Вверх

Вы здесь

Хто ў вёсцы гаспадар?

Шкло­ўскі фер­мер пе­ра­вы­хоў­вае лай­да­коў, во­зіць на сва­ім аў­то­бу­се вяс­ко­вых дзя­цей у ра­ён­ную шко­лу і да­па­ма­гае пен­сі­я­не­рам.

Аляк­сандр Ка­на­ва­лаў — асо­ба ў сва­ім ра­ё­не вя­до­мая. Ён дэ­пу­тат Шкло­ўска­га ра­ён­на­га і ад­на­ча­со­ва Ка­ме­на­лаў­ска­га сель­ска­га Са­ве­таў, са­праўд­ны гас­па­дар і не­за­мен­ны ча­ла­век для жы­ха­роў вё­сак Ста­ра­вад­вян­скай вы­бар­чай акру­гі, якія ад­да­лі за яго на ле­таш­ніх вы­ба­рах свае га­ла­сы. Лю­дзі ве­да­юць: да яго мож­на звяр­тац­ца з лю­бым пы­тан­нем — аба­вяз­ко­ва да­па­мо­жа.

На­ра­дзіў­ся… «у трак­та­ры»

Ра­зам са стар­шы­нёй Шкло­ўска­га рай­са­ве­та Аляк­санд­рам Да­вы­до­ві­чам едзем да фер­ме­ра ў Но­выя Кам­се­ні­чы. Снег ва­ліць так, быц­цам вы­ра­шыў на­гнаць упу­шча­нае за ўсю зі­му. Але мае хва­ля­ван­ні (усё ж да вёс­кі 30 кі­ла­мет­раў) хут­ка раз­вей­ва­юц­ца: да­ро­га чыс­тая, ві­даць, што тут нех­та вель­мі ста­ран­на па­пра­ца­ваў.

— Ка­на­ва­лаў на сва­ім участ­ку заў­сё­ды ўзор­ны па­ра­дак пад­трым­лі­вае, — за­да­во­ле­на ка­жа Аляк­сандр Да­вы­до­віч. — Гас­па­дар, ад­ным сло­вам.

Ся­лян­ска-фер­мер­ская гас­па­дар­ка «Но­вы быт», якой кі­руе Аляк­сандр Ка­на­ва­лаў, — ад­на з са­мых вя­лі­кіх у ра­ё­не. Па пло­шчы яна зай­мае ка­ля 1400 га, але фер­мер га­то­вы ўжо сён­ня апра­цоў­ваць 2000. Ка­жа, што ма­гут­нас­цяў у яго для гэ­та­га хо­піць. Вунь ста­іць цэ­лы двор тэх­ні­кі. Пры­чым не за­меж­най, а вы­ключ­на бе­ла­рус­кай. Ён сам у ёй доб­ра раз­бі­ра­ец­ца, і праб­лем з яе ра­бо­тай ня­ма. За­меж­ныя ана­ла­гі, маг­чы­ма, у чымсь­ці леп­шыя, але яны каш­ту­юць на­шмат больш. За гэ­тыя гро­шы мож­на на­быць не­каль­кі ай­чын­ных ма­шын. Ін­та­рэс да пра­цы на зям­лі ў яго з дзя­цін­ства.

— На іс­пы­ты ў 9 клас у Ста­ра­вад­вян­скую шко­лу я пры­яз­джаў на трак­та­ры «МТЗ‑80», а по­тым ехаў да­па­ма­гаць баць­ку пра­во­дзіць па­сяў­ную, — усмі­ха­ец­ца фер­мер. — Ма­ці ка­за­ла, што я на­ра­дзіў­ся ў трак­та­ры. На­пэў­на, так яно і ёсць. Тэх­ні­ку вель­мі люб­лю.

Тыя кал­гас­ныя зем­лі, на якіх па­чы­наў пра­ца­ваць пад­лет­кам, ця­пер на­ле­жаць яму. Амаль дзя­ся­тая част­ка па­лет­каў зна­хо­дзі­ла­ся пад ба­ло­та­мі. Ён іх па­сту­по­ва асуш­ваў і за­ся­ваў.

Ця­пер гас­па­дар­ку Ка­на­ва­ла­ва мож­на па­раў­наць з не­вя­лі­кім кал­га­сам, дзе зай­ма­юц­ца ад­ра­зу па не­каль­кіх на­прам­ках. Са збож­жа­вых ён вы­рошч­вае ўсё — пша­ні­цу, яч­мень, авёс, тры­ці­ка­ле, грэч­ку і на­ват лён. Сё­ле­та ся­рэд­няя ўра­джай­насць збож­жа­вых па гас­па­дар­цы бы­ла ад­ной з вы­шэй­шых у ра­ё­не — ка­ля 70 цэнт­не­раў з гек­та­ра, а на до­след­ных участ­ках да­хо­дзі­ла на­ват да 100. У свой час не па­спеў увай­сці ў дзярж­пра­гра­му па вы­рошч­ван­ні буль­бы, але ўлас­ныя 100 гек­та­раў спа­кой­на апра­цоў­вае без уся­ля­кай да­па­мо­гі. А яшчэ ў яго ёсць не­вя­ліч­кая фер­ма на 130 га­лоў буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы, з якіх 38 — дой­ныя ка­ро­вы. У леп­шыя ча­сы ён тры­маў ка­ля 1000 сві­ней, але ў су­вя­зі з АЧС прый­шло­ся ска­ра­ціць па­га­лоўе да мі­ні­му­му. У блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні пла­нуе аб­за­вес­ці­ся авеч­ка­мі. Тое, што ча­сам пры­хо­дзіц­ца цяж­ка, ён не ўтой­вае, але ёсць і жа­дан­не пра­ца­ваць, і ўсе не­аб­ход­ныя для гэ­та­га ўмо­вы. Сам не ся­дзіць склаў­шы ру­кі і яшчэ 27 зем­ля­кам дае маг­чы­масць за­раб­ляць.

З лай­да­коў — у доб­рыя ра­бот­ні­кі

— А яшчэ ён лай­да­коў пе­ра­вы­хоў­вае і ха­ты для іх на­бы­вае, — пад­каз­вае стар­шы­ня рай­са­ве­та.

— Бы­ла спра­ва, па­ды­ма­лі лю­дзей з та­ко­га ста­ну, што яны ўжо ні­ко­му не бы­лі па­трэб­ныя, — па­га­джа­ец­ца Аляк­сандр. — Гу­та­рыў з кож­ным, ва­зіў ля­чыц­ца і ка­дзі­ра­вац­ца. Не­ка­то­рыя на на­ступ­ны дзень зноў зры­ва­лі­ся. Але ёсць та­кія, што больш за 10 га­доў не ўжы­ва­юць спірт­но­га, сем’і ства­ры­лі. Вёс­ка ў нас не­вя­лі­кая, два­роў 15, ну я і ку­піў для іх амаль усе ха­ты. А ле­тась па­бу­да­ва­лі дом яшчэ для ад­на­го ра­бот­ні­ка. Ма­ла­ды хло­пец, ру­кі за­ла­тыя, а ка­ціў­ся па на­хіль­най — ледзь вы­ра­та­ва­лі!

Аляк­сандр не асу­джае сла­ба­ха­рак­тар­ных. Уз­нік­лі з пра­цай праб­ле­мы, вось лю­дзі і па­ча­лі глуп­ства­мі зай­мац­ца. Цяж­кім быў пе­ры­яд, ка­лі прый­шоў у за­ня­пад кал­гас «За­ра». За­мест яго з’я­віў­ся СВК «Вад­вян­скае», за­тым — СП «Га­за­вік-Сі­па­ко­ва». Лю­дзі, якія ўсё жыц­цё пра­ца­ва­лі ў гэ­тых гас­па­дар­ках, ста­лі ні­ко­му не па­трэб­ны, па­ча­лі з’яз­джаць, кі­даць свае ўчаст­кі. Вёс­кам гэ­та так­са­ма не на ка­рысць пай­шло… Ка­на­ва­лаў ус­па­мі­нае, як не­каль­кі га­доў та­му кі­раў­ніц­тва ра­ё­на пры­еха­ла аб­мер­ка­ваць з на­сель­ніц­твам на­дзён­ныя праб­ле­мы. Адзін жы­хар Ста­рой Вад­вы пад­ня­ўся і з го­рыч­чу ска­заў: «Со­рам­на так жыць да­лей — аб­рас­лі тра­вой, хмыз­ня­ком, за­пал­ку кінь — і вёс­кі як не бы­ло…»

Сён­ня дзя­ку­ю­чы Ка­на­ва­ла­ву ў жы­ха­роў Но­вых Кам­се­ні­чаў і блі­жэй­шых вё­сак у ра­ды­у­се амаль 25 кі­ла­мет­раў зі­мой ня­ма праб­лем са сне­гам, а ле­там — з тра­вой. У сэн­се, усё гэ­та свое­ча­со­ва рас­чы­шча­ец­ца і аб­кош­ва­ец­ца. І та­ко­га, як ра­ней, — ка­лі пры­ват­ныя зя­мель­ныя на­дзе­лы праз адзін бы­лі за­кі­ну­тыя — ужо ня­ма. Яны ця­пер усе да ад­на­го апра­цоў­ва­юц­ца.

— Ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бы гу­та­ры­лі з людзь­мі, дзесь­ці пе­ра­но­сі­лі ім участ­кі, — тлу­ма­чыць су­раз­моў­ца. — Сён­ня больш-менш па­ра­дак на­ве­дзе­ны. За апош­нія 3 га­ды ўклю­чы­лі ў се­ва­зва­рот 60 га пус­ту­ю­чых участ­каў. Едзеш, гля­дзіш — і во­ка ра­ду­ец­ца.

Як пад­лі­чыць «пры­ёмы»?

У акру­зе дэ­пу­та­та Ка­на­ва­ла­ва больш за 10 вё­сак. І якія ў жы­ха­роў праб­ле­мы, ён ве­дае доб­ра.

«Кож­ны раз, ка­лі ў ра­ё­не да­во­дзіц­ца ра­біць спра­ва­зда­чу аб тым, коль­кі пра­вёў пры­ёмаў гра­ма­дзян, губ­ля­ю­ся, — ка­жа ён. — Як лі­чыць, ка­лі гэ­тыя «пры­ёмы» ледзь не кож­ны дзень? Едзеш ка­ля вёс­кі, ба­буль­ку пад­вя­зеш, рас­пы­та­еш… Ці сам на ву­лі­цы спы­ніш­ся, па­ці­ка­віш­ся, як спра­вы».

Сем’і ў не­бяс­печ­ным ста­но­ві­шчы на асоб­ным улі­ку. Ка­на­ва­лаў ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі ра­ён­най ула­ды і ад­па­вед­ных служ­баў рэ­гу­ляр­на на­вед­вае лю­дзей з гру­пы ры­зы­кі. — Трэ­ба ж іх пад­штурх­нуць, каб хоць неш­та зра­бі­лі для ся­бе. А за­ад­но ад­зна­чае, хто чым ды­хае, у якім ста­не пры­ся­дзіб­ная зям­ля. Ка­лі яна не апра­цоў­ва­ец­ца, які сэнс тры­маць? Ёй заў­сё­ды мож­на знай­сці ка­рыс­нае пры­мя­нен­не.

Да­рэ­чы, яго ця­пе­раш­нія вы­бар­шчы­кі і ра­ней па да­па­мо­гу звяр­та­лі­ся. Ні­ко­му не ад­маў­ляў. Яшчэ і сам іні­цы­я­ты­ву пра­яў­ляў. Вось і дзі­ця­чую пля­цоў­ку па­бу­да­ваў без чы­ёй-не­будзь пад­каз­кі. Звяр­нуў не­як ува­гу, што не­каль­кі дзя­цей без спра­вы су­му­юць, і пры­няў гэ­та як на­го­ду для дзе­ян­ня.

— Ця­пер тут усё ле­та не змаў­ка­юць дзі­ця­чыя га­ла­сы, — за­да­во­ле­на ўсмі­ха­ец­ца Аляк­сандр. — На­ват тыя, хто ра­ней да ба­буль не ез­дзіў.

Акра­мя гэ­та­га, ён акуль­ту­рыў мяс­цо­вы ва­да­ём, по­бач зра­біў аль­тан­ку. Не вы­клю­ча­на, што з ча­сам у ры­ба­коў з’я­віц­ца ці­ка­васць да гэ­та­га мес­ца. Карп і таў­ста­ло­бік, якіх фер­мер у якас­ці экс­пе­ры­мен­ту па­спра­ба­ваў ле­там вы­рошч­ваць, ня­дрэн­на да­ба­ві­лі ў ва­зе.

А ня­даў­на ня­ўрымс­лі­вы гас­па­дар звяр­нуў ува­гу на тое, што ле­тась у мік­ра­аў­то­бу­се, на якім ён кож­ны дзень во­зіць сва­іх і вяс­ко­вых дзя­цей у ра­ён­ную шко­лу і дзі­ця­чы са­док, месцаў ста­ла не ха­паць. Ра­ней мог па да­ро­зе яшчэ і ба­буль­ку якую-не­будзь пад­ха­піць, а ця­пер на­ват ня­ма ку­ды яе па­са­дзіць. Так што трэ­ба пад­шук­ваць неш­та больш умя­шчаль­нае.

Сё­ле­та ле­там фер­мер даў маг­чы­масць па­пра­ца­ваць у гас­па­дар­цы пад­лет­кам. Пра­тры­мац­ца ме­сяц змаг­лі толь­кі двое. За­тое і за­ро­бак атры­маў­ся важ­кі — 7 міль­ё­наў! Плюс смач­ныя га­ра­чыя абе­ды (ад­на­год­кі хлоп­цаў за­ра­бі­лі ў ін­шай гас­па­дар­цы на­шмат менш.) І ка­лі Ка­на­ва­лаў на 1 ве­рас­ня пры­нёс сва­ім па­моч­ні­кам у шко­лу не­вя­ліч­кія па­да­рун­кі, ас­тат­нія дзе­ці так­са­ма ста­лі пра­сіц­ца да яго на пра­цу.

Пы­та­ю­ся ў Аляк­санд­ра, ча­му ён свой ар­га­ні­за­тар­скі та­лент і гас­па­дар­чыя здоль­нас­ці не па­жа­даў рэа­лі­зоў­ваць дзесь­ці ў го­ра­дзе. Там, на­пэў­на, ён яшчэ б больш «раз­гар­нуў­ся»…

— Я, вя­до­ма, мог бы, — усмі­ха­ец­ца ён. — Але тут я на­ра­дзіў­ся, ад­чу­ваю, што гэ­та маё і ні­чо­га ін­ша­га мне не трэ­ба.

Стар­шы­ня рай­са­ве­та Аляк­сандр Да­вы­до­віч лі­чыць, што на та­кіх апан­та­ных лю­дзях, як Аляк­сандр Ка­на­ва­лаў, і тры­ма­юц­ца на­шы вёс­кі. «Пра­ца на зям­лі цяж­кая, год на год не пры­хо­дзіц­ца, бы­ва­юць і стра­ты, — ка­жа ён. — Але Аляк­сандр на са­цы­яль­ныя спра­вы заў­сё­ды зна­хо­дзіць гро­шы. Ста­ра­ец­ца, каб лю­дзям жы­ло­ся лепш. Гле­дзя­чы на яго, яны так­са­ма па-ін­ша­му па­чы­на­юць «пад­цяг­вац­ца». На­огул, на­ша су­мес­ная пра­ца з сель­гас­ар­га­ні­за­цы­я­мі і фер­ме­ра­мі ра­ё­на дае доб­рыя вы­ні­кі. За апош­нія 5 га­доў сель­са­ве­ты пе­рад­алі ім звыш 1440 гек­та­раў зям­лі, якая сён­ня пры­но­сіць да­дат­ко­вы да­ход».

Ка­мен­та­рый у тэ­му

Стар­шы­ня Шкло­ўска­га рай­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Бой­ка

Пра ўцяг­ван­не пус­ту­ю­чых зя­мель у се­ва­зва­рот:

— Ка­лі зям­лю ва­кол вёс­кі апра­цоў­вае фер­мер, дык ча­му б не пе­ра­даць пус­ту­ю­чы ўчас­так яму? Хай на­во­дзіць там па­ра­дак і атрым­лі­вае гро­шы. А за­ад­но да­па­ма­гае мяс­цо­ва­му на­сель­ніц­тву. Мы да­лі Ка­на­ва­ла­ву зям­лю і аў­та­ма­тыч­на за­ма­ца­ва­лі за ім пры­лег­лыя вёс­кі. І ён са сва­ёй за­да­чай доб­ра спраў­ля­ец­ца. Па та­кім жа прын­цы­пе пра­цу­юць і ас­тат­нія 38 фер­ме­раў. Да­рэ­чы, па коль­кас­ці фер­ме­раў мы ў воб­лас­ці на дру­гім мес­цы.

Пра доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не вё­сак:

— Мы па­ста­ві­лі пе­рад са­бой за­да­чу раў­на­ваць зя­мель­ныя ўчаст­кі і ва­кол вё­сак зра­біць да­ро­гі для аб’­ез­ду. Гэ­та дзе­ля та­го, каб ле­там, ка­лі ідзе ўбо­рач­ная, тэх­ні­ка не ез­дзі­ла праз на­се­ле­ныя пунк­ты, не раз­бі­ва­ла да­ро­гі і не тур­ба­ва­ла жы­ха­роў. А цэнт­раль­ная вяс­ко­вая да­ро­га за­ста­нец­ца вы­ключ­на для па­трэб на­сель­ніц­тва.

Нэлі Зігуля,“Звязда”

 

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения