Вверх

Вы здесь

Дзевяцігадовы Алёша Іваноў прадухіліў пажар у бабруйскім пяціпавярховіку

Дзевяцігадовы Алёша Іваноў прадухіліў пажар у  бабруйскім пяціпавярховіку па вуліцы Энергетыкаў.

У мінулую суботу разам з сябрамі ён гуляў у двары свайго дома, і раптам дзеці ўбачылі, што з вокнаў і расчыненых балконных дзвярэй кватэры на першым паверсе валіць дым. «А раптам там бездапаможныя людзі?» - выказаў нехта думку ўслых. І - панеслася. Дзеці хутка пачалі біць трывогу, званіць у дзверы. Безвынікова. Тады яны папрасілі дарослага суседа паведаміць ратавальнікам пра пажар, а самі арганізавалі аперацыю па выяўленні патэнцыйных ахвяр. Нехта прынёс крэсла і трэцякласнік Алёша Іваноў смела пералез цераз парэнчы балкона. Хутка ён вярнуўся, каб паведаміць усім, што людзей у кватэры няма. А ачаг узгарання ён выявіў на кухні. Гаспадар перад тым, як сысці з кватэры, паставіў падаграваць ежу. Хлопчык выключыў пліту і вярнуўся да сяброў.

- Алёша дзейнічаў як сапраўдны прафесіянал, - не скрываў свайго захаплення ўчынкам трэцякласніка спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Будко. - Дзіця зусім, а павёў сябе, як дарослы. Выключыў газ, перамяшчаўся па кватэры, прыгнуўшыся да падлогі. Наогул дзеці - малайцы, хутка сарыентаваліся, як дзейнічаць. Адчуваецца, што навучанне асновам паводзінаў у экстрэмальных сітуацыях у школе наладжана на высокім узроўні.

Дарэчы, Алёша Іваноў - вучань бабруйскай сярэдняй школы №10. Гэтая школа яшчэ знакамітая тым, што некалькі гадоў запар яе вучні адстойвалі гонар Магілёўскай вобласці па пажарнай бяспецы на рэспубліканскім узроўні.

Што датычыцца віноўніка перапалоху, які кінуў уключаным газ і пайшоў з дому, то яго хутка знайшлі. Ён быў п'яны да такой ступені, што заснуў каля аднаго з пад'ездаў свайго ж дома.

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «молодежь»:

21.07.2017 - 10:14 | В Могилеве завершился проект «Город открывает двери» для младших школьников

В Могилеве завершился проект «Город открывает двери», посвященный 750-летию областного центра. В течение десяти дней младшие школьники 7-13 лет знакомились с жизнью города на Днепре изнутри. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации предприятия «Могилевтурист», которое выступило организатором экскурсий.

20.07.2017 - 08:45 | Ссузы Беларуси начинают прием документов

Средние специальные учебные заведения Беларуси сегодня начинают прием документов.

19.07.2017 - 16:01 | Молодежь украшает фасады зданий Могилева отрывками из стихов белорусских поэтов

Молодые художники начали украшать фасады зданий Могилева отрывками из стихов белорусских поэтов. Первые строки уже появились в одном из дворов по проспекту Мира.

18.07.2017 - 09:44 | Конкурс для будучых гісторыкаў абвясцілі БДУ і МДУ

Пра старт IV Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых работ «Агульны шлях да Вялікай Перамогі: подзвіг народаў бессмяротны» паведаміла прэс-служба БДУ.

18.07.2017 - 08:34 | Серебряную медаль завоевал на международной олимпиаде по химии гимназист из Бобруйска

Серебряную медаль завоевал на международной олимпиаде по химии учащийся гимназии №2 Бобруйска Алексей Харлап. Состязания завершились 15 июля в Таиланде. В интеллектуальном соревновании участвовали старшеклассники из 76 стран. Всего вручили 36 золотых, 65 серебряных и 95 бронзовых медалей.

Рубрики

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения