Рус Бел Eng 中文

Фестываль польскага тэатра лялек і анімацыйнага кіно для дарослых пройдзе на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек

29-30 жніўня фестываль польскага тэатра лялек і анімацыйнага кіно для дарослых “Лялька таксама чалавек” запрашае жыхароў Магілёва на спектаклі і прагляд мультфільмаў для дзяцей вытворчасці польскіх студый. Запланаваныя праграмай мерапрыемствы адбудуцца ў абласным тэатры лялек.

Праграма фестывалю

29 жніўня, панядзелак

11.00 – прагляд анімацыйных фільмаў для дзяцей вытворчасці польскіх анімацыйных студый;

18.30 - спектакль «Другі пакой» (імпрэсія паводле Збігнева Герберта);

- прагляд анімацыйных фільмаў для дарослых вытворчасці польскай анімацыйнай студыі “Се-ма-фор”.

30 жніўня, аўторак

11.00 – прагляд анімацыйных фільмаў для дзяцей вытворчасці польскіх анімацыйных студый;

18.30 - спектакль “Тапорлянд”(сюіта без словаў для кардону і кантрабаса…);

- прагляд анімацыйных фільмаў для дарослых вытворчасці Сэрафіньскай фільмова-графічнай студыі.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна