Вверх

Вы здесь

Граф Бандынэлі - мужыцкі паэт

21 лістапада 2015 года мы з магілеўскімі сябрамі, аматарамі краязнаўства, селі на легкавік і паехалі па мясцінам Бабруйшчыны, Глушчыны і Случчыны. Асноўнай нашай мэтай было наведаць родныя мысціны нашага слыннага земляка Альгерда Абуховіча-Бандынэлі, 175 год з дня народзін якога адзначалася летась.

Калі мы завіталі ў Калацічы, што знаходзяцца за некалькі кіламетраў ад Глуска, адразу накіраваліся ў мясцовы Дом культуры. Ля ўувахода ў будынак месціцца невялікі помнік паэту-земляку, што надало нам большага натхнення на пошукі. Але супрацоўнікі мясцовай установы культуры нас душа засмуцілі, бо сказалі, што нічога пра А. Абуховіча не ведаюць. Не губляючы надзеі, мы накіраваліся на пошукі старажылаў, і нам пашанцавала - мясцовы жыхар 1924 года нараджэння Васіль Глаз распавеў, дзе трэба шукаць падмуркі “панскага маентка”. З даўнішніх паноў мясцовы “язык” прыгадаў тры мясціны, і мы вызначылі тую, дзе раней была сядзіба Абуховічаў. Панскія пакоі стаялі яшчэ да 1948-1950 гадоў. Гэта быў вялікі драўляны будынак, дзе падчас вайны размяшчаўся гарнізон акупантаў, а пасля вызвалення - знаходзіўся інтэрнат для трактарыстаў МТС, дзе жылі сем’і рабочых. Калісьці вакол панскіх пакояў было шмат ліпавых прысадаў, а зараз засталося ўсяго некалькі дрэваў. У самім Слуцку мы наведалі старыя мясцовыя каталіцкія могілкі, дзе адшукалі магілу паэта. Магіла добра дагледжана, агароджа пафарбаваная. Сціплы помнік, усталяваны па смерці дзеяча ў 1898 годзе яго роднай сястрой з польскамоўным надпісам.

Дык чым жа адметны Якуб Альгерд Абуховіч-Бандынэлі?

Альгерд Абуховіч (1840-1898) - беларускі паэт, мемуарыст, перакладчык, адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў мястэчку Калацічы Бабруйскага павета (зараз Глускі раен) Мінскай губерніі. Паходзіў з заможнай шляхецкай сям’і - Міхал, Піліп і Тодар Абуховічы займалі высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім, праславіліся ў шматлікіх войнах і пакінулі пасля сябе вялікую спадчыну. Дзед Альгерда Юзаф Абуховіч ваяваў разам з Тадэвушам Касцюшкай. Па жаночай лініі Абуховічы звязаны з італьянскім графскім родам Бандынэлі, які даў славутага скульптара Бача Бандынэлі і Папу Рымскага Аляксандра ІІІ. Непадалек ад Калацічаў знаходзіцца веска Заполле, якую бацькі пісьменніка прыкупілі, каб “тысяча душ людзей мелі працаваць на хлеб для маладога Ольдзі”. Альгерд Абуховіч навучаўся ў славутай Слуцкай гімназіі, затым працягваў адукацыю ў Жэневе і Парыжы. Дасканала валодаў італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай мовамі, добра чытаў на іспанскай мове, але ўласныя творы пісаў на беларускай мове, падпісваў, як Граф Бандынэлі. Удзельнічаў у паўстанні 1863-64 гадоў і быў сасланы ў Сібір. Пасля вяртання хацеў раздаць зямлю сялянам, а сваякі пісьменніка пагражалі аб’явіць яго за гэта вар’ятам. Пакідае родны дом, захапіўшы з сабою толькі самыя каштоўныя кнігі з бібліятэкі, і першы час жыве ў сяброў. Затым займаецца рэпетытарствам у Слуцку і сціпла жыве квартарантам. Актыўна займаецца літаратурнай творчасцю, а таксама перакладае на беларускую мову творы польскай, рускай і заходнееўрапейскіх літаратур. Вакол Абуховіча ствараецца гурток яго вучняў, сярод якіх - Аляксандр Ярэміч - у будучым вядомы хірург; Петр Карповіч - рэвалюцыянер; Язэп Дыла - у 20-30-х гадах вядомы на Беларусі палітычны і культурны дзеяч, паэт і драматург. Вось як Язэп Дыла апісвае свае першае знаемства ў Слуцку з Абузовічам і размову сваіх бацькоў напярэдадні візіту ў іх дом паэта-дэмакрата: “Ты, пэўна, чула пра пана Абуховіча? Паны лічаць яго дзіваком, бо ен адрокся ад маентка і сям’і, жыве на свой уласны заработак, знаецца з простымі людзьмі і нават піша вершы на старой мове, мове мужыкоў і рамеснікаў… Я сядзеў і слухаў, як зачараваны, бо ўпершыню з вуснаў пана, хаця і ў паношанай вопратцы, прытым ад чалавека ўжо са срэбрам у валасах, чуў “дзіва” - мілагучныя вершы на той мове, якой я, жывучы да дзевяці гадоў у сям’і дзеда і бабкі, карыстаўся..”

Пасля сябе Альгерд Абуховіч пакінуў вельмі цікавыя мемуары, якія дайшлі да нас у фрагментах. Вось, напрыклад, як ен апісвае сваю спрэчку на конт будучыні беларускай мовы з Ф. Багушэвічам: “Праглядаючы мае вершы, Франціш Багушэвіч зрабіў увагу, што ў мяне не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты. На гэта я яму адпісаў:

У гаворцы есць ружніца

Між маею і Тваей:

Маей - пушчы, Пціч граніца,

Ты - Панарскі салавей!..

Гэта значыць: у Беларусі есць многа асобных дыялектаў-гутарак, і ў гаворцы між Магілевам над Дняпром, Мозырам і Гродняй бывае вялікая розніца не толькі ў акцэнтах…”

Пры жыцці Альгерд Абуховіч-Бандынэлі не убачыў ніводнага свайго твора надрукаваным. Большая частка яго архіва пасля смерці згубілася. Але ен ўвайшоў у гісторыю беларускай нацыянальнай літаратуры як адзін з заснавальнікаў жанру байкі, мастацкай прозы і мемуарыстыкі.

«Веснік Магілева»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения