Вверх

Вы здесь

Глуша вяртаецца… да сябе

Паўгадзiны язды ад Бабруйска па добраўпарадкаванай шашы — i перад вачыма ўзнiкае пасёлак Глуша. Быў час, калi ён меў такую iнфраструктуру, якой мог пазайздросцiць любы горад. Спад пачаўся, калi мясцовы шклозавод спынiў сваю дзейнасць. Сацыяльныя аб’екты закрывалiся, а людзi ў пошуках працы i добрых заробкаў з’язджалi з наседжаных месцаў сем’ямi.

Колькасць жыхароў скарацiлася на трэць. Але сёння тут ужо не вiдаць кiнутых дамоў i зарослых пустазеллем агародаў. Наадварот, заасфальтаваныя дарожкi, дагледжаныя двары, прыбраныя абочыны — прычапiцца няма да чаго. «А бачылi б вы нашу Глушу вясной, калi вербы квiтнеюць», — з такiм вось паэтычным гонарам кажа старшыня мясцовага пасялковага Савета Марыя Сушчанка. Пасёлак для яе быццам любае дзiця, якое прыйшлося выпакутаваць.

Завадчане ў пятым калене

На першы погляд Глуша — звычайная вёска. Але ж адрознiваецца ад iншых, бо жывуць тут не сяляне, а рабочыя. I калi iх пасёлак называюць вёскай, яны крыўдзяцца. У канцы ХIХ стагоддзя гаспадар гэтых месцаў з выразным украiнскiм прозвiшчам Грыцэнка пабудаваў тут невялiкi шклозавод. Змянялiся ўладальнiкi, але завод працаваў i развiваўся. Разам з iм рос i пасёлак. У савецкi час Глуша з’яўлялася культурным i аздараўленчым цэнтрам не толькi для мясцовых жыхароў, а нават i для бабруйскiх. Уражвае размах, з якiм быў пабудаваны спартыўны комплекс. Ён уключаў у сябе стадыён з трыбунамi на 2,5 тысячы месцаў, футбольнае поле з прыладай для палiву газона, бегавыя дарожкi i лёгкаатлетычныя сектары, хакейную пляцоўку, аздараўленчы комплекс з саўнай i невялiкiм басейнам, гасцiнiцу на 50 месцаў… I галоўнае — спарткомплекс быў заўсёды задзейнiчаны.

Марыя Сушчанка памятае тыя блаславёныя часы. Таму яшчэ больш балюча было перажываць заняпад, якi прыйшоў iм на змену. Шэсць гадоў таму, калi яна ўзначалiла Глушанскi сельвыканкам, ад былой велiчы ўжо не засталося i следу. Ёй дасталася не вельмi зайздросная спадчына — пустыя хаты, горы смецця… агульны песiмiзм i пачуццё безвыходнасцi.

Адраджэнне пачалося пасля таго, як Глушу ўключылi ў спiс малых i сярэднiх населеных пунктаў, развiццё якiх падпадала пад адпаведную дзяржпраграму. Але без iнiцыятыўных людзей на месцах адных iнвестыцый было б недастаткова. Гледзячы на гэтую мiнiяцюрную прыгожую жанчыну, не перастаеш здзiўляцца, адкуль у яе столькi энергii i ўпартасцi.

— Усе праблемы, з якiмi сутыкнулiся жыхары Глушы, я зведала на сабе: недабудаваны дом, адсутнасць зарплаты, — кажа яна. — Мой муж таксама застаўся без працы i разам з iншымi паехаў на заробкi ў Расiю. Трэба было ствараць для жыхароў пасёлка новыя працоўныя месцы, займацца перападрыхтоўкай кадраў. Мы знаходзiлi для гэтага сродкi, падтрымлiвалi прадпрымальнiкаў, шукалi месцы для iх вытворчасцяў.

Зараз у Глушы працуюць райпа, швейны цэх бабруйскага прадпрыемства «Славянка», ляснiцтва i iншыя аб’екты. Паступова развiваецца прадпрымальнiцтва — 20 чалавек, якiя знайшлi сябе ў прыватным бiзнесе, займаюцца грузаперавозкамi, дрэваапрацоўкай, аказваюць розныя вiды паслуг. Ёсць нават свая аграсядзiба «Спадчына», хаця, смяецца старшыня сельскага Савета, яе варта было б назваць «Прыбой». Яе гаспадар разам з сям’ёй пераехаў з Бабруйска ў Глушу — прыбiўся, iншымi словамi.

Разам з Марыяй Леанiдаўнай наведваем глушанскi фiлiял «Славянкi». Двухпавярховы будынак, дзе раней размяшчаўся фiзкультурна-аздараўленчы комплекс, доўгi час пуставаў. Але цяпер тут працуюць 35 жанчын.

«Шыем вопратку для дзяцей i дарослых. I добра, што ёсць такая магчымасць, — расказвае адна са швачак. — У Глушы не проста знайсцi працу».

А ў Глушанскiм ляснiцтве нават вакансii ёсць: патрабуюцца вальшчыкi лесу. Драўнiна цяпер вельмi запатрабавана на ўнутраным рынку.

Здзiўляе тое, што на падворках Глушы зусiм мала жыўнасцi, бо гэта ж таксама дадатковы заробак, ды i не трэба трацiць грошы на малако i мяса.

— Жыхары пасёлка — гэта ў асноўным рабочы клас, завадчане ў пятым калене, — тлумачыць Марыя Сушчанка. — Яны не вельмi прыстасаваны для сельскай працы. На ўвесь пасёлак добра калi каровы тры знойдзецца. Раней былi, а сёння, калi лiтр палiва даражэй за лiтр малака, якi сэнс iх трымаць? Нядрэнны прыбытак даюць лясныя дары. Iх збiраюць усе, нават дзецi. У Глуску, да якога ўсяго 30 кiламетраў, адкрыўся цэх па глыбокай замарозцы, так што на грыбы i ягады заўсёды ўстойлiвы попыт.

Глушанскi хутарок

— А яшчэ нашы людзi вельмi добрыя майстры, — адзначае Марыя Сушчанка. — Нездарма мы сталi iнiцыятарамi фестывалю народных промыслаў i рамёстваў «Глушанскi хутарок». Каб атрымаць грошы на яго арганiзацыю, напiсалi стратэгiю развiцця пасёлка i стварылi iнiцыятыўную групу. Наш праект атрымаў грант у рамках сумеснага праекта ПРА ААН i Еўрапейскага саюза «Устойлiвае развiццё на мясцовым узроўнi». Дарэчы, наш фестываль мае статус раённага. Сёлета ён праводзiўся ўжо ў чацвёрты раз i сабраў каля 500 чалавек.

Да iдэi стварэння фестывалю рамёстваў Марыю Сушчанка падштурхнулi яшчэ i дзiцячыя ўспамiны, калi яна жыла ў вёсцы Дворышча Хойнiцкага раёна. Жыхары суседнiх вёсак заўсёды ладзiлi ўсялякiя народныя гуляннi i хадзiлi адзiн да другога ў госцi. I кожная вёска мела свой непаўторны каларыт i, як сёння сказалi б, «брэнд». У Дворышчы, напрыклад, пяклi вельмi смачных «медзведзянят». I жыхароў вёскi вылучалi менавiта па гэтай прыкмеце. Глушанцы таксама павiнны мець свой брэнд, упэўнена Марыя Леанiдаўна.

А месца для свята знойдзена выключнае — на зялёным узлеску непадалёку ад школы. Калiсьцi тут збiралiся зрабiць глушанскiя «дудуткi». Завезлi будынкi ХIХ стагоддзя — млын, царкву, дамы багацея i бедняка, дом ганчара. Зрабiлi гумно. На падтрымку гэтай iдэi не хапiла грошай, але для свята рамёстваў атрымаўся вельмi каларытны антураж. Прыемна, што дзверы дома ганчара тут расчынены пастаянна: кiраўнiк узорнага народнага калектыву ганчарнага мастацтва «Глечыкi» Аляксандр Арлоў разам са сваёй жонкай Анжэлай вучыць дзяцей асновам працы з глiнай.

А быў жа перыяд, калi Глуша засталася зусiм без свят. Раней на маёўкi, Новы год, iншыя ўрачыстасцi збiраў людзей завод, а калi яго не стала, утварыўся вакуум. Цяпер арганiзатарскiя функцыi ўзяў на сябе Дом культуры — для правядзення розных святочных мерапрыемстваў i канцэртаў тут ёсць зала на 300 месцаў. Акрамя гэтага, працуюць гурткi ад цэнтра рамёстваў, бiблiятэка, музычная школа, цэнтр дзённага знаходжання iнвалiдаў. У планах — адрадзiць школу ткацтва, для чаго аднаўляецца адзiн з найстарэйшых станкоў. Паводле слоў дырэктара Дома культуры Аляксея Катышава, па вынiках працы за 2012 год установа заняла 1-е месца ў Бабруйскiм раёне i атрымала пераходны кубак. Дарэчы, за апошнiя 6 гадоў глушанскi Дом культуры тройчы станавiўся пераможцам.

З часам з’явiцца ў Глушы i музей вядомага беларускага пiсьменнiка Алеся Адамовiча, якi размесцiцца ў былым будынку аптэкi. Яго сям’я шмат чаго зрабiла для пасёлка. Напрыклад, дзякуючы бацьку пiсьменнiка тут была адкрыта новая бальнiца. Ёсць задумка прысвяцiць музей яшчэ i ўсiм тым людзям, якiя пакiнулi след у жыццi Глушы. Гэта пажаданне i самой дачкi Алеся Адамовiча — Наталлi. Яна ў пасёлку часты госць.

«Курортны» пасёлак

Так жартам называе Глушу Марыя Сушчанка. А чаму не? Чыстая тэрыторыя, добрая бальнiца, у мясцовым ДК рэгулярна праводзяцца дыскатэкi. Мясцовыя ўлады iмкнуцца стварыць умовы для камфортнага жыцця.

— Але нiчога ў мяне не атрымалася б без надзейных памочнiкаў, — упэўнена Марыя Леанiдаўна. — А дапамагаюць дэпутаты, старасты, актывiсты вулiчкомаў. Напрыклад, дэпутат Васiль Рыгоравіч Амiлюсiк паспрыяў набыць стаматалагiчную ўстаноўку ў пасялковай бальнiцы i змянiць кухонныя плiты. Вялiкую справу робяць назiральныя камiсii, актывiсты накшталт Вольгi Галецкай. Яна ведае ўсiх жыхароў i з кожным умее знаходзiць агульную мову.

Дзякуючы актыўнасцi самой старшынi пасялковага Савета ў Глушы з’явiлiся ачышчальныя збудаваннi. Неверагодна, але былы шклозавод, маючы шырокую вытворчасць i вялiкi жылы фонд, нават у гады свайго росквiту iх так i не пабудаваў. Да гэтага дайшлi рукi ў Марыi Сушчанкi. Ёй удалося так пераканаўча выступiць на абласной сесii дэпутатаў, што на гэтую справу было выдзелена паўмiльярда рублёў. Спецыфiчнага паху, якi доўгi час перашкаджаў свабодна дыхаць глушанцам, цяпер няма.

З’явiўся i асобны пажарны пост. Старшыня сельвыканкама таксама ўзнiмала гэтае пытанне на абласной сесii дэпутатаў. Ад Глушы да Бабруйска — 25 кiламетраў, да Асiповiчаў — 33 i амаль столькi ж да Глуска. I калi нешта загарыцца, да прыезду выратавальнiкаў могуць застацца адны вуглi. Гэтыя довады падштурхнулi абласное кiраўнiцтва службы МНС яшчэ раз прааналiзаваць становiшча. У вынiку прыйшлi да высновы, што такi пост неабходны. Для яго адрамантавалi пустуючы будынак былога вузла электрасувязi, што таксама пайшло на карысць пасёлку.

Вырашана праблема i са смеццем. Раней у Глушы замест кантэйнераў для бытавых адходаў былi мiнi-палiгоны, якiя не вытрымлiвалi нiякай крытыкi. Спатрэбiлася нямала сiл i грошай, каб ачысцiць тэрыторыю ад звалак.

Але праблем i, адпаведна, скаргаў усё яшчэ хапае, не ўтойвае Марыя Сушчанка, i часцей за ўсё — камунальнага характару. Iх колькасць значна паменшылася пасля таго, як было праведзена ўцяпленне «халодных» дамоў. А вось з вадой i на самой справе бяда. Калi ўсе дамы падключылi да цэнтралiзаванага водазабеспячэння, воданапорная вежа перастала спраўляцца з такой нагрузкай. Таму ў адных дамах напор вады добры, а ў iншых — не. Ёсць пытаннi па вулiчным асвятленнi, па падсыпцы дарог, па перадачы могiлак у камунальную ўласнасць… На ўсё патрэбны грошы, а iх не хапае.

Каб законы працавалi

Але ёсць справы, якiя нельга вырашыць нават з дапамогай грошай. Самая балючая тэма для сельвыканкамаў — гэта знос старога жылля. «Мабыць, праблем было б менш, каб закон быў больш дасканалы», — уздыхае Марыя Сушчанка.

— Цяпер уся адказнасць ускладзена на дзяржаву, — кажа яна. — Уласнiк, а часцей за ўсё спадчыннiк, не спяшаецца ўступаць у свае правы. Гэта не Мiнск, дзе кожны метр запатрабаваны. Там спадчыннiкi самi хутка знаходзяцца. А ў пасёлках i вёсках Саветам трэба самiм iх шукаць. У адпаведнасцi з законам выплацiць iм грошы, каб мець права знесцi пабудову, якая псуе агульны выгляд i стварае пажаранебяспечную пагрозу. Ёсць людзi, якiя спецыяльна цягнуць час. Маўляў, пачакаю, калi нехта прыйдзе да мяне i прапануе грошы.

Старшыня пасялковага Савета прапануе, калi спадчыннiк на працягу, скажам, 3 гадоў не заявiў пра свае правы, зносiць дом без усялякай кампенсацыi.

Пакуль жа рукi ў старшынь сельвыканкамаў звязаны. У вескi, калi яна вымiрае, шмат незапатрабаваных дамоў. I з гэтым трэба разбiрацца. Знос дома патрабуе вялiкiх затрат: работа тэхнiкi i людзей каштуе не адзiн мiльён рублёў. Плюс судовыя выдаткi, каб прызнаць дом безгаспадарным.

— Памятаеце, адзiн час былi праблемы з мацi-адзiночкамi, якiя наўмысна не рэгiстравалi свае адносiны з мужчынамi? — пытаецца Марыя Сушчанка. — Так яны атрымлiвалi больш «дзiцячых» грошай. Але як толькi ўступiў у сiлу закон, якi ўраўнаваў iх з астатнiмi, колькасць шлюбаў у нас вырасла ўдвая…

Нэлі ЗІГУЛЯ, Яўген ПЯСЕЦКІ (фота)

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения