Рус Бел Eng 中文

Гісторыю пад нагамі (літаральна!) шукаюць магілёўцы на будаўнічых пляцоўках горада

Гэтым летам у Магілёве на адной з цэнтральных вуліц закрыты рух транспарту. Прычына сапраўды ўважлівая: на Піянерскай мяняюць цеплатрасу. І хаця будаўнічыя работы ствараюць пэўныя нязручнасці для вадзіцеляў і пешаходаў, якія рухаюцца па аб'язной дарозе, але ўсе разумеюць, што трэба пацярпець.

Між тым, што для адных праблемы — то для іншых новыя магчымасці. У прыватнасці, для гісторыкаў і аматараў магілёўскай даўніны. Замена старой цеплатрасы на новую ўжо прынесла карысць музею гісторыі Магілёва.

—У нас была канферэнцыя, і яе ўдзельнікі гулялі па горадзе, — расказаў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.  — Мы паглядзелі на глыбокія яміны і кар'еры, якія ўтварыліся на Піянерскай, і ў той жа дзень… назбіралі там у адвалах два мяхі розных прадметаў, якія датуюцца ХVІ—ХІХ стагоддзямі. Напрыклад, кафлю і цэглу. І частку "здабычы" ўжо прынялі ў нашы фонды.

Са сваім мехам прыйшоў у музей і Алег Дзьячкоў, старшыня гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

—Я знайшоў гэтыя рэчы, калі гуляў з сябрамі па Магілёве і проста ўважліва глядзеў пад ногі, — гаворыць ён і выкладвае на стол скарб.

Зялёную кафлю, амаль цэлую, Алег называе ўнікальнай. Таму што яна ўпрыгожана стылізаванай выявай двух ільвоў — а гэта магілёўскі знак. Мяркуецца, што кафля была выраблена ў ХVІІ стагоддзі. Прыцягвае позірк кавалак кафлі, дзе на белым фоне — блакітны ўзор. Яшчэ некалькі падобных артэфактаў — прыемнага зялёнага колеру.

А вось і самыя вялікія фрагменты кафлі ў стылі "мадэрн", што з калекцыі знаходак ТБМ. Такая кафля была выраблена, як мяркуецца, у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. А на дне маленькай бутэлечкі з цёмнага шкла стаіць дакладная дата — 1895 год. Верагодна, што ў ёй гаспадары захоўвалі лекі. Нездарма бутэльку ўпрыгожвае падкова — на шчасце.

—Мы проста ходзім і збіраем тое, што ляжыць зверху альбо "выглядвае" з зямлі, — расказаў Алег Дзьячкоў. — Не толькі цяпер на вуліцы Піянерскай, але і на беразе ракі Дубравенка, на будаўніцтве новага дома ў старой частцы Магілёва — увогуле падчас любых рамонтных работ. Таму мы звяртаемся да людзей: глядзіце пад ногі і нясіце свае знаходкі ў музей. Трапляюцца ж сапраўды цікавыя і нават унікальныя рэчы!

Між тым, гарадскія рамонтныя работы натхняюць магілёўскіх гісторыкаў на новыя ідэі. Напрыклад, на той жа Піянерскай знайшлі мураваную кладку, падмуркі старых дамоў.

—Мне падаецца, што можна было б зрабіць музей з нейкага аб'екта старога горада, — лічыць Аляксей Бацюкоў. — Вызваліць ад зямлі падмурак і прывесці ў парадак рэшты старажытнай пабудовы. Напрыклад, Алейнай брамы непадалёку ад гарадской ратушы. Калі зрабіць гэта культурна, то жыхарам і гасцям горада будзе прыемна наведаць яшчэ адзін гістарычны аб'ект.

газета "Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

24.05.2018 - 09:54 | Чтимая копия чудотворной Жировичской иконы Божией Матери прибудет в Бобруйск и Могилев

По благословению Патриаршего Экзарха всея Беларуси митрополита Павла в связи с 550-летием явления иконы Божией Матери «Жировичская» чтимая копия этой святыни из Свято-Успенского Жировичского монастыря перевозится для поклонения по городам Беларуси.

23.05.2018 - 14:36 | Бесплатный фестиваль «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске

Бесплатный летний open-air «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске на площади перед «Бобруйск-Ареной». Хедлайнер мероприятия - группа «Би-2». Коллектив стал инициатором и идейным вдохновителем фестиваля. 

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.