Рус Бел Eng 中文

Горацкая моладзь наведала Дом урада

Вучні 11 класа гімназіі № 1 горада Горкі наведалі сталіцу. Дзякуючы дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Таццяне Асмалоўскай, ім прадаставілася выключная магчымасць пабываць у Доме ўрада.

Падлеткам, якія займаюцца ў класе грамадазнаўчага профілю, цікава было пабываць у святая святых беларускага заканадаўства. Для рабят не толькі арганізавалі экскурсію па Дому ўрада, яны таксама пабывалі ў Авальнай зале — месцы, дзе праводзяцца пасяджэнні Парламента і прымаюцца законы, па якіх жыве ўся краіна. Горацкая моладзь папрысутнічала на адным з іх і на свае вочы пабачыла працэс законатворчасці і працэдуру галасавання.

Гімназісты наведалі Дом міласэрнасці і Нацыянальную бібліятэку.

Па матэрыяле раённай газеты «Горацкі веснік»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна