Вверх

Вы здесь

Драўляныя вырабы магілёўскага разьбяра экспануюцца ў абласным цэнтры

Цікавыя аўтарскія работы з дрэва можна пабачыць на выставе, што 8 красавіка адкрылася ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Іх аўтар – магілёўскі ўмелец-самавучка Міхаіл Іваноў, які валодае майстэрствам ручной мастацкай апрацоўкі дрэва.

На выставе прадстаўлена некалькі дзясяткаў работ умельца. Тут ёсць шкатулкі, куфэркі, пано, біжутэрыя, разнастайныя кашпо і падстаўкі для кветак, велікодныя яйкі на падстаўках, перкусійныя музычныя інструменты “дажджавыя палкі”, падсвечнікі і іншыя прыгожыя, вытанчаныя рэчы.

Міхаіл Мікалаевіч паказвае некаторыя са сваіх работ і тлумачыць іх асаблівасці. Вось, напрыклад невялікая шкатулка – яна, аказваецца, з “сакрэтам”. Як ні спрабуеш, адчыніць не ўдаецца, але майстар лёгкім рухам рукі ссоўвае нейкую панэльку, і канструкцыя адкрываецца. А вось невялікія пано ў драўляных рамачках. Як высветлілася, пры іх стварэнні ў ход пайшлі кавалкі старых шпалераў, а для вырабу рамак паслужылі галінкі дрэва, якія выглядаюць амаль неапрацаванымі – і гэта сапраўды стыльна і арыгінальна.

Прыцягвае ўвагу драўляны сейф з металічнай сярэдзінай, які майстар зрабіў у падарунак свайму малодшаму сыну на дзень народзінаў. А старэйшаму сыну падараваў футляр для музычнага інструмента варгана – рэч атрымалася выкшталцоная і незвычайная, у выглядзе чэрапа дракона.

“Большасць работ я прызначаю ў падарунак сваім родным, сябрам, – распавядае разьбяр. – Апошнім часам захапіўся вырабам куфэркаў, скрынак, кашпо. Таксама для жонкі, якая займаецца вышыўкай, раблю драўляныя рамачкі. Раней выразаў жаночыя ўпрыгожванні – кулоны, завушніцы – але зараз ужо зрок не той для падобных драбніц. Аб продажы сваіх работ неяк не думаў… Мне проста падабаецца сам працэс выраблення прыгожых рэчаў з дрэва: супакойвае, прымушае “адключыцца” ад штодзённых клопатаў – я працую ахоўнікам на дзяржаўным прадпрыемстве. У вольны час люблю хадзіць па лесе, збіраць розныя карчы. Здараецца, зірнеш на кавалак дрэва – і бачыш будучы твор. Але гэта бывае нячаста, звычайна даводзіцца самому выдумляць нешта, некаторыя ідэі бяру са спецыяльнай літаратуры, пераасэнсоўваю і ўвасабляю па-свойму”.

Міхаіл Мікалаевіч ахвотна дэманструе фатаграфіі са свайго лецішча. Вялікую частку інтэр’ера ён аздобіў уласнаручна: зрабіў разныя драўляныя перагародкі, люстру, два ложкі, стол, раму для люстэрка і іншыя прадметы. Умелец лічыць, што такі стыль больш пасуе для дачнага інтэр’ера, а вось у гарадской кватэры разьбяр не трымае шмат сваіх вырабаў.

Тут жа, на лецішчы, майстар найчасцей і працуе над сваімі вырабамі, а ў зімовы час займаецца любімай справай дома, на кухні. Для ручной разьбы па дрэве ён выкарыстоўвае цэлы набор розных прылад: разцы, стамескі, рубанкі, нажоўкі і інш. Для працы майстар бярэ розныя пароды дрэва, у залежнасці ад спецыфікі кожнага вырабу: сасну, елку, дуб, ліпу, асіну. Таксама часам ужывае іншыя матэрыялы – напрыклад, метал, а таксама плануе паспрабаваць спалучыць дрэва з камнем. Некаторыя свае вырабы разьбяр пакрывае воскам, лакам. І пры гэтым заўсёды імкнецца, каб яго работы былі не толькі прыгожыя, але і функцыянальныя.

Для Міхаіла Іванова гэта першая выстава, і яна магла б быць персанальнай. А насамрэч аказалася сямейнай – тут экспануюцца яшчэ некалькі вырабаў з металу старэйшага сына майстра Сяргея – апраўленыя ў метал бакал і рог, попельніца, аромалямпа. Часам сын дапамагае бацьку ў вырабе металічных элементаў для яго твораў.

Разьбяр крыху расчараваны тым, што яго любімы матэрыял пакуль не зацікавіў яго сыноў, але спадзяецца перадаць майстэрства будучым унукам. І гэтае імкненне можна зразумець, бо Міхаіл Іваноў сам працягвае сямейную традыцыю. Дзядуля ўмельца вырабляў птушыныя клеткі, таксама ў паваенны час выразаў і прадаваў мэблю. А бацька рэзаў з дрэва лыжкі, мэблю. Для маленькага Міхася ён вырабіў ложак, а калі сын пайшоў у школу, падараваў яму самаробны пісьмовы стол. Міхаіл з зацікаўленасцю назіраў за старэйшымі, пераймаў сакрэты. У школе ён наведваў гурток разьбы па дрэве, цікавіўся спецыяльнай літаратурай. І ўсё жыццё ён не расстаецца са сваім любімым майстэрствам – гэта не толькі прыгожае, але і карыснае захапленне сапраўднага мужчыны і дбайнага гаспадара.

Усе ахвотныя могуць наведаць гэтую хоць і не вялікую, але цікавую выставу, палюбавацца на адметныя вырабы з прыгожага прыроднага матэрыялу. Экспазіцыя размешчана ў фае Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы (вул. Першамайская, 10 – насупраць Драмтэатра). Расклад працы: 8.00 – 20.00 (панядзелак-пятніца), 8.00 – 16.00 (субота). Уваход вольны. Выстава працягнецца да пачатку мая.

Вольга СЕМЧАНКА, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

15.12.2017 - 15:17 | Статус культурной столицы перейдет от Бобруйска к Новополоцку

Во Дворце искусств Бобруйска сегодня пройдет торжественная церемония закрытия республиканской акции «Культурная столица Беларуси 2017». Об этом сообщили в горисполкоме.

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения