Факсімільнае выданне Тураўскага Евангелля перададзена 10 установам адукацыі і культуры Магілёва, Бабруйска і Мсціслаўля. Музеі, бібліятэкі і ўніверсітэты Прыдняпроўскага рэгіёна атрымалі каштоўны падарунак 13 лістапада падчас прэзентацыі помніка старажытнаславянскага пісьменства XI стагоддзя ў Магілеўскай абласной бібліятэцы ім. У.І. Леніна. Удзел у мерапрыемстве прыняў намеснік дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

“За апошнія гады зроблена вельмі шмат для вяртання кніжнай спадчыны Беларусі, - адзначыў ён. - Нешта мы атрымліваем шляхам куплі, перадачы ў дар, супрацоўніцтва з партнерамі або замежнымі арганізацыямі. Аднак найбольш каштоўныя і старажытныя помнікі, якія сёння знаходзяцца па-за межамі нашай краіны, часцей за ўсё, вярнуць у фізічным фармаце немагчыма. Таму нам прыходзіцца шукаць розныя альтэрнатывы – напрыклад, арганізоўваць выставы і часовыя экспанаванні. Шлях факсімільнага ўзнаўлення кніжных помнікаў Беларусі – гэта таксама форма альтэрнатыўнага вяртання”.

Па словах суразмоўцы, узнаўленне Тураўскага Евангелля выканана ў форме дзяржаўна-прыватнага партнёрства Нацыянальнай бібліятэкі, Беларускай праваслаўнай царквы (факсіміле выдадзена з бласлаўлення мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Паўла) і фінансавай падтрымцы кампаніі “Xerox”. “Толькі дзякуючы такому супрацоўніцтву стала магчымым рэалізаваць вялікую колькасць праектаў, у тым ліку і гэты, – падкрэсліў Алесь Суша. - Мусіць, гэта і есць найбольш эфектыўны і дзейсны шлях вяртання кніжнай спадчыны Беларусі. Толькі тады, калі мы ўсе разам будзем працаваць на агульную ідэю, будзем атрымліваць і такія цудоўныя вынікі”.

Тураўскае Евангелле – самы старажытны помнік кніжнай культуры Беларусі, адзін з самых старажытных кніжных помнікаў ва ўсходнеславянскім і ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Ён паказвае, што Беларусь пачалася не ўчора, і што ўжо ў XI стагоддзі нашы продкі мелі высокі ўзровень культуры. “Апроч іншага, Тураўскае Евангелле сведчыць пра багатыя духоўныя карані беларускай культуры, пра ўзаемасувязь нашых продкаў з хрысціянскай традыцыяй, - сказаў прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі. – У гэтай унікальнай кнізе – усе 10 стагоддзяў нашай гісторыі”.

Факсімільныя копіі Тураўскага Евангелля надрукаваны накладам 500 экзэмпляраў з выкарыстаннем навейшых тэхналогій. Яны будуць перададзены ў якасці падарунка ўстановам культуры і адукацыі па ўсёй Беларусі. “Мы бясконца рады, што атрымалі такі цудоўны помнік усходнеславянскага пісьменства XI стагоддзя, як Тураўскае Евангелле, – адзначыла начальнік аддзела па працы са СМІ і развіццю паліграфіі ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Дзівакова. – Цяпер і студэнцкая моладзь, і жыхары нашай вобласці змогуць непасрэдна дакрануцца да гісторыі ўзнікнення і развіцця беларускага пісьменства з дапамогай гэтага бясспрэчнага сімвала нацыянальнага адзінства, духоўнасці і адраджэння”.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:28
21.08.2020 - 15:34
21.08.2020 - 14:50
21.08.2020 - 09:27
Двадцать пять тысяч детей отдохнули в лагерях Могилевской области
21.08.2020 - 09:06