Вверх

Вы здесь

Другі этап конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" пройдзе ў Магілёве 24 лютага

Другі этап конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" пройдзе 24 лютага ў Палацы культуры вобласці. Аб гэтым паведаміў сёння на прэсс-канференцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

Праграмай мерапрыемства прыдугледжаны 39 нумароў. Гэта эстрадныя, народныя спевы, размоўны жанр, аўтарская песня, сучасны танец. Само дзейства пачнецца а 12-й гадзіне і будзе цягнуцца каля 5 гадзін.

Першы этап конкурса "Зорка ўзышла над Беларуссю" распачаўся 26 лістапада 2009 года ў выглядзе раённых і гарадскіх адборачных аглядаў. 674 чалавекі, у тым ліку 440 індывідуальных удзельнікаў і 49 калектываў з усіх раёнаў Магілёўшчыны прадэманстравалі свае таленты па 12 намінацыях.

У выніку ўдзельнікамі другога этапа сталі прадстаўнікі з 10 раёнаў, а таксама гарадоў Магілёва і Бабруйска. “Адметна тое, што наша вобласць адзіная выканала ўсе патрабаванні, прыдугледжаныя ў палажэнні конкурса, - падкрэсліў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Анатоль Сінкавец. – Акрамя таго, стала зразумела, што ў глыбінцы шмат таленавітай моладзі: 40 адсоткаў тых, хто спаборнічаў за права быць лепшымі, не прымаюць удзел у мастацкай самадзейнасці, не маюць спецыяльнай музычнай адукацыі”.

Як стала вядома са слоў Анатоля Сінкаўца, пераможцы рэспубліканскага конкурса "Зорка ўзышла над Беларуссю" будуць уключаныя ў банк дадзеных таленавітай моладзі Беларусі, што значна пашырыць іх творчыя магчымасці. Зараз рыхтуецца праект Указа Прэзідэнта, які прыдугледжвае льготы і ўмовы падтрымкі. Такім чынам, маладым людзям будзе прапанавана дапамога пры уладкаванні на працу, паступленні ў вышэйшыя навучальныя установы або арганізацыі канцэртаў.

Акрамя Палаца культуры вобласці другі этап конкурса пройдзе у Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Тут будуць прадстаўлены намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, ”Скульптура”, “Жывапіс і графіка”, “Дызайн”, “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленнях і шоу-праграм”. 6 удзельнікаў намінацыі “Фатаграфія” прадэманструюць свой талент у прыватнай фотастудыі “Стылягі” (вул. Першамайская, 31). У Магілёўскім абластным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы адбудзецца спаборніцтва ў сацыяльнай рэкламе.

У складзе журы каля 40 чалавек. Гэта прафесіяналы ў сваёй галіне, вядомыя не толькі ў вобласці, краіне, але і за яе межамі.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения