Вверх

Вы здесь

Хочаш паспець — круціся!

У аграгарадку са «смачнай» назвай Сласцёны Чавускага раёна яна і паштальён, і сацработнік, і стараста. За апошні год клопатаў у Ларысы Дольнікавай дадалося. Летась у аграгарадку закрылі паштовае аддзяленне і перайшлі на перасоўны спосаб аказання паслуг. Але жыхары абурыліся новымі парадкамі і адстаялі такі права абслугоўвацца звычайным паштальёнам. І выбралі на гэтую ролю Ларысу Мікалаеўну.

— А мне і зручна, — усміхаецца яна. — Я спецыялістам па сацыяльным абслугоўванні працую, дамы аднавяскоўцаў часта наведваю. Пенсіянеры, шматдзетныя, інваліды — яны ж часцей за ўсё і падпісчыкі. Такіх, хто газеты ці часопісы выпісваюць, у нас болей за 100 чалавек набярэцца. Карэспандэнцыі ж не шмат, у асноўным афіцыйныя лісты.

Калісьці Сласцёны былі вялікай вёскай. Тут і сельвыканкам знаходзіўся, і цэнтральная сядзіба мясцовай гаспадаркі. Пасля таго, як яны «пераехалі» ў суседнюю Каменку, мясцовыя людзі любяць прыходзіць у госці да Ларысы Дольнікавай. У двухпавярховіку, дзе раней размяшчаліся кантора і паштовае аддзяленне, для яе выдзелілі невялічкі кабінет. Сюды людзі ідуць з праблемамі і проста па навіны. Яна ж па сваіх сацыяльных пытаннях перыядычна наведвае 23 вёскі. Ну а са старшынёй сельскага Савета на сувязі пастаянна.

Дарэчы, гэта менавіта ён «сасватаў» яе на ролю старасты. Запэўніў, што лепшай кандыдатуры не знайсці. Так што з канца мінулага года Ларыса Мікалаеўна выконвае гэтыя абавязкі.

— Людзі звяртаюцца з рознымі пытаннямі, — кажа яна. — Нядаўна ўкраінскай сям’і, якая прыехала да нас з Луганска, дапамагала дровы выпісаць. Муж з жонкай у калгасе працуюць, іх дзіця ў садок ходзіць.

А нядаўна сяльчанка звярнулася па дапамогу — узніклі праблемы з тэлефонам, патрэбны паслугі майстра. Ларыса Мікалаеўна ўзяла яе пытанне на ўлік. І будзе трымаць на кантролі. Што рабіць — даводзіцца выступаць у якасці «перадатачнага звяна» паміж заказчыкам і выканаўцам. І сачыць, каб не размінуліся.

Абавязкаў шмат, але трэба ж неяк зарабляць грошы. Пасля таго, як 6 гадоў таму яе скарацілі, Дольнікава не ведала, дзе знайсці працу. У вёсцы ж вакансіі на дарозе не валяюцца. І тое, што сёння яна так запатрабаваная, лічыць сапраўднай удачай. Вось толькі матэрыяльнага заахвочвання старасту няма. Хоць жанчына чула, у некаторых раёнах іх заахвочваюць. І гэта, на яе погляд, справядліва. Усё ж такі даводзіцца на нейкі час адрывацца ад дома і сям’і. А яшчэ раз на квартал даваць справаздачы ў райсавеце.

Пакуль яна ў гэтай справе навічок, вучыцца ў іншых на што звяртаць увагу. Вось, напрыклад, апошнім разам дэпутаты казалі аб праблемах з кінутымі хатамі, якія разбураюцца і псуюць выгляд вёскі. У Сласцёнах таксама некалькі дамоў сумуюць без гаспадароў. Нават службовыя не выключэнне. Пасля таго, як некалькі аб’ектаў СВК закрылася, людзі з’ехалі, а хаты пустуюць. Будынкі хутка набываюць непрэзентабельны выгляд, зарастаюць быльнягом, кустоўем. Трэба сачыць, каб усё гэта своечасова абкошвалася і зразалася.

Пытанняў, за якія адказвае стараста, не пералічыць. Зімой трэба глядзець, каб вуліцы асвятляліся і снег прыбіраўся. Калі што не так — адразу ж тэлефанаваць у сельскі Савет, каб прымаліся меры. Вельмі спачувае Дольнікава калегам, у якіх праблемы са смеццем. У Сласцёнах, кажа, насельніцтва больш выхаванае.

Нядаўна Ларыса Мікалаеўна атрымала дзённік старасты, дзе асобна пазначаны ўсе сацыяльна ўразлівыя катэгорыі. Яна іх і так можа ўсіх па прозвішчах пералічыць, але ж трэба, каб была справаздачнасць.

Вельмі важная справа — каардынацыя працы на сустрэчах з раённымі дэпутатамі, калі звяртаецца ўвага на найбольш набалелыя праблемы. Адна з іх датычыцца прыбірання тэрыторый. Трэба неяк заахвоціць насельніцтва, праводзіць тлумачальныя гутаркі. Некаторыя жыхары, каб не плаціць грошай, адмаўляюцца заключаць дагаворы на вываз адходаў. Але ж смецце кудысьці трэба падзець. Так з’яўляюцца стыхійныя звалкі. Прымушаць чалавека рабіць тое, што яму не хочацца — не выйсце. Таму ўсе надзеі — на ўзаемаразуменне. А калі чалавек прывыкае да парадку і бачыць, што насамрэч стала лепей, яшчэ і дзякуе за «навуку».

Добрыя словы за сваю працу Дольнікавай прыходзілася чуць неаднойчы. У сваіх аднавяскоўцаў яна бывае часцей, чым некаторыя родныя. То пенсію прынясе, то даведку ў сельсавет забярэ. А яшчэ раз’язджае па вёсках разам з агляднымі камісіямі. На яе тэрыторыі хапае і тых, хто адзінока пражывае, і шматдзетных. Трэба выяўляць праблемы, ацэньваць стан тых жа печак і электрычных праводак. На кожнага пенсіянера складзена картка ўліку. Там пра яго поўная інфармацыя — колькі дзяцей, дзе жывуць.

— З такімі людзьмі, як Ларыса Мікалаеўна, працаваць адно задавальненне, — кажа старшыня Каменскага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Сарокін. — Ад іх мы аператыўна даведваемся, чым дыхае вёска. Вядзём спецыяльны журнал, дзе адзначаем, з якімі праблемамі звяртаюцца старасты. Пачысціць калодзеж, прывезці дровы — усё гэта бярэцца на кантроль. Насельніцтва само выбірае прадстаўнікоў на гэту грамадскую пасаду, таму і давер ёсць.

Ларыса Дольнікава, каб працаваць больш аператыўна, нават веласіпедам абзавялася. Сласцёны хоць і невялікі аграгарадок, але без колаў цяжка. Яна нават зімой без іх не абыходзіцца. «Хочаш усюды паспець — трэба круціцца», — жартуе яна на развітанне. У Ларысы Дольнікавай кожная хвілінка на ўліку.

Анатоль Мацюлін, старшыня Чавускага раённага Савета дэпутатаў:

— У нас у раёне 195 органаў грамадскага самакіравання, 108 з іх працуе ў вёсках, астатнія — у горадзе. Прыватны сектар райцэнтра падзелены на 20 мікразон, і ўсюды ёсць нашы людзі. Гэта старшыя па дамах, пад’ездах, вуліцах… Кожны квартал мы збіраемся разам, запрашаем спецыялістаў розных службаў і гаворым аб праведзенай працы. Падчас выязных пасяджэнняў у аграгарадках уключаем у пратакол усе праблемы, якія агучваюць старасты. З іх жа пачынаем працу наступны раз, адсочваем, як яны вырашаліся.

Нашых памочнікаў добра ведаюць і ў раённых электрычных сетках, і ў камунальных службах, і ў райпа. Менавіта гэтыя ініцыятыўныя людзі арганізоўваюць святы дамоў і вуліц. Правядзенне мерапрыемстваў лакальнага значэння актыўна падтрымлівае старшыня аблсавета Анатоль Ісачанка. І тым важнейшая роля органаў мясцовага самакіравання ў жыцці горада і вёсак, што працуюць яны ў асноўным за «дзякуй». Нядаўна мы збіралі старшых па дамах і дэманстравалі, як выглядаюць іх пад’езды. Як яны рэагавалі на гэта, трэба было бачыць… Ускоквалі з месцаў, калі на экране з’яўляліся вынікі іх працы, радаваліся, як дзеці. Людзям не ўсё роўна. Пры магчымасці мы адзначаем іх працу нейкімі падарункамі, але тое, што яны робяць, ацаніць нельга.

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения