Рус Бел Eng 中文

Дзве сельскія ўстановы культуры Магілёўшчыны спрачаюцца за перамогу на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «Клуб года»

Па выніках абласнога этапу агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы клубных устаноў аграгарадкоў былі вызначаны два клубы-пераможцы, якія змагаюцца за права называцца лепшай установай культуры аграгарадкоў рэспублікі. Гэта Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна” і Вяззеўскі сельскі Дом культуры Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Асіповіцкага раёна.

9 лістапада рэспубліканская экспертная камісія у склад якой ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства культуры і Інстытута культуры Беларусі, вядомыя ў краіне спецыялісты і дзеячы ў галіне народнай творчасці пазнаёмілася з дзейнасцю і конкурснымі праграмамі гэтых устаноў.

Разам з камісіяй у праглядзе конкурсных праграм прымалі ўдзел начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама А.А.Сінкавец, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы А.Ф.Хмялькоў, прадстаўнікі Быхаўскага і Асіповіцкага райвыканкамаў, а таксама спецыялісты Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР.

Сярод мноства крытэрыяў, па якіх вызначаецца “Клуб года” – узровень інфармацыйна-ідэалагічнай работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва; дзейнасць клубнай установы ў дапамогу сельскагаспадарчай вытворчасці; укараненне сучасных і перспектыўных тэхналогій, праграм і форм культурнага абслугоўвання, творчая праца клубных фарміраванняў і аматарскіх калектываў; канцэртнае і тэатральнае абслугоўванне жыхароў аграгарадкоў і маланаселеных вёсак; вывучэнне, захаванне і пераемнасць традыцыйнага мастацтва; стан матэрыяльна-тэхнічнай базы і многае іншае.

Баркалабаўскі КСЦ гасцінна сустрэў гасцей музыкай і танцамі ў выкананні фальклорнага калектыву “Багатуха” і танцавальнага калектыву “Надзея”. У фае будынку разгарнулася выстава сувенірнай прадукцыі, фотаматэрыялаў і дакументацыі, якая адлюстроўвала дзейнасць клубных фарміраванняў. Экспертная камісія пазнаёмілася з работай спартыўнай і трэнажорнай залаў, дзе займаліся ўдзельнікі спартыўных секцый, а таксама творчай прэзентацыяй клуба “Здароўе”.

Сваю творчасць прэзентавалі таксама мясцовыя майстры лоза- і саломапляцення. Уразіла багатая і густоўна аформленая экспазіцыя музейнага пакою, якой пазайздросціў бы любы этнаграфічны музей. Тут былі сабраны прадметы сялянскага побыту і прылады працы, вышываныя ручнікі, старыя фотаздымкі, іконы і рэдкія кнігі. Мясцовы паэт і краязнаўца Алесь Сакалоў зачытаў вершы ўласнага сачынення і пазнаёміў гасцей з гісторыяй вёскі Баркалабава, якая была заснавана ажно ў 16-м стагоддзі і атаясамліваецца з такімі славутымі імёнамі, як Лаўрэнцій Зізаній і Мілецій Сматрыцкі, а таксама з выданнем старабеларускай пісьменнасці – Баркалабаўскім летапісам.

У бібліятэцы усіх чакаў невялікі сюрпрыз ад клуба “Спадчына” Баркалабаўскага КСЦ – пастаноўка тэатрам батлейкі казкі “Каза-манюка” са зборніка “Баркалабаўскія казкі”, на якую завіталі таксама ўдзельнікі клуба “Радуга” культурна-спартыўнага цэнтра. Члены рэспубліканскай экспертнай камісіі наведвалі пакоі для заняткаў і пазнаёміліся з работай гурткоў КСЦ і нават атрымалі ў падарунак сімпатычных дамавічкоў – абярэгі, зробленыя рукамі юных ўдзельнікаў клубных фарміраванняў.

Кульмінацыяй наведвання Баркалабаўскага КСЦ стала пазнавальная праграма “Баркалабаўскія карункі”, якая ладзілася на сцэне актавай залы. На гэтае мерапрыемства завіталі шматлікія гледачы – у зале цяжка было знайсці вольнае месца. У рамках пазнавальнай праграмы гледачоў чакала незабыўнае падарожжа па старонках гісторыі Баркалабава і знаёмства з народнай культуры гэтага мястэчка: фрагмент спектаклю па матывах Баркалабаўскага летапісу, літаратурная кампазіцыя “Люблю цябе, любая вёска”, творчая прэзентацыя строя Быхаўскага раёна – усё гэта было падрыхтавана работнікамі і ўдзельнікамі клубных фарміраванняў Баркалабаўскага культурна-спартыўнага цэнтра.

Але на гэтым гасціннасць Баркалабаўскай зямлі не вычэрпвалася. Для гасцей было арганізавана наведванне Свята-Узнясенскага жаночага манастыра, дзе яны пабачылі знакамітую ікону Баркалабаўскай Божай маці. Маляўнічыя баркалабаўскія мясціны ўдзельнікі рэспубліканскай экспертнай камісіі пакідалі з неахвотай, але наперадзе чакала знаёмства з яшчэ адным удзельнікам агляду конкурсу – Вяззеўскім СДК, што на Асіпоўшчыне.

Калі Баркалабава здзівіла гасцей паглыбленнем у гісторыю і асаблівай атмасферай духоўнасці, то Вяззе падрыхтавала не менш яскравае відовішча з акцэнтам на народнай творчасці – конкурсную праграму “Сябрына ў Вяззі”. У яго рамках на пляцоўцы ля сельскага Дома культуры ладзілася незабыўнае, яскравае і шчырае народнае свята “Гарбузяны рай”. Яно сабрала жыхароў аграгарадка Вяззе, ад самых маленькіх да пажылых.

Сімвалам свята стаў круглы, залаты і вясёлы гарбуз, і якраз яму была прысвечана большасць мерапрыемстваў. Дзея пачалася са святочнага “Гарбузёвага шэсця”, якое праходзіла ў яскравай тэатралізаванай форме з удзелам мясцовых творчых калектываў. На пляцоўцы ля сельскага клуба разгарнулася гульнявая пляцоўка “Гарбузяная сямейка”, на якой працавалі тэматычныя тэатралізаваныя падворкі і ладзіліся шматлікія вясёлыя конкурсы. Так, у конкурсе скульптуры з гарбуза. жыхары аграгарадка выявілі неверагодны крэатыў, стварыўшы гарбузовыя “шэдэўры” пад назвамі “Ідзе гарбуз у Вяззе”, “Каралева гарбузянага раю”, “Дружная сямейка” і іншыя работы. Тут можна было пачаставацца стравамі беларускай нацыянальнай кухні і прысмакамі з гарбуза, набыць сабе арыгінальныя сувеніры ад вяззеўскіх майстроў і ўмельцаў, прыдбаць тавары мясцовай вытворчасці, патанцаваць і ад душы павесяліцца.

У фае СДК тым часам праходзіла выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ДУА “Вяззеўская САШ” і камернае выступленне цымбалістаў Вяззеўскага філіяла ДУА “Пратасевіцкая ДШМ Асіповіцкага раёна”. Кожнае памяшканне ўстановы было найвыдатнейшым чынам прыстасавана для творчасці: музейны пакой, пакой для гурткавой работы і інш. У бібліятэцы экспертнай камісіі была прэзентавана літаратурная кампазіцыя па творах М.Багдановіча з удзелам гуртка мастацкага слова “Чароўны куфэрак”. Дарэчы, Вяззе непасрэдна звязана з імём славутага беларускага паэта – некалі ён адпачываў тут разам са сваёй сям’ёй.

А на сцэне дома культуры разгарнулася канцэртная праграма “Вяззеўскі край – гарбузяны рай” у якім прынялі ўдзел калектывы мастацкай самадзейнасці клубных устаноў Асіповіцкага раёна: удзельнікі ўзорнага аматарскага аб’яднання “Хваля” і народны ансамбль народнай беларускай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК, народны ансамбль народнай песні “Сваякі” і ансамбль гарманістаў “Карытнянскія музыкі” Карытнянскага СДК, ансамбль народнай песні “Вясёлка” ДШМ № 2 г. Асіповічы і інш. Таксама на святочнай сцэне ад імя прадстаўнікоў раённай ўлады і сельсавета былі ўзнагоджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі пераможцы конкурсаў на лепшую маладую сям’ю, на самы вялікі вырашчаны гарбуз і інш.

Але больш за ўсё ўразіла атмасфера цеплыні, утульнасці, добразычлівасці, якая напаўняла гэтае свята. Здавалася, што аграгарадок Вяззе – гэта адна вялікая, дружная, творчая сям’я, што сабралася пад адным дахам, каб шчыра разам з гасцямі парадавацца шчодрасці восені і аддаць належнае мясцовым талентам. Дарэчы, гэтае ўражанне цеплыні і ўтульнасці не пакідала падчас агляду сельскага клуба членамі рэспубліканскай камісіі.

Дадамо, што вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены ў самы бліжэйшы час, і мы будзем спадзявацца, што ўстановы культуры Магілёўскай вобласці зоймуць годнае месца сярод іншых канкурсантаў. Але самае галоўнае, што наведванне гасціннай Магілёўшчыны і знаёмства з яе ўстановамі культуры пакінула ў кожнага з гасцей – членаў рэспубліканскай камісіі – незабыўныя ўражанні. Яны выказалі сваё захапленне працай Баркалабаўскага КСЦ і Вяззеўскага СДК.

Жмачынская Лілія Фамінічна, начальнік аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА “Інстытут культуры Беларусі”, каардынатар праекта:

– Я сёння пабачыла, як шмат зроблена ў Магілёўскім рэгіёне ў рамках Праграмы адраджэння і развіцця сяла. На прыкладзе ўстаноў культуры аграгарадкоў Баркалабава і Вяззе мы пабачылі рэалізацыю канцэпцыі сацыяльнай адказнасці дзяржавы ў рабоце з насельніцтвам. Створаны неабходныя ўмовы для заняткаў творчасцю: добрыя глядзельныя залы, афармленне сцэны, асвятленне, пакоі для гурткавой работы. За гэта хочацца падзякаваць мясцовай выканаўчай уладзе.

Выдатна, што клубнымі работнікамі на вышэйшым узроўні наладжана праца з насельніцтвам, заснаваная на прафесійным падыходзе. Мне спадабалася, што работнікі сельскіх клубаў правільна разумеюць задачу – працаваць з рознымі катэгорыямі насельніцтва: працоўнымі, сем’ямі, пажылымі людзьмі і ветэранамі. Я пабачыла вельмі беражлівае стаўленне да работы з дзецьмі – без залішняй напышлівасці, але па-сучаснаму, “па-гарадскому”. Тыя дзіцячыя калектывы, што дэманстравалі сваю творчасць у Вяззеўскім СДК, выдатна выглядалі б нават на сцэне мегаполіса. Таксама было бачна, як праз клубную дзейнасць, праз рэпертуар творчых калектываў у дзяцей фарміруецца грамадзянская пазіцыя, выхоўваецца любоў да Бацькаўшчыны.

Уразіла свята “Гарбузяны рай”, на якім было прадстаўлена народная творчасць, традыцыйныя рамёствы, і асабліва спадабалася канцэртная праграма. Гэта самае галоўнае, бо канцэрт на клубнай сцэне адлюстроўвае ўсю нашу працу – і матэрыяльную базу, і рэпертуар. Мне вельмі спадабаліся людзі, якія прыйшлі на канцэрт – іх было вельмі шмат, і адчуваўся жывы водгук насельніцтва работу клубнай установы.

Катовіч Аксана Веніямінаўна, дацэнт кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін ДУА “Інстытут культуры Беларусі”:

– Я магу сказаць толькі самы лепшыя словы, бо мне было вельмі прыемна знаходзіцца на Магілёўшчыне, выдатныя ўражанні выклікала наведванне абедзьвюх прадстаўленых на конкурс устаноў культуры. Усё было падрыхтавана не толькі і не столькі для экспертнай камісіі, але ў першую чаргу для людзей. Я ўпэўнена, што калі б мы прыехалі сюды не на агляд-конкурс, а на любое іншае мерапрыемства – ўбачылі тое ж самае. І ў Вяззі, і ў Баркалабава ўразіла гасціннасць, прыгажосць, чысціня, талент. А таксама тое, што ў залі ў абодвух выпадках было шмат удзячных гледачоў, бацькі апладзіравалі сваім дзецям, якія выступалі на сцэне. Колькі таленту, колькі агню ў вачах! Самыя шчырыя словы падзякі тым, хто гэта ўсё падрыхтаваў на такім цудоўным узроўні!

Каралёў Мікалай Мікалаевіч, дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ДУА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт:

– Мы аб’ехалі ўжо 5 абласцей, наперадзе яшчэ Міншчына, і магу сказаць што Магілёўшчына нас асабліва ўразіла. Па-першае, тут былі прадстаўлены дзве вельмі разнапланавыя ўстановы культуры. Баркалабаўскі КСЦ зрабіў акцэнт на гістарычны экскурс, прадэманстраваў супрацоўніцтва установы культуры з праваслаўнай царковой, што было вельмі цікава. На Асіпоўшчыне мы пабачылі тыповы аграгарадок, тыповы сельскі дом культуры, але нетыповым было гарбузовае свята, якое арганізавалі клубныя работнікі. Гэта вельмі цікавая, яскравая задумка, і на аснове гэтай ідэі выцягнулі на сцэну ці не ўсіх жыхароў вёскі: і дзяцей, і дарослых, і цэлыя сем’і, і лепшых гаспадароў. Такога я нідзе яшчэ не бачыў.

Па-другое, прыемна ўразіла матэрыяльная база ўстановы культуры – асабліва ў Вяззеўскім СДК. Тут так утульна і прыгожа, створаны ўсе ўмовы для заняткаў аматарскай творчасцю людзям, інтэр’ер аформлены з густам – бачна, што ўстановай кіруе вельмі руплівы, разумны гаспадар.

Па-трэцяе, мы ўсе пабачылі, як гарэлі вочы ў дзяцей і іншых выступаючых, што ўзыходзілі на сцэну – яны сапраўды ззялі знутры, а не проста адпрацоўвалі праграму.

Таму, нягледзячы на фізічную стомленасць, я адчуваю сапраўдную радасць і асалоду ад нашай вандроўкі па Магілёўшчыне. І самае галоўнае, што адбылося ў яе рамках – гэта абмен каштоўным вопытам клубнай работы, пра які я пастараюся расказаць сваім калегам і студэнтам. Тое, што робіцца ў сферы культуры ў Магілёўскай вобласці, заслугоўвае высокай ацэнкі, і відавочна, што асаблівая заслуга ў гэтым належыць абласному метадычнаму цэнтру і яго кіраўніцтву.

Вольга СЕМЧАНКА,
вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага
цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

24.05.2018 - 09:54 | Чтимая копия чудотворной Жировичской иконы Божией Матери прибудет в Бобруйск и Могилев

По благословению Патриаршего Экзарха всея Беларуси митрополита Павла в связи с 550-летием явления иконы Божией Матери «Жировичская» чтимая копия этой святыни из Свято-Успенского Жировичского монастыря перевозится для поклонения по городам Беларуси.

23.05.2018 - 14:36 | Бесплатный фестиваль «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске

Бесплатный летний open-air «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске на площади перед «Бобруйск-Ареной». Хедлайнер мероприятия - группа «Би-2». Коллектив стал инициатором и идейным вдохновителем фестиваля. 

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.