Вверх

Вы здесь

Фотаальбом часоў Першай сусветнай

Прадметы салдацкага побыту, фрагменты амуніцыі, медыцынскія прылады, шмат фотаздымкаў — выстава «Беларусь у Першай сусветнай вайне» часова прапісалася ў Магілёўскім музеі этнаграфіі. Летась яна стартавала ў Смаргоні, і яе ўжо паспелі паглядзець жыхары Мінска, Гомеля, іншых гарадоў. Тут прадстаўлены экспанаты адразу некалькіх музеяў Беларусі — Нацыянальнага гістарычнага, Магілёўскага, Лідскага, Гродзенскага, Слонімскага, Кобрынскага.

Шмат цікавых прадметаў прадстаўлена з прыватных калекцый. Напрыклад, тыя ж медыцынскія прылады. «Усе яны імпартныя, падчас вайны іх вельмі не хапала, таму ўсё, што захавалася, само па сабе эксклюзіў», — сведчыць намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмой, які прыняў удзел у адкрыцці выставы. З прыватных калекцый у музейныя вітрыны трапілі таксама грашовыя знакі, аўтамабільная і кухонная каністры, процівагазавая сумка… Не менш цікавымі знаходкамі на час выставы падзяліўся 52-гі спецбатальён Мінабароны. Тыя ж пагоны ваеннага лётчыка — па словах спецыялістаў, вельмі рэдкі экспанат — былі знойдзены пошукавікамі падчас стварэння мемарыяла ў гонар воінаў Першай сусветнай на Старажоўскіх могілках у Мінску. Адчуць на сабе подых часу дазваляюць фотаздымкі, якія можна патрымаць у руках і нават пагартаць альбом. Тое, што гэта толькі копіі, адразу і не разумееш. А яшчэ эфект прысутнасці ствараюць хранікальныя кадры.

— Каб было відаць, як «ваявалі» рэчы з выставы, мы зрабілі фільм на 27 хвілін і 2 хранікальныя сюжэты, адзін з якіх расказвае пра вайну ў разрэзе ўсяго сусвету, а другі — толькі Беларусі, — тлумачыць Аляксандр Храмой. — А фотавыстава, якая часткова прадстаўлена ў Магілёве, другі год ездзіць па Еўропе і ўжо наведала 12 дзяржаў.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

15.12.2017 - 15:17 | Статус культурной столицы перейдет от Бобруйска к Новополоцку

Во Дворце искусств Бобруйска сегодня пройдет торжественная церемония закрытия республиканской акции «Культурная столица Беларуси 2017». Об этом сообщили в горисполкоме.

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения