Вверх

Вы здесь

Фестываль рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 28 верасня ў Бабруйскім раёне

У Бабруйскім раёне праходзіць пленэр, фіналам якога стане фестываль. Фэст народных промыслаў, які мае назву «Глушанскі хутарок», ладзіцца ўжо 4-ы раз, і на базе аднаго сельскага савета — Глушанскага.

Старшыня сельсавета Марыя Сушчанка, распачаўшы добрую справу, спыняцца не збіраецца і запрашае ўсіх майстроў, рамеснікаў ды проста аматараў народнай творчасці на свята, якое будзе ладзіцца ў суботу 28 верасня ў Цэнтры рамёстваў вёскі Глуша Бабруйскага раёна.

Распачнецца дзея ў 11.00 сельскагаспадарчым кірмашом. А пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю адбудзецца спаборніцтва сярод рамеснікаў у трох намінацыях: захаванне і развіццё народных традыцый, мастацкі ўзровень і складанасць выканання, малады майстар. Можна будзе ўбачыць, напрыклад, старажытныя спосабы варкі, абпальвання гліны ды іншыя сакрэты стварэння народных вырабаў. А для тых, хто няпростай тэхнікай народных промыслаў не валодае і любіць толькі дзівіцца на іх вырабы, будзе праводзіцца конкурс прыпевак. Адмыслова для ўсіх глушанцаў — конкурс падворкаў.

У праграме таксама майстар-класы майстроў, выстава-кірмаш рамесных вырабаў, прэзентацыя аграсядзіб раёна, катанне на конях у лесе. Можна наведаць стары млын ХVІІІ стагоддзя, які нядрэнна захаваўся. А ў «хаце бедняка» ўбачыць, як калісьці жылі вяскоўцы: бытавыя прадметы ўжо сталі музейнымі экспанатамі.

Марыя Сушчанка расказвае, што яны чакаюць абсалютна ўсіх. Да іх і барды з гітарамі любяць наведацца, і госці з Масквы маюць намер завітаць. А хто найбольш яскрава «выстраліць» сярод рамеснікаў — таксама складана прадказаць. У мінулым годзе, напрыклад, чалавек з суседняй вёскі прывёз капу — спецыяльна апрацаваныя нарасты на дрэвах. Старшыня сельсавета адзначае, што імі надзвычай добра можна ўпрыгожыць і інтэр’ер, і на двары штосьці асаблівае стварыць. Ды і каштуюць такія капы вельмі дорага. Але гэты рамеснік таго не ведаў і шчодра адорваў імі многіх. Марыя Сушчанка мяркуе, што нават сустрэчы з майстрамі — сапраўдны падарунак, таму лепш завітаць у Глушу, каб убачыць усё на свае вочы.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения