Рус Бел Eng 中文

Дні вызвалення

Глускі раён адзначыў 71-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тры страшныя гады доўжылася акупацыя. Няма на Глушчыне такой сям’і, якую б не зачапіла вайна. На фронт пайшлі шэсць з паловай тысяч глушчан, 4 725 не вярнуліся да сваіх сем’яў. Больш як тры тысячы мірных жыхароў загінулі ад рук фашыстаў, амаль паўтары тысячы — адпраўлены на прымусовыя работы ў Германію. Шэсць вёсак нашага раёна паўтарылі лёс Хатыні і былі спалены разам з жыхарамі.

Глушчане мужна змагаліся з ворагам на фронце падчас акупацыі на тэрыторыі раёна дзейнічалі падпольныя групы, партызанскія атрады. У чэрвені 1944 года пры вызваленні іх дапамога спатрэбілася наступаючай Чырвонай Арміі. Партызаны на шляху адступлення акупантаў ладзілі засады ў лесе каля вёсак Бабровічы, Малкава і іншых. Нечаканае з’яўленне народных мсціўцаў на пазіцыях немцаў выклікала сярод іх паніку.

На досвітку 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала Канстанціна Ракасоўскага перайшлі ў наступленне пры актыўнай падтрымцы штурмавікоў, бамбардзіроўшчыкаў і танкаў. Пачалася аперацыя “Баграціён”. Састаўной часткай першага яе этапу з’яўлялася Бабруйская аперацыя, у ходзе якой намячалася вызваліць Бабруйск, Глуск і іншыя населеныя пункты. Войскам была пастаўлена задача: ударамі з двух раёнаў акружыць і разграміць жлобінска-бабруйскую групоўку ворага, а потым развіваць наступленне ў напрамку Мінска і Баранавіч.

Тэрыторыя Глускага раёна знаходзілася ў асноўным у зоне дзеянняў 28-й арміі і конна-механізаванай групы, з якімі ўзаемадзейнічалі воіны 65-й арміі і 1-га гвардзейскага танкавага корпуса. Конна-механізаваная група наступала ў паўночна-заходнім накірунку і к 26 чэрвеня выйшла да ракі Пціч у раёне Глуска і месцамі фарсіравала яе. Танкі таксама імкліва рухаліся наперад і да канца дня 25 чэрвеня, прайшоўшы з баямі 25 км, захапілі пераправу цераз раку Пціч каля вёскі Гарадок і перарэзалі ворагу шашу Бабруйск — Слуцк.

Раніцай 27 чэрвеня байцы 295-га стралковага палка, якім камандаваў падпалкоўнік Андрэй Максімавіч Валошын, падышлі да паўднёва-ўсходняй часткі Глуска і сумесна з коннікамі-кубанцамі завязалі бой з часцямі 35-й нямецкай пяхотнай дывізіі. Немцы аказалі жорсткае супраціўленне, але савецкія воіны адбівалі адну вуліцу за другой. Байцы 293-га стралковага палка пад камандаваннем П. І. Сіненкі вялі ўпарты бой на паўднёвай ускраіне райцэнтра.  У гэты ж час стралкі і кавалерысты, абыходзячы Глуск справа і злева, акружалі групоўку праціўніка і вызвалялі вёскі раёна. Вялікую дапамогу наступаючым часцям аказвалі лётчыкі 299-й штурмавой авіядывізіі, якія нанеслі бомбавыя ўдары па агнявых кропках ворага ў раёне сярэдняй школы, у паўночна-ўсходняй частцы і па цэнтры мястэчка ў раёне касцёла. Пяхоту і конніцу таксама падтрымлівалі агнём артылерысты 183-га палка. Пасля зладжанага масіраванага ўдару нашай арміі вораг з вялікімі стратамі ў жывой сіле і тэхніцы пачаў адыходзіць у напрамку Завалочыц, Сіманавіч і далей на Старыя Дарогі, Слуцк.

Бой за Глуск працягваўся каля пяці гадзін, і, нарэшце, к зыходу дня 28 чэрвеня ўся тэрыторыя нашага раёна была вызвалена. Найбольш моцныя баі падчас вызвалення Глушчыны адбыліся ў раёне вёсак Зелянковічы, на пераправах цераз раку Пціч каля вёсак Халопенічы, Бярозаўка, Падлужжа, Жалвінец, а таксама за Дасціжэнне, Падзамшу, Баянава, Гарадок, Зубарэвічы. У выніку баёў за Глуск праціўнік страціў да ста чалавек салдат і афіцэраў. Савецкай арміяй былі захоплены боепрыпасы, зброя, гаруча-змазачныя матэрыялы і іншы ваенны рыштунак.

За праяўленую мужнасць і адвагу пры вызваленні Глуска і раёна ад акупантаў многія чырвонаармейцы, салдаты і афіцэры,  былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а камандзір 295-га палка Андрэй Максімавіч Валошын удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Вось так на глускую зямлю прыйшло вызваленне.  З вялікай радасцю сустракалі жыхары мястэчка і вёсак нашага раёна чырвонаармейцаў: кветкі, пацалункі, словы ўдзячнасці, радасць на  тварах людзей. Але ўсе ведалі, што вайна не скончана. Да поўнага разгрому фашыстаў заставаўся ячшэ амаль год.

"Радзіма"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

23.05.2018 - 10:24 | В Кричеве во дворце Потемкина открыли «Зал афганской славы»

Во дворце Потемкина в Кричеве открыли «Зал афганской славы». В торжестве приняли участие представители райисполкома, Совета депутатов, общественных организаций, ветераны пограничных войск, и, конечно, те, кто прошел Афганистан.

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.