “завязана” на чалавека. Клопат пра яго дабрабыт, стварэнне належных умоў працы – наш адзін з асноўных абавязкаў”.

Экскурсія па Машчаніцкім МТК, аграгарадку пацвердзіла словы кіраўніка і галоўных спецыялістаў ААТ “Новая Друць”.

Кіраўнік дэлегацыі, старшыня ЦК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі, Наталля Агапава заўважыла, што Машчаніцкі МТК – самае сучаснае прадпрыемства па вытворчасці адпаведнай прадукцыі, для работнікаў якога створаны ўсе неабходныя ўмовы працы, адпачынку. Атрыманая інфармацыя, несумненна, будзе скарыстана членамі дэлегацыі ў сваёй паўсядзённай рабоце, распаўсюджана да ведама пярвічных прафарганізацый рэгіёнаў. “У вас ёсць чаму павучыцца”, - падкрэсліла Наталля Агапава.

Не меншае ўражанне на кіраўнікоў прафсаюзных арганізацый аграрыяў Расіі зрабіла і наведанне бялыніцкага цэху па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка”. Тут яны падрабязна пазнаёміліся з разнастайнымі формамі і метадамі работы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, даведаліся аб сацыяльнай падтрымцы работнікаў структурнага прадпрыемства. Ну і, канечне ж, пасачылі за працэсам вытворчасці сыроў, які таксама выклікаў у іх шмат станоўчых эмоцый.

“Знаходзячыся на Бялыніччыне, - дзеліцца ўражаннямі старшыня Стаўрапольскай арганізацыі прафсаюза аграрыяў Сяргей Марнапольскі, - я ўпершыню паспрабаваў дранікі, ад якіх у захапленні. Але гэта да слова. Задаволены, што меў шчасце пазнаёміцца з арганізацыяй вытворчасці і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі на прадпрыемствах вашага раёна. Асабліва цікавіўся работай з людзьмі, стварэннем бяспечных умоў працы, узаемаадносінамі паміж наймальнікам і работнікамі, працай прафсаюзных пярвічак. На маю думку, уся гэта работа праводзіцца на дастаткова высокім узроўні, цалкам адпавядае патрабаванням часу, служыць інтарэсам кансалідацыі працоўных калектываў, накіраваная на абарону законных запатрабаванняў і правоў работніка”.

zara.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

07.12.2017 - 11:55 | На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 проводятся плановые подрывные работы

На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 до 29 декабря в рабочие дни с 10.00 до 18.00 проводятся плановые подрывные работы.

06.12.2017 - 16:12 | В Глуске после капремонта открылся бассейн

В Глуске после капремонта открылся плавательный бассейн. В торжественной церемонии приняли участие руководство облисполкома, райисполкома, представители трудовых коллективов, общественности и молодежь, сообщил начальник управления образования облисполкома Владимир Рыжков.

05.12.2017 - 09:40 | Животноводы Могилевской области наращивают объемы производства молока

Животноводы Могилевской области, как и планировали, наращивают объемы производства молока. Темпы роста нельзя назвать стремительными, но можно оправданно определить как стабильные. Валовый надой  выше  прошлогоднего показателя на 3,4%, суточный тоже больше на полкилограмма.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения