Вверх

Вы здесь

Горацкая таленавітая моладзь сустрэлася са старшынёй райвыканкама

Кіраўніцтва Горацкага раёна ў Міжнародны дзень абароны дзяцей запрасіла на прыём у райвыканкам інтэлектуальную і здольную моладзь. З пераможцамі розных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў сустрэўся старшыня райвыканкама Ігар Макар.

Ён прызнаўся, што шчыра радуецца паведамленням аб поспехах жыхароў раёна, якія паступаюць даволі часта. Вось і з “Залатой пчолкі” горацкія таленты прывезлі нямала ўзнагарод. Вікторыя Валынцава “ўзяла” Гран-пры ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Арцём Голубеў, маленькая, але даволі яркая эстрадная “зорачка”, ўзнагароджаны дыпломам першай ступені.

Улада, у тым ліку і на раённым узроўні, імкнецца падтрымліваць школьнікаў, якія вызначаюцца ў вучобе ці творчасці. На майскім пасяджэнні райвыканкам прыняў рашэнне аб прысуджэнні персанальных прэмій навучэнцам, якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у інтэлектуальнай дзейнасці. У раёне ёсць прыклады, калі сельгаспрадпрыемствы выплочваюць выдатнікам мясцовых школ стыпендыі. Так робяць у СПК “Аўсянка”, бо заўтра сённяшнія школьнікі пры добрых адносінах да іх ахвотна папоўняць рады працаўнікоў на палях і фермах гаспадаркі.

Ігар Макар шчыра пажадаў школьнікам, каб ажыццявіліся іх мары і яны знайшлі тую справу, якая б заўсёды радавала душу. А прымяненне сіл, талентаў лагічна было б праявіць у сваім родным раёне, якому патрэбны свежы прыток працавітых, надзейных, падкаваных добрымі ведамі кадраў.

Рабяты змаглі задаць старшыні пытанні. Яны цікавіліся перспектывай раёна ў сувязі з плануемымі тут рэспубліканскімі “Дажынкамі”, што робіць улада для таго, каб моладзь заставалася на роднай зямлі, і іншымі. На пытанне “Якая будучыня чакае наша пакаленне?” Ігар Макар без роздуму адказаў: “Добрае і шчаслівае, але ж яно ў вашых руках”.

Старшыня райвыканкама ўручыў школьнікам грашовыя прэміі. А вучаніца школы №1 Марыя Журава падзякавала кіраўніку раёна за бацькоўскі клопат і ўручыла ад рабят кветкі. Намеснік старшыні Горацкага раёна Наталля Карнеева агучыла ідэю стварыць школьны парламент, які разам з уладай займаўся б вырашэннем пытанняў, напрыклад, добраўпарадкаваннем горада. Прапанову Ігар Макар тут жа падтрымаў. Пасля гэтага ён запрасіў навучэнцаў у свой рабочы кабінет, дзе і быў зроблены агульны здымак. Магчыма, праз колькі гадоў хтосьці з сённяшніх горацкіх інтэлектуалаў прымерыць такое ж крэсла кіраўніка і, можа, не толькі раёна.

Па матэрыяле газеты “Горацкі веснік”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «молодежь»:

11.12.2017 - 10:15 | Второе место на республиканском конкурсе «Студент года - 2017» завоевал курсант Могилевского института МВД Максим Патаренко

Второе место на республиканском конкурсе «Студент года - 2017» завоевал курсант четвертого курса факультета милиции Могилевского института МВД Максим Патаренко.

11.12.2017 - 09:36 | Рождественский благотворительный бал пройдет в БГУ в поддержку Осиповичской школы-интерната

Более 300 девушек и юношей соберет рождественский благотворительный бал в БГУ 12 декабря, сообщили в пресс-службе вуза.

06.12.2017 - 12:19 | Воспитанники могилевского арт-центра «Ангел» привезли ряд наград с международного танцевального фестиваля

Копилка могилевского арт-центра «Ангел» пополнилась призовыми кубками и дипломами после выступлений на Международном танцевальном фестивале  «Dance Way». Масштабный праздник прошел во Дворце культуры железнодорожников Смоленска. 

04.12.2017 - 13:30 | Бобруйчане подготовили на республиканский конкурс «ТехноЕлка» музыкальный экспонат с эффектом театра теней

Экспонат «Новогоднее чаепитие с Алисой» подготовили на республиканский конкурс «ТехноЕлка» представители Центра творчества детей и молодежи Бобруйска. Композиция уже доставлена в Минск, сообщила корреспонденту сайта заведующий отделом по основной деятельности технического творчества учреждения образования Татьяна Кизатова.

01.12.2017 - 10:55 | Учащиеся Могилевского медколледжа посетили центр реабилитации детей-инвалидов с поражением ЦНС и опорно-двигательного аппарата

Учащиеся Могилевского медицинского колледжа провели благотворительную акцию «Твори добро своими руками» в филиале «Центр  медицинской реабилитации детей-инвалидов с поражением ЦНС и опорно-двигательного аппарата» Могилевской областной детской больницы.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения