Вверх

Вы здесь

Эканоміць на ўсім, акрамя якасці

Дэ­пу­та­ты Ма­гі­лёў­шчы­ны вы­ву­ча­лі на мес­цах, коль­кі каш­туе са­цы­яль­ны стан­дарт.

Кож­ны з нас мо­жа раз­ліч­ваць на той мі­ні­мум ма­тэ­ры­яль­ных да­бро­т і па­слуг, якія дзяр­жа­ва прад­стаў­ляе ў роз­ных сфе­рах жыц­ця. Але час ідзе хут­чэй, чым мя­ня­юц­ца нар­ма­ты­вы. Асаб­лі­ва гэ­ты ды­са­нанс ад­чу­ва­ец­ца ў вяс­ко­вай мяс­цо­вас­ці, дзе коль­касць жы­ха­роў год ад го­да змян­ша­ец­ца, а зна­чыць, пры­хо­дзіц­ца за­кры­ваць шко­лы, паш­то­выя ад­дзя­лен­ні, ін­шыя са­цы­яль­ныя аб’­ек­ты. Утрым­лі­ваць іх за кошт дзяр­жа­вы ста­но­віц­ца ўсё скла­да­ней. Як сэ­ка­но­міць бюд­жэт­ныя срод­кі і ў той жа час не па­крыў­дзіць спа­жыў­ца? Ад­каз на гэ­тае пы­тан­не дэ­пу­та­ты шу­ка­лі пад­час на­вед­ван­ня Глус­ка­га ра­ё­на.

Ад ста­цы­я­нар­ных да пе­ра­со­вач­ных

Сён­ня ў ра­ё­не пра­жы­вае 14,7 ты­ся­чы ча­ла­век, і што­год вяс­ко­вых жы­ха­роў ста­но­віц­ца на 340–360 ча­ла­век менш. Нех­та па­мі­рае, нех­та мя­няе пра­піс­ку. Але са­цы­яль­ныя стан­дар­ты за­ста­юц­ца ра­ней­шы­мі. Аб тым, як яны вы­кон­ва­юц­ца, мож­на да­ве­дац­ца з афі­цый­на­га сай­та рай­вы­кан­ка­ма. Але ад­на спра­ва - ліч­бы, і зу­сім ін­шая - уба­чыць усё на свае во­чы.

Ура­зіў ра­ён­ны цэнтр са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва, бу­ды­нак яко­га ўзве­дзе­ны з да­па­мо­гай даб­ра­чын­най ір­ланд­скай ар­га­ні­за­цыі. У ад­ным па­мяш­кан­ні - ад­дзя­лен­не дзён­на­га зна­хо­джан­ня для ін­ва­лі­даў і па­жы­лых гра­ма­дзян і цэнтр ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ю­ча­га на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі. Тут са­праў­ды ўтуль­на і пры­го­жа: но­вая мэб­ля, су­час­нае аб­ста­ля­ван­не, кам­п’ю­тар­ны клас. У ад­дзя­лен­ні пра­цуе 5 гурт­коў і май­стэр­ня па вы­ра­бе бук­ле­таў, ка­лен­да­роў, на­тат­ні­каў. Імк­нен­не за­раб­ляць са­мім за­слу­гоў­вае толь­кі па­ва­гі, бо ўтры­ман­не ад­на­го ча­ла­ве­ка ў та­кой уста­но­ве - за­да­валь­нен­не не з тан­ных.

Глуск - го­рад не­вя­лі­кі, але гіс­то­ры­ка-края­знаў­чы му­зей і Дом куль­ту­ры пра­цу­юць без страт. Ад да­дат­ко­вых срод­каў тут не ад­мо­ві­лі­ся б, але ўжо тое, што атрым­лі­ва­ец­ца ўклад­вац­ца ў бюд­жэт­ныя нар­ма­ты­вы, па­хваль­на.

На пе­ры­фе­рыі ў мэ­тах эка­но­міі больш рас­паў­сю­джа­ны «пе­ра­со­вач­ныя» па­слу­гі. У аг­ра­га­рад­ку Кат­ка дэ­пу­та­ты па­гля­дзе­лі, як пра­цуе аў­та­лаў­ка. Крам тут ха­пае, але ка­лі аў­та­лаў­ка пры­яз­джае на ад­да­ле­ныя ву­лі­цы, жы­ха­ры толь­кі «за». Стар­шы­ня рай­па Сяр­гей Зуб­чо­нак за­пэў­ніў, што ўвесь не­аб­ход­ны та­вар - у на­яў­нас­ці, а для ін­ды­ві­ду­аль­ных за­явак іс­нуе спе­цы­яль­ная кні­га. На амаль дзве ты­ся­чы вяс­ко­ва­га на­сель­ніц­тва пра­цу­юць 5 аў­та­ла­вак. Ня­даў­на бы­ла на­бы­та шос­тая - на той вы­па­дак, ка­лі ад­на з ма­шын вый­дзе са строю. А ле­там, ка­лі на­сель­ніц­тва пры­рас­тае за кошт га­ра­джан, мож­на бу­дзе зра­біць яшчэ адзін да­дат­ко­вы марш­рут.

- Ка­лі ў ад­да­ле­ных вёс­ках за­кры­ва­лі­ся ста­цы­я­нар­ныя кра­мы, бы­ло шмат скар­гаў, - пры­знаў­ся стар­шы­ня рай­па. - Але хут­ка лю­дзі зра­зу­ме­лі, што так на­ват зруч­ней. Ма­шы­на пад’­яз­джае амаль да кож­на­га до­ма. А зі­мой на­шы ганд­ляр­кі і ў ха­ту та­вар за­ня­суць, а ка­лі трэ­ба, яшчэ і ва­ды пры­ня­суць з ка­лон­кі.

Не абы­шла ра­ён бо­кам «ап­ты­мі­за­цыя» паш­то­вых ад­дзя­лен­няў. Сё­ле­та тут за­кры­ты 4 з іх. За­ста­ло­ся 16, ад­но - пе­ра­со­вач­нае.

- За кошт та­го, што за­кры­лі страт­ныя ад­дзя­лен­ні су­вя­зі, атры­ма­лі пры­бы­так, - па­ве­да­міў на­чаль­нік Глус­ка­га вуз­ла паш­то­вай су­вя­зі Аляк­сандр Ка­лен­та. - За 9 ме­ся­цаў за­ра­бі­лі 140 міль­ё­наў руб­лёў.

Па сло­вах кі­раў­ні­ка, на­сель­ніц­тва з па­ра­зу­мен­нем ста­віц­ца да та­ко­га вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы. Спа­чат­ку, праў­да, бы­лі не­за­да­во­ле­ныя. Вя­до­мая спра­ва: пош­та - са­цы­яль­ны аб’­ект, дзе лю­дзі пры­вык­лі не толь­кі за па­слу­гі пла­ціць, але і ней­кія на­ві­ны аб­мяр­коў­ваць. За­тое за­раз паш­таль­ён пен­сіі ад­ра­зу на дом пры­но­сіць, а за­ад­но бя­рэ гро­шы за па­слу­гі і на­ват пры­мае за­ка­зы на пэў­ны та­вар.

На­вош­та на­за­па­шваць смец­це?

У сва­іх імк­нен­нях за­бяс­пе­чыць якас­нае аб­слу­гоў­ван­не глус­кія ка­му­наль­ні­кі на­ват пе­ра­ста­ра­лі­ся. На­прык­лад, пры амаль 99% ахо­пе на­сель­ніц­тва са­ні­тар­най ачыст­кай у Глус­ку і больш чым на 95% у ра­ё­не, тут, акра­мя па­лі­го­на цвёр­дых ад­хо­даў, іс­нуе 14 мі­ні-па­лі­го­наў і 55 пля­цо­вак ча­со­ва­га скла­дзі­ра­ван­ня бы­та­вых ад­хо­даў.

- На­вош­та так шмат, ка­лі Жыл­кам­гас за­клю­чае да­га­во­ры з людзь­мі і згод­на з гра­фі­кам за­бі­рае смец­це? - здзіў­ля­ец­ца стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га аб­лса­ве­та Ана­толь Іса­чан­ка. - Не трэ­ба ка­ля кож­най ха­ты ра­біць звал­ку. На мой по­гляд, пля­цо­вак быць не па­він­на, для збо­ру смец­ця хо­піць іс­ну­ю­чых па­лі­го­наў. Два ці пяць - трэ­ба вы­зна­чыц­ца. Ас­тат­нія трэ­ба пры­браць.

З бы­тоў­кай так­са­ма ёсць не­да­пра­цоў­ка, лі­чыць стар­шы­ня аб­лса­ве­та. Сё­ле­та за 9 ме­ся­цаў стра­ты па сель­скіх комп­лекс­ных пры­ём­ных пунк­тах у ра­ё­не скла­лі 218 міль­ё­наў руб­лёў! На­ват больш, чым ле­тась за год. Вяс­коў­цам пра­да­стаў­ля­юц­ца па­слу­гі па ра­мон­це швей­ных вы­ра­баў, абут­ку, мэб­лі, тэ­ле- і ра­дыё­апа­ра­ту­ры і ін­шае - уся­го 11 па­зі­цый. Не­ка­то­рыя, зда­ец­ца, не мя­ня­лі­ся яшчэ з са­вец­ка­га пе­ры­я­ду, ка­лі ад­чу­ваў­ся не­да­хоп праль­ных ма­шын і фо­та­апа­ра­таў.

- А ча­му б не па­спра­ба­ваць шыць спец­адзен­не для мяс­цо­вых ра­бот­ні­каў? - спы­таў Ана­толь Іса­чан­ка. - Мы па­куль пра­цу­ем шаб­лон­на: стрыж­ка, ра­монт ха­ла­дзіль­ні­каў, тэ­ле­ві­за­раў. За­раз што, ха­ла­дзіль­ні­кі час­та ла­ма­юц­ца? Ку­піў - і ён пра­цуе шмат га­доў. Ці трэ­ба зай­мац­ца ра­мон­там? Ёсць жа шмат ін­шых кі­рун­каў. У вёс­цы мож­на ста­ро­му ча­ла­ве­ку ад­ра­ман­та­ваць ага­ро­джу, дах пад­пра­віць, дро­вы па­ка­лоць, пры­браць у до­ме, ага­род уз­араць. Дзе­ці, ка­лі пры­яз­джа­юць да сва­іх баць­коў, не заў­сё­ды гэ­ты­мі спра­ва­мі зай­ма­юц­ца. Звы­чай­на ў іх прос­та не ха­пае ча­су.

24 міль­ё­ны - на вуч­ня

Мож­на бяс­кон­ца шка­да­ваць аб тым, што за­кры­ва­юц­ца ма­ла­кам­плект­ныя шко­лы ў на­шых вёс­ках. Але ка­лі ні­чо­га не мя­няць, лепш жыць не пач­нём. Лі­чы­це са­мі: у го­ра­дзе на ўтры­ман­не ад­на­го вуч­ня па­трэб­на 1,37 міль­ё­на руб­лёў, а вось на вёс­цы - амаль 24 міль­ё­ны. Ад­чу­ва­е­це роз­ні­цу? Тое ж са­мае да­ты­чыц­ца і ін­шых уста­ноў. Чым менш лю­дзей, тым да­ра­жэй утрым­лі­ваць тыя ці ін­шыя аб’­ек­ты.

- Са­цы­яль­ныя стан­дар­ты - гэ­та не дог­ма, - лі­чыць стар­шы­ня Асі­по­віц­ка­га рай­са­ве­та Аляк­сандр Пу­зік. - За­да­ча ра­ён­ных улад - удас­ка­на­ліць сіс­тэ­му - неш­та за­крыць, ушчыль­ніць. Ка­лі вяс­ко­вы ву­чань абы­хо­дзіц­ца ў ра­зы да­ра­жэй за га­рад­ско­га, мо­жа, трэ­ба больш уваж­лі­ва вы­ву­чыць мэ­та­згод­насць та­кой шко­лы. Ка­лі гэ­та пы­тан­не ак­ту­аль­нае для Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на, то для та­го ж Глус­ка­га, які ў тры ра­зы мен­шы, яно так­са­ма іс­нуе. Ра­зам мы шу­ка­ем шля­хі вы­ра­шэн­ня та­кіх праб­лем.

- Тое, што мы аб­мяр­коў­ва­ем вы­ка­нан­не сац­стан­дар­таў на пры­кла­дзе не­каль­кіх ра­ё­наў, асаб­лі­ва каш­тоў­на, - упэў­не­ны стар­шы­ня Глус­ка­га рай­са­ве­та Анд­рэй Баб­роў­нік. - Наш ра­ён быў абра­ны не та­му, што ён гор­шы ў чымсь­ці ці па­ка­заль­ны. Га­лоў­най мэ­тай бы­ло раз­гле­дзець ме­на­ві­та са­цы­яль­ныя стан­дар­ты. На мес­цах яны ў асноў­ным на­ват пе­ра­вы­кон­ва­юц­ца, але трэ­ба ра­зу­мець, ча­го гэ­та каш­туе.

Бываюць і «перакосы»

Пра­цу дэ­пу­та­таў у Глус­ку мож­на з ад­ноль­ка­вым пос­пе­хам на­зваць се­мі­на­рам, ву­чо­бай, на­ра­дай.

«Каб зна­хо­дзіць ап­ты­маль­ныя ра­шэн­ні, мы вы­ра­шы­лі раз у ме­сяц ці ў два збі­рац­ца на ба­зе ад­на­го з ра­ё­наў і гля­дзець, ча­му там мож­на па­ву­чыц­ца ці, на­ад­ва­рот, як паў­плы­ваць на сла­быя мес­цы, - ка­жа Ана­толь Іса­чан­ка. - У кож­на­га стар­шы­ні рай­са­ве­та бу­дзе шанц вы­ка­зац­ца, унес­ці сваю пра­па­но­ву. На­прык­лад, у Глус­кам ра­ё­не доб­ра ар­га­ні­за­ва­ны збор ма­ла­ка. Усю­ды праб­ле­мы, а тут пры­ват­ні­кі пра­цу­юць, аб­слу­гоў­ва­юць больш за дзве сот­ні да­моў. І лю­дзям доб­ра, і прад­пры­маль­ні­кам.

Мяс­цо­выя ўла­ды са­мі за­ці­каў­ле­ны ў та­кіх су­стрэ­чах. Бы­вае, во­ка «за­мыль­ва­ец­ца», а бы­вае, пад­на­ча­ле­ныя не ўсё ска­жуць. А ка­лі ра­зам раз­бі­рац­ца, усё на­ві­да­во­ку. У асноў­ным сац­стан­дар­ты вы­кон­ва­юц­ца, але іх трэ­ба ка­рэк­та­ваць. Част­ка з іх сён­ня не та­кая ак­ту­аль­ная, як ра­ней. Су­стра­ка­юц­ца і пе­ра­ко­сы. Па не­ка­то­рых па­зі­цы­ях мы зра­бі­лі эка­на­міч­ныя раз­лі­кі і бы­лі ўра­жа­ны. На­прык­лад, пры нор­ме 4 аў­то­бус­ныя рэй­сы ў ты­дзень атрым­лі­ва­ла­ся ліч­ба ў 7 (!) ра­зоў вы­шэй­шая. Як вы­свет­лі­ла­ся, уся спра­ва ў тым, што кож­ны вя­дзе ўлік па сва­ім ра­зу­мен­ні. А так быць не па­він­на.

Нэ­лі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения